Рамуальд Траўгут: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 19:
|у адстаўцы =
}}
'''Рамуа́льд Тра́ўгут''' ({{Мова-pl|Romuald Traugutt}}; [[16 студзеня]] [[1826]], [[Шастакова (Берасьцейская вобласьць)|в. Шастакова]], [[Берасьцейскі павет]], [[Гарадзенская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]] — [[5 жніўня]] [[1864]], [[Варшава]]; Псэўданім: ''Кракоўскі'') — генэрал, удзельнік [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|паўстаньня 1863—1864 гадоў]], адзін зь яго кіраўнікоў.
 
== Паходжаньне і станаўленьне ==
Род Рамуальда паходзіць з [[Саксонія|Саксоніі]], што асеў у [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] у першай палове [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст]]. Дзед Якуб Траўгут быў удзельнікам [[Паўстаньне 1794 году|паўстаньня 1794 року]], паплечнік [[Тадэвуш Касьцюшка|Тадэвуша Касьцюшкі]]. Бацькі Людвіг і АлаізаАляіза з Блоцкіх трымалі маёнтак ў [[Шастакова (Берасьцейская вобласьць)|Шастакова]]. Найвялікшы ўплыў у выхаваньні Рамуальда аказала ягоная бабуля Юстына Блоцкая, якая выхоўвала яго ў духу патрыятызму.
 
З [[1836]] па [[1842]] рок вучыцца ў [[Сьвіслацкая гімназія|Сьвіслацкай гімназіі]], якую сканчвае з срэбным мэдалём. Спрабаваў паступіць ў пецярбурскі інстытут інжынэрнай камунікацыі, але інстытут быў рэарганізаваны і Рамуальд ня быў прыняты. Тады ён вырашае пайсьці на службу ў расейскую армію.
 
Трагічныя рокі для Рамуальда выпадаюць на [[1859]] і [[1860]] гады. За кароткі прамежак часу сьмерць забірае спачатку ў лістападзе [[1859]] году бабулю Юстыну, пасьля па чарзе паміраюць у кастрычніку дачка, у студзені [[1860]] году жонка Ганна, у траўні – сын. Таксама памерлы ў лютым [[1860]]-га дзед Віталь Шуйскі (Witalis Szujski) пакідае Рамуальду ў спадчыну невялікі маёнтак ў Востраве (зараз [[Астроўе]]), што ля [[Кобрын]]ю. Там Траўгут знаёміцца з Антанінай Касьцюшкоўнай (Antonine Kosciuszkowne), дачкой Аляксандра (быў паплечнікам Тадэвуша Касьцюшкі) і каб забясьпечыць двух малых яе дачок, бярэ Антаніну сабе ў жонкі. Шлюб адбыўся [[13 чэрвеня]] [[1862]] року. У тым жа року ў званьні падпалкоўніка звольніўся з войска на пэнсію з правам нашэньня мундзіра і жалаваньнем 230 рублёў. Жыве ў Востраве да самага пачатка паўстаньня.
 
== Паўстаньне ==
У красавіку 1863 году ўзначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад. З кастрычніка [[1863]] кіраўнік Нацыянальнага ўраду ў Варшаве, фактычна дыктатар паўстаньня<ref>[[Генадзь Кісялёў]]. Траўгут Рамуальд Людвікавіч // {{Літаратура/ЭГБ|6-1к}} С. 518</ref>. Арыштаваны [[30 сакавіка]] [[1864]]. Паводле прыгавору ваеннага суда павешаны ў Варшаўскай цытадэлі.
 
У [[1928]] у месцы [[Сьвіслач (горад)|Сьвіслач]] устаноўлены помнік Р. Траўгуту, адноўлены ў [[1989]] годзе.
 
== Крыніцы ==