Жаргон: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Умоўныя мовы: вікілінкі
 
Радок 7:
Найбольш старажытныя паводле паходжаньня жарґоны трэцяга тыпу: мовы вандроўных рамесьнікаў, гандляроў, жабракоў [[Расея|Расеі]], [[Украіна|Украіны]], [[Беларусь|Беларусі]] 18-19 стагодзьдзяў, а таксама жарґон злачынцаў. Да гэтых жарґонаў у большай ступені падыходзіць назва '''ўмоўныя''' (або тайныя) '''мовы'''. Гандляры і рамесьнікі, ідучы на заробкі далёка ад родных мясьцінаў, дамаўляліся пры неабходнасьці гаварыць так, каб сярод чужых ніхто ня мог іх зразумець. Ствараліся ня проста асобныя словы, а цэлыя лексыка-сэмантычныя сыстэмы — [[мовы]], на якіх складалі песьні, частушкі, прымаўкі, вершы. Лексыка ўмоўных моваў багатая і разнастайная. Тут ёсьць усе паўназначныя часьціны мовы ([[назоўнік]]і, [[прыметнік]]і, [[лічэбнік]]і, [[дзеяслоў|дзеясловы]], [[прыслоўе|прыслоўі]]). Службовыя ж часьціны мовы браліся звычайна з агульнанароднай мовы.
 
Да ліку беларускіх умоўных моваў адносяцца катру́шніцкі[[катрушніцкі ле́мезеньлемезень]] (мова шапавалаў[[шапавал]]аў с. Дрыбіна Магілёўскай губэрні); па́рушніцкі ле́мез (мова шклоўскіх краўцоў і шапавалаў); адве́рніцкая гаворка (мова рамесьнікаў [[Крычаў|Крычава]] Магілёўскай губэрні); мова шапавалаў Навазыбкава і краўцоў Жыздры (цяпер у [[Бранск]]ай і [[Калуга|Калускай]] абласьцях Расейскай Фэдэрацыі, але іх трэба аднесьці да беларускіх); любе́цкі ле́мент (мова жабракоў Амсьціслаўскага, Чавускага, Клімавіцкага, Чэрыкаўскага паветаў [[Магілёў]]скай губэрні, а таксама [[Чарнігаў]]скага, Імглінскага і Бранскага паветаў); мова семежаўскіх жабракоў з в. Семежава [[Слуцак|Слуцкага]] павету [[Менск]]ай губэрні; выцірня́цкі гаўры́днік — мова ла́бараў — прафэсійных зьбіральнікаў ахвяраваньняў на патрэбы царквы, а першапачаткова і касьцёлаў (м. Іванава Кобрыньскага павету Гарадзенскай губэрні).
 
Храналяґічна першым зьяўляецца ўпамінаньне аб адверніцкай гаворцы крычаўскіх мяшчанаў — краўцоў і шаўцоў у «Апісаньні Крычаўскага графства ці былога староства 1786 году» А. Меера (апублікаваная Е. Р. Раманавым у 1901 годзе). Меер прыводзіць 6 выразаў, 35 назоўнікаў і 5 дзеясловаў гэтай гаворкі. У 1853 годзе С. Мікуцкі апублікаваў кароткі слоўнічак любецкай мовы (мовы сьляпых жабракоў, старцаў). Слоўнік уключаў 65 словаў, сярод якіх былі такія, як ''хира'' 'рука', ''троить'' 'есьці', ''сапи'' 'маўчы', ''карыга'' 'дзеўка', ''галость'' 'соль'.
Радок 19:
Е. Р. Раманаў запісаў каля 1000 словаў любецкага лемента ў Амсьціслаўскім, Клімавіцкім, Чэрыкаўскім і Чавускім паветах Магілёўскай губэрні. Сярод іх, напрыклад, такія, як ''дылька'' 'вада', ''сиянка'' 'сонца', ''кудень'' 'дзень', ''лох'' 'мужык, мужчына', ''шусцяни́н'' 'мешчанін', ''тройман'' 'твар', ''лыкша'' '[[каша]]', ''настыжник'' 'спадніца', ''клюжать'' 'ляжаць', ''явлыда'' 'карова', ''лапуха'' 'капуста', ''учинятца'' 'маліцца', ''клёвый'' 'добры', і г. д.
 
Нарэшце, у апублікаванай у 1912 годзе ў «Беларускім зборніку» (9 выпуск) «Спробе слоўніка ўмоўных моваў Беларусі» Е. Р. Раманаў зьмясьціў звод усіх вывучаных да таго часу беларускіх умоўных моваў. Раманаў спрабаваў высьветліць паходжаньне гэтых моваў разам з гісторыяй узьнікненьня саміх моваў. Так, ён лічыў, што пасьля падзеньня [[Бізантыя|Бізантыі]] на [[Русь]] хлынулі натоўпы грэцкіх і афонскіх манахаў, якія зьбіралі ахвяраваньні на храмы і манастыры; пасьля гэтага і зьявіліся на нашай зямлі «кубракі» і «лабары» з такімі ж мэтамі, мова якіх была часткова падобнай на афонскую («афінскую»). Усе гэтыя лемезьні, лементы, гаўрыднікі мелі, на думку Раманава, агульнае паходжаньне. Ён прыводзіць цэлыя выразы на ўмоўных мовах, напрыклад: ''Гурь маньку́ хавбо́в'' 'Дай мне грошай' (Дрыбін); ''Похли́м ке́ро ке́рить'' 'Пайшлі піва піць' (тамсама); ''Клёво хве́сить'' 'Добра сьпявае' ([[Шклоў]]). Навукоўца адзначае і перамены, якія адбываліся ва ўжываньні ўмоўных моваў: напрыклад, было заўважана, што жабрацкая моладзь («любкі» Магілёўскай губэрні) з усё меншай ахвотай вывучала любецкі лемент, аддаючы перавагу адверніцкай гаворцы, г. зн. звычайнай [[беларуская мова|беларускай мове]], але з дабаўленьнем або ўстаўкай у словы пэўных гукавых элемэнтаў (''хер, ку, шу, ша, це, уймуд'' і г. д.). Такая гаворка, напрыклад, поўнасьцю выцесьніла «лемент» з мовы жабракоў Слуцкага павету Менскай губэрні. Е. Р. Раманаў параўнаў беларускія ўмоўныя мовы з расейскімі й польскімі. У другой палове [[20 стагодзьдзе|20XX стагодзьдзя]] спробу параўнаць ўсходнеславянскія ўмоўныя мовы зрабіў В. Д. Бандалетаў.
 
Лексыка беларускіх умоўных моваў (іх таксама называюць арго або арґо) часткова запазычаная з [[грэцкая мова|грэцкай]], [[нямецкая мова|нямецкай]] і іншых моваў, часткова створаная на базе беларускай. Напрыклад, былі запазычаныя такія словы: ''мелюс'' 'мёд', ''макрый'' 'малы', ''петрус'' 'камень' (з грэцкай), ''штэк'' 'палка', ''цигаль'' 'каза', ''шнейдэр'' 'кравец' (зь нямецкай ці [[ідыш]]), ''сьвяно'' 'сьвята', ''девент'' 'дзевяць' (з польскай), ''басать'' 'рэзаць' (з татарскай). Шмат словаў у гэтых арґо і з адверніцкай гаворкі, г. зн. мовы, словы якой уяўляюць сабой скажоныя (перастаноўкай складоў ці ўстаўкай іншых гукаў) словы беларускай мовы: ''куба́куцька'' 'бацька', ''шуха́шута'' 'хата', ''кувясна́'' 'вясна'. Урэшце, у складзе гэтых гаворак былі словы, створаныя на базе беларускай мовы з дапамогай розных словаўтваральных сродкаў: ''хадырки'' 'ногі', ''касьляты'' 'яблыкі', ''рыкуха'' 'карова', ''кругляки'' 'яйкі'.