Касьцёл і калегіюм езуітаў (Бабруйск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Kazimier Lachnovič перанёс старонку Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла (Бабруйск) у [[Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і калегіюм ез...
Радок 4:
== Гісторыя ==
 
Заснаваны ў [[1615]] на фундацыю [[Бабруйскае староства|бабруйскага старосты]] [[Пётра Трызна|Пятра Трызны]]. У [[1625]] касьцёл быў перададзены езуітам. Сярод архітэктараў касьцёлу вядомыя [[Уладзіслаў Дзягілевіч]] ([[1699]]—[[1700]]1699—1700), [[Казімер Мацелякоўскі]] ([[1735]]—[[1736]]1735—1736), [[Тамаш Жаброўскі]] ([[1746]]), [[Габрыэль Лянкевіч]] ([[1747]]—[[1748]]1747—1748) і [[Францішак Карава]] ([[1757]]—[[1758]]1757—1758). Вядома таксама пра ўдзел у будаўніцтве ў [[1732]]—[[1747]]1732—1747 муляра [[Якуб Руоф|Якуба Руофа]].
 
Пры будаўніцтве ў ХІХ стагодзьдзі [[Бабруйская фартэцыя|Бабруйскае крэпасьці]] вежы касьцёлу былі зьнішчаныя, а сам ён быў карэнным чынам перабудаваны пад цэйхгаўз. У [[1885]] годзе касьцёл дадаткова пацярпеў ад пажару. За савецкім часам у будынку касьцёлу была гаўптвахта.
 
== Архітэктура ==
[[ВыяваФайл:Roman-Catholic church of St. Peter and Paul (Babrujsk, modern condition).JPG|мінізначак|зьлева|200пкс|Сучасны стан (выгляд зь пераду)]]
Касьцёл быў пабудаваны ў стылі [[барока]]. Уяўляў сабой трохнававую базыліку без трансэпту, меў дзьве вежы, на адной зь якіх быў гадзіньнік з боем, а на другой — матэматычны компас. Вежы падзяліліся на тры ярусы, паміж верхнімі чацьверыкамі зьмяшчаўся фігурны франтон з валютамі. [[Прэзьбітэрыюм]] меў паўкруглае завяршэньне, па бакох вімы месьціліся дзьве сымэтрычныя закрыстыі.
[[ВыяваФайл:Roman-Catholic church of St. Peter and Paul (Babrujsk, modern condition)-2.JPG|міні|200пксзначак|Сучасны стан (выгляд з боку)]]
Унутры навы былі перакрытыя цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі на здвоеных падпружных арках, якім на фасадах адпавядалі здвоеныя пілястры, у чым можна бачыць прыкмету позьняга барока. Пры ўваходзе мясьціўся «хор мураваны на 2 філярах са сходамі з абодвух бакоў». Невялікія хоры разьмяшчаліся таксама над закрыстыямі. Галоўны аўтар, які ўключаў 8 позьнебарочных скульптураў сьвятых (у тым ліку скульптуры сьвятых Ігната, Бергіяша, Ксавэра, Станіслава), 6 бакавых аўтароў, амбону, усё сакральнае начыньне інтэр’еру былі драўлянымі й былі зробленыя майстрамі Язэпам Шылам і Антонам Марціноўскім. На сьценах меўся фрэскавы жывапіс, а сярод абразоў знаходзіліся [[сармацкі партрэт|сармацкія]] данатарскія партрэты караля [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] й Пятра Трызны.