Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 48:
'''Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў''' — помнік архітэктуры [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] у [[Менск]]у. Займаў [[пляц (дзялянка)|пляц]] на [[Высокі Рынак|Высокім Рынку]] плошчай каля 2 [[га]], абмежаваны вуліцамі Дамініканскай, Валоцкай і Юраўскай{{Заўвага|частка кварталу сучаснага [[Палац Рэспублікі (Менск)|Палаца Рэспублікі]]}}. У склад комплексу ўваходзілі мураваныя будынкі касьцёла і кляштарнага корпусу, а таксама драўляныя гаспадарчыя пабудовы: 2 [[флігель|флігелі]], [[стайня]], [[сьвіран]], [[студня]] і іншыя, у паўночна-заходняй частцы пляцу знаходзіўся сад; увесь комплекс атачаў высокі мур зь вялікай уяздной брамай<ref>[[Уладзімер Дзянісаў|Дзянісаў У.]] Кляштар дамініканцаў // {{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 322—323.</ref>. Твор архітэктуры [[барока]].
 
У [[1950]] року [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|савецкія ўлады ўшчэнт зруйнавалі]] кляштарныя будынкі. Да нашага часу захаваліся падмуркі і скляпеньні, што патрабуюць дэталёвага археалягічнага дасьледаваньня<ref name="pam">[[Уладзімер Дзянісаў|Дзянісаў У.]] Кляштар дамініканцаў // {{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 323.</ref>.
 
== Гісторыя ==
У [[1605]] року ўдава [[Ваяводы вэндэнскія|ваяводы вэндэнскага]] [[Крыштап Слушка|Крыштапа Слушкі]] Соф’я (з [[Завішы|Завішаў]]) фундавала ў Менску драўляны касьцёл, які ў [[1605]] року перайшоў да манахаў-дамініканаў<ref name="kulahin438">{{Літаратура/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)|к}} С. 438.</ref><ref>[[Уладзімер Дзянісаў|Дзянісаў У.]] Касьцёл сьв. Сымона і сьв. Алены. — Менск, 1996. С. 6.</ref>. Паводле сьведчаньня [[Уладзіслаў Сыракомля|Ўладзіслава Сыракомлі]], першы менскі каталіцкі кляштар падтрымала шляхта, якая вярталася празь места з выправы на [[Масква|Маскву]]. Яна зладзіла збор у фонд кляштару, што атрымаў назву «капытковага»<ref>[[Уладзіслаў Сыракомля|Сыракомля У.]] Мінск. — Менск: «Голас Радзімы», 1992. С. 77.</ref>. Гэта была плата за правядзеньне кожнага каня празь мескую заставу. Пазьней у інтэр’еры дамініканскага касьцёла зьмясьцілі восем гербаў ініцыятараў гэтага збору. Неўзабаве аднак здарыўся пажар, па якім у [[1615]] року [[Ваяводы менскія|ваявода менскі]] [[Пётар Тышкевіч]] падараваў манахам пляц да пабудовы мураваных будынкаў касьцёла і кляштару. На [[1623]] рок касьцёл упамінаецца як «нядаўна закладзены»<ref>Беларускі архіў. Т. 3. С. 123.</ref>. Мяркуецца, што яго збудавалі ў [[1620]]—[[1640]]1620—1640<ref>{{Літаратура/Мураваныя харалы|к}} С. 141.</ref> роках і асьвяцілі ў гонар Сьвятога [[Тамаш Аквінскі|Тамаша Аквінскага]], найбольш славутага прадстаўніка дамініканскага ордэна, філёзафа і прапаведніка.
 
Дамініканскі касьцёл і кляштар знаходзіліся непадалёку ад паўднёвай лініі мескіх умацаваньняў — [[Земляны Вал|землянога вала]] з ровам і бастыёнамі. У другой палове [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] кляштарны комплекс быў адным з абарончых фарпостаў места. У [[Маскоўская дзяржава|маскоўскіх]] дакумэнтах часоў [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] ([[1654]]—[[1667]]1654—1667) паведамляецца, што з касьцёла можна было весьці «''полковой и подошвенный и мушкетный бой''»<ref>Беларускі архіў. Т. 3. С. 204.</ref> Падарожнікі, якія праязджалі празь Менск, адзначалі пышнасьць і багацьце дамініканскага касьцёла, а стольнік [[Пётар I|Пятра I]] П. Талстой, які спыняўся тут у [[1697]] року, захапляўся ягоным арганам. Вядома, што ў [[1692]]—[[1696]]1692—1696 роках арганістам у касьцёле служыў К. Мурашкевіч, а з [[1698]] — К. Ластоўскі<ref name="kulahin438"/><ref>[[Тамара Ліхач|Ліхач Т.]] [http://media.catholic.by/nv/n12/art5.htm Ордэн дамініканцаў і развіццё музычнай культуры Беларусі] // «[[Наша Вера]]» № 2 (12), 2000.</ref>. Сёньня дакладна не вядома, колькі законьнікаў-дамініканаў было ў Менску ў першай палове [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] Захаваліся толькі дакладныя зьвесткі пра канец [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]] — на [[1796]] рок у кляштары знаходзіліся чатыры законьнікі<ref>[[Уладзімер Дзянісаў|Дзянісаў У.]] [http://niab.belhost.by/stat/dzianisau_kascioly/#8 Касцёлы г. Мінска ў XVI — пачатку XX стст.] (паводле дакументаў [[НГАБ]])</ref>.
 
У [[1703]] року завяршылася будаваньне новага кляштарнага комплексу, а ў [[1709]] року распачалася «рэстаўрацыя касьцёла, асабліва другой паловы [[нэф]]у, якую належала выраўняць разам з капліцамі астатняй часткі касьцёла». У [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]] адбылася яшчэ адна рэканструкцыя касьцёла, дзеля чаго ігумен праваслаўнага манастыра Сьвятых Пятра і Паўла М. Данілеўскі аддаў дамініканам у арэнду цагельню ўва ўрочышчы [[Мядзьведжына]]. У [[1781]] року менскі бургамістар і старшыня цэху муляроў М. Макарэвіч склаў кантракт з пробашчам Б. Рыбчынскім на будаўнічыя працы<ref name="kulahin438"/>. У выніку рэканструкцыяў [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]] кляштарны комплекс атрымаў незвычайную «ансамблевую» кампазыцыю — стварэньне двух плянаў-кулісаў, разгорнутых у прасторы<ref>{{Літаратура/Мураваныя харалы|к}} С. 141—142.</ref>.
 
[[Файл:Miensk, Vysoki Rynak-Vałockaja. Менск, Высокі Рынак-Валоцкая (1865) .jpg|міні|Валоцкая вуліца, удалечыні на рагу з Дамініканскай — касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага, здымак [[1860-я|1860-х]] рокаў]]
 
З утварэненем [[Менская дыяцэзія|Менскай дыяцэзіі]] ў [[1798]] року частку корпусу дамініканскага кляштару перадалі пад рэзыдэнцыю біскупа. Па здушэньні [[паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня 1830—1831 рокаў]] расейскія ўлады ліквідавалі кляштар ([[19 ліпеня]] [[1932]]), касьцёл пачаў дзейнічаць як парафіяльны пад тытулам Найсьвяцейшай Тройцы<ref name="kulahin438"/>. У [[1840-я]] рокі кляштарныя будынкі перабудавалі пад каталіцкую сэмінарыю<ref name="evkl"/>, але па здушэньні [[паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 рокаў]], з [[1869]] року комплекс выкарыстоўваўся пад вайсковыя кашары. Дзесьці на працягу [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]] касьцёл страціў свае бакавыя вежы<ref>{{Літаратура/Рэха даўняга часу|к}} С. 66.</ref>. У [[1880-я]] рокі зьявіўся праект прыстасаваньня былой дамініканскай сьвятыні пад мескі тэатар, аднак яго не ажыцьцявілі<ref name="pam"/>. У пач. [[XX стагодзьдзе|XX ст.]] касьцёл выкарыстоўваўся менскім пажарным дэпо<ref name="kulahin439"/>. Каля [[1907]] року верх [[франтон]]а касьцёла разабралі, а на ягоным месцы зьявілася драўляная назіральная пажарная вышка.
 
[[Файл:Miensk. Менск (Lauvergne, 1840, crop).jpg|значак|У панараме места. Літаграфія Б. Лявэрня, [[1840]]]]
 
[[5 ліпеня]] [[1926]] року комплекс касьцёла і кляштару дамініканаў узялі пад ахову дзяржавы<ref>{{Літаратура/Менск: Старонкі жыцьця дарэвалюцыйнага гораду (1994)|к}} С. 301.</ref>. У часе заняцьця Менску савецкімі войскамі ў [[1944]] року кляштарны комплекс быў пашкоджаны. У [[1945]] року [[БССР]] атрымала ад Нямеччыны кантрыбуцыю на аднаўленьне будынкаў<ref name="radzima">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.radzima.org/be/minsk/6884.html| загаловак = Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў (Менск)| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Radzima.org]]| дата = 3 сакавіка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>, а ў канцы [[1940-я|1940-х]] выканалі першасную кансэрвацыю касьцёла<ref name="pam"/>. Аднак у [[1950]] року кіраўніцтва [[БССР]] канчаткова зацьвердзіла новы генэральны плян Цэнтральнай плошчы, паводле якога пасярод яе ўзводзіўся [[Помнік Сталіну (Менск)|манумэнт Сталіну]], а на месцы колішняга кляштару разьбіваўся сквэр<ref name="radzima"/>.
 
Пад покрывам ночы, у [[1950]] року савецкія ўлады ўзарвалі выбітны помнік архітэктуры. Ягоныя камені выкарысталі для падмуркаў новых будынкаў Менску<ref name="radzima"/>. У [[1985]] року на Кастрычніцкай плошчы пачалі будаваць [[Палац Рэспублікі (Менск)|Палац Рэспублікі]], а ў [[1986]] року археолягі адкапалі падмуркі дамініканскага касьцёла Сьвятога Тамаша Аквінскага. Ягоныя сьцены месцамі дасягалі 3-мэтровай таўшчыні, на фасадах выявілі байніцы ніжняга бою, прыстасаваныя для страляніны з мушкетаў. [[Зянон Пазьняк]], які браў удзел у раскопках, у адным з артыкулаў прыгадваў, што калі археолягі дабраліся да пласта [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]], то выявілі некалькі дзясяткаў шкілетаў з праламанымі альбо прастрэленымі чарапамі<ref name="radzima"/>.
 
== Архітэктура ==
Радок 98:
Кляштарны корпус — прастакутны ў пляне выцягнуты 2-павярховы будынак калідорнага плянаваньня з высокім [[вальма]]вым дахам — далучаўся пад простым кутом да [[прэзьбітэрый|прэзьбітэрыя]] і канца бакавога нэфа касьцёла і зьліваўся зь ім у адзіны манумэнтальны і строгі масіў. Цэнтральная частка фасаду вылучалася [[рызаліт]]ам<ref name="pam"/>. Памяшканьні кляштару перакрываліся крыжовымі скляпеньнямі<ref name="evkl"/>.
 
Апроч мураванага кляштарнага корпусу, меліся драўляныя гаспадарчыя пабудовы: 1-павярховы дом з калідорам, падзелены на кухню зь пякарняй і жытло для прыслугі ([[1825]]); пуня са стайняй на 4 кані і хлеў ([[1833]]); амбар, зьвязаны зь лядоўняй ([[1823]]); студня з павецьцю на чатырох слупах ([[1833]])<ref>{{Літаратура/Кляштары ўсходняй і заходняй традыцыяў|к}} С. 292—293.</ref>.
 
== Сучаснасьць ==
Радок 108:
Існуе праект аднаўленьня касьцёла Сьвятога Тамаша Аквінскага на захаваных да нашага часу падмурках. Спэцыялісты архітэктурнай сэкцыі [[Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры|Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры]] Андрэй Ларры і Антон Вантух на падставе навукова-дасьледчых матэрыялаў распрацавалі эскізную прапанову аднаўленьня помніка.
 
У [[2011]] року Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры падрыхтавала зварот да ўладаў Менску з абгрунтаваньнем дадзенай прапановы<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://naviny.by/rubrics/culture/2011/03/02/ic_news_117_362471/| загаловак = Астапович предложил Мингорисполкому восстановить костел Святого Томаша Аквинского| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Naviny.by]]| дата = 3 сакавіка 2011 | мова = ru | камэнтар = }}</ref>.
 
== Галерэя ==
Радок 117:
Miensk, Plabanskija Młyny. Менск, Плябанскія Млыны (XIX).jpg|З боку [[Плябанскія млыны|Плябанскіх Млыноў]], 1-я палова [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]]
Miensk, Vałockaja-Daminikanskaja. Менск, Валоцкая-Дамініканская (XIX).jpg|Абмеры, зборы Р. Віске
Miensk, Vałockaja. Менск, Валоцкая (Č. Maniuška, 1830).jpg|Малюнак Ч. Манюшкі, [[1830]]
Miensk, Daminikanskaja. Менск, Дамініканская (F. Ruščyc, 1910).jpg|«Tygodnik Wilenski», [[1911]]. Малюнак [[Фэрдынанд Рушчыц|Ф. Рушчыца]]
Miensk, Daminikanskaja. Менск, Дамініканская (K. Biske, 1918).jpg|«Tygodnik Ilustrowany», [[1918]]. Малюнак К. Біске
Miensk, Daminikanskaja-Vałockaja. Менск, Дамініканская-Валоцкая (XX).jpg|З боку вуліцы Дамініканскай, пач. [[XX стагодзьдзе|XX ст.]]
</gallery></center>
Радок 125:
=== Гістарычныя здымкі ===
<center><gallery widths=150 heights=150 caption="Старыя здымкі" perrow="4">
Miensk, Starościnskaja Słabada. Менск, Старосьцінская Слабада (1863).jpg|[[1863]]
Miensk, Vysoki Rynak-Vałockaja. Менск, Высокі Рынак-Валоцкая (1865).jpg|[[1865]]
Miensk, Vysoki Rynak-Vałockaja. Менск, Высокі Рынак-Валоцкая (1904) .jpg|[[1904]]
Miensk, Vysoki Rynak-Vałockaja. Менск, Высокі Рынак-Валоцкая (1904).jpg|[[1904]]
Miensk, Vysoki Rynak-Vałockaja. Менск, Высокі Рынак-Валоцкая (XX) .jpg|[[1915]]
Miensk, Vysoki Rynak-Vałockaja. Менск, Высокі Рынак-Валоцкая (1915).jpg|[[1915]]
Miensk, Vysoki Rynak-Vałockaja. Менск, Высокі Рынак-Валоцкая (XX).jpg|да [[1918]]
Miensk, Zybickaja. Менск, Зыбіцкая (XX).jpg|да [[1918]]
Miensk, Daminikanskaja. Менск, Дамініканская (XX) .jpg|да [[1918]]
Miensk. Менск (1910) .jpg|да [[1918]]
Miensk, Daminikanskaja. Менск, Дамініканская (1927).jpg|пач. [[XX стагодзьдзе|XX ст.]]
Miensk, Vałockaja-Daminikanskaja. Менск, Валоцкая-Дамініканская (XX).jpg|пач. [[XX стагодзьдзе|XX ст.]]
Miensk, Vysoki Rynak-Vałockaja. Менск, Высокі Рынак-Валоцкая (21.02.1918).jpg|[[21 лютага]] [[1918]]
Miensk, Daminikanskaja-Vałockaja. Менск, Дамініканская-Валоцкая (1925).jpg|[[1925]]
Bundesarchiv Bild 146-2008-0040, Weißrussland, Minsk, Verklärungs-Kirche.jpg|[[1943]]
Bundesarchiv Bild 146-2008-0041, Weißrussland, Minsk, Verklärungs-Kirche.jpg|[[1943]]
</gallery></center>