Орт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Орт''' ({{мова-de|Ort}} – чвэрць) срэбная [[манэта]] [[намінал]]ам ў ¼ ([[16 ст]]. – [[17 ст]].), 1/5 і 1/8 ([[18 ст]].) [[талер]]а. Манэта бітая напачатку на землях сучаснай [[Нямеччына|Нямеччыны]] ([[Брандэнбург]], [[Прусыя]]) і называная [[ортсталер]], а потым распаўсюджаная ў [[Данія|Даніі]], [[Нарвэгія|Нарвэгіі]].
 
У [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] першыя орты былі выбіты ў [[1608]] годзе ў [[Гданьск]] на гарадской мынцы. Такім чынам Гданьск хацеў забясьпечыць сябе якаснай [[валюта]]й дзеля разьлікаў з [[Эўропа]]й. На [[авэрс]]е – выява караля, на [[Рэвэрс (нумізматыка)|рэвэрс]]е – герб гораду. Вага 6,80 грамаў, пасьля зьмяншалася.
 
Дзяржаўнае біцьцё каронных ортаў пачалося толькі ў [[1618]] годзе ў [[Быдгашч]]ы. На кароных ортах на авэрсе выява караля, на рэвэрсе – дзяржаўны [[герб]] Рэчы Паспалітай. Пад час панаваньня [[Аўгуст ІІІ|Аўгуста ІІІ]] орт прыраўнялі да [[тымф]]а, пасьля чаго той перастаў існаваць як асобны намінал. Апошні орт Рэчы Паспалітай быў выбіты ў [[1766]] годзе.
 
У [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]] орты біліся толькі адзін год – у 1664 годзе на мынцы Вільні. На авэрсе выява тагачаснага караля [[Ян Казімір|Яна Казіміра]], на рэвэрсе – [[Пагоня]] і лічба 18 (18 грошаў).