Аповесьць мінулых часоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 1871100 удзельніка 37.215.58.22 (гутаркі)
 
Радок 1:
[[Файл:14 2 List of Radzivill Chron.jpg|міні|250px|14-ы аркуш [[Радзівілаўская хроніка|Радзівілаўскай хронікі]], што ўлучае ў сябе сьпіс «Аповесьці мінулых гадоў» з унікальнымі ілюстрацыямі [[15 стагодзьдзе|XV ст.]]. На аркушы апісваецца [[Руска-бізантыйская вайна 907 году|паход кіеўскага князя Алега на Царград]]]]
 
'''«Аповесьць мінулых часоў», «Аповесьць мінулых гадоў»''' ([[старажытнаруская мова|стар.-рус.]] ''Повѣсть временныхъ лѣт'') — помнік [[славяне|усходнеславянскага]] летапісаньня, створаны людзьмі блізкімі да [[кіеў]]скіх князёў. Меў тры рэдакцыі, у якіх пададзеная гісторыя [[Русь|Русі]] ад [[852]] [[год|року]] да [[1110]] уключна. Зьбярогся ў розных летапісных [[звод]]ах (найбольш поўная рэдакцыя ў [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскім]] і [[Лаўрэнцеўскі летапіс|Лаўрэнцеўскім]] сьпісах). У Іпацьеўскім летапісе «Аповесьць мінулых часоў» працягваецца [[Кіеўскі летапіс|Кіеўскім летапісам]].
 
«Аповесьць мінулых часоў» значна паўплывала на разьвіцьцё ўсходнеславянскага летапісаньня. У наступны час яна ўлучалася амаль ва ўсе мясцовыя летапісы ў якасьці своеасаблівых уводзінаў.
 
== Рэдакцыі твору ==
Асновай твору зьяўляецца старажытны летапісны звод, у якім падзеі даводзяцца да [[1037]]. Гэтая частка твору была напісаная ў часы княжаньня [[Яраслаў Мудры|Яраслава Мудрага]].
 
Першую рэдакцыю зводу зрабіў буйны царкоўны і палітычны дзяяч Русі [[Нікан]], які працягнуў падзеі да [[1073]], унёс літаратурны запіс аб прызваньні варагаў. З [[1061]] ім даюцца дакладныя зьвесткі. Нікан упершыню паведаміў пра [[Менск]] пад [[1067]] і апісаў [[бітва на Нямізе|бітву на Нямізе]] (магчыма, паводле аповедаў яе ўдзельнікаў).
 
Другая рэдакцыя атрымала назву Пачатковага зводу, бо падзеі былі даведзеныя да [[1093]] і дапоўнены наўгародзкімі зьвесткамі. Яго аўтар ва ўмовах аслабленьня [[Кіеўская Русь|Кіеўскай дзяржавы]] імкнецца даць станоўчую ацэнку першым кіеўскім князям, высока ацаніць іх ваенныя заслугі.
 
Трэцюю рэдакцыю зрабіў каля [[1113]] [[Нестар]] у [[Кіева-Пячэрскі манастыр|Кіева-Пячэрскім манастыры]]. Нестар упершыню паспрабаваў зьвязаць гісторыю ўсходніх славянаў з гісторыяй усяго чалавецтва, стварыў своеасаблівую гістарычную канцэпцыю.
 
== Структура ==
Радок 23:
 
== Зьвесткі пра беларускія землі ==
Летапіс зьмяшчае ўнікальныя зьвесткі з гісторыі беларускіх зямель эпохі Старажытнай Русі, асабліва [[Полацкае княства|Полацкага княства]]. У прыватнасьці, тут апісаная раздача гарадоў [[Рурык]]ам, удзел палачанаў у паходзе [[Алег (кіеўскі князь)|Алег]]а на Царград (цяперашні [[Стамбул]]), толькі ў гэтым творы апавядаецца пра полацкага князя [[10 стагодзьдзе|X ст.]] [[Рагвалод]]а і ягоную дачку [[Рагнеда|Рагнеду]], тут падрабязна выкладзеная гісторыя жыцьця і дзейнасьці князя [[Усяслаў Чарадзей|Ўсяслава Чарадзея]], апетага ў «[[Слова пра паход Ігаравы|Слове пра паход Ігаравы]]». У ёй прыведзеныя самыя раньнія зьвесткі пра многія беларускія [[места|месты]], пра [[бітва на Нямізе|бітву на Нямізе]] ([[1067]]).<ref>В. А. Чамярыцкі. Аповесць мінулых гадоў // {{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 519</ref>
 
== Крыніцы ==