Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар дамініканаў (Берасьце): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 21:
|Commons =
}}
'''Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар дамініканаў''' — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у [[Берасьце|Берасьці]]. Знаходзіўся ў Замухавецкім прадмесьці, на высьпе пры дарозе на [[Кобрынь]]. Твор архітэктуры [[барока]]. Пры будаваньні [[Берасьцейская фартэцыя|Берасьцейскай фартэцыі]] ўлады [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] зачынілі і ў 2-й палове XIX ст. [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|зруйнавалі кляштар]].
 
Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і саду. Магчыма, да нашага часу захаваліся падмуркі.
Радок 27:
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
У 1635 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1628 годзе) войская берасьцейская Соф'яСоф’я Магдалена Бухавецкая<ref>Ярашэвіч А. Берасцейскі кляштар дамініканцаў // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 320.</ref>, дачка каралеўскага сакратара Мар'янаМар’яна Лакніцкага, заснавала ў Берасьці кляштар дамініканаў. Дзеля гэтага яна зраклася [[кальвінізм]]у і запісала дамініканам усе маёнткі, якія атрымала ў спадчыну ад бацькоў і 2 мужоў: 5 фальваркаў і вёсках Чамяраў, Дэрло, Дубаве, Велані.
 
Першыя, відаць, драўляныя будынкі значна пацярпелі за часамі [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] 1654—1667 гадоў. Кляштар нанава адбудавалі на сродкі Соф'іСоф’і Пражмоўскай, дачкі Гедэона Раецкага, ваяводы менскага. Яна ж перадала дамініканам абраз Маці Божай, які атрымаў вядомасьць цудоўнага.
 
Мураваны касьцёл асьвяцілі ў 1696 годзе, карпусы кляштару збудавалі значна пазьней, бо ў 1798 годзе ён яшчэ быў незавершаным. Пры кляштары існавалі [[навіцыят]] і школа філязофіі.
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
Па [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцім падзеле Рэчы Паспалітай]] (1795) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар, касьцёл часова пакінулі вернікам як парафіяльны.
 
Каля 1857 году расейскія ўлады зачынілі і зьнішчылі касьцёл Сьвятой Соф'іСоф’і.
 
== Архітэктура ==
Радок 44:
Касьцёл — 1-[[нэф]]авая [[базыліка]] з 2 бакавымі капліцамі, накрытымі купаламі. Нэф пераходзіў у крыху вузейшы за яго [[прэзьбітэрыюм]] з прастакутнай [[апсыда]]й. З поўдня да яго далучаліся [[закрысьція]] і скарбніца. Галоўны фасад падзяляўся [[пілястра]]мі і разьвітым [[антаблемэнт]]ам і завяршаўся фігурным шчытом з [[Валюта (архітэктура)|валютамі]].
 
Унутраная прастора перакрывалася цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. Інтэр'ерІнтэр’ер вызначаўся багатым малярска-разьбярскім аздабленьнем, яго ўпрыгожвалі 7 драўляных пазалочаных алтароў. Пры галоўным алтары знаходзілася надмагільле Соф'іСоф’і Бухавецкай з партрэтам.
 
=== Кляштар ===