Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў (Берасьце): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 21:
|Commons =
}}
'''Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў''' — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у [[Берасьце|Берасьці]]. Знаходзіўся o цэнтры Старога Места, на Рынку. Твор архітэктуры [[барока]]. Пры будаваньні [[Берасьцейская фартэцыя|Берасьцейскай фартэцыі]] ўлады [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] зачынілі і [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|зруйнавалі кляштар]].
 
Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і саду, аточаных мурам. У 2-й палове XIX ст. расейскія ўлады збудавалі на месцы касьцёла гарнізонную царкву [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]].
Радок 29:
[[Файл:Vitaŭt The Greate. Вітаўт Вялікі.jpg|195px|значак|зьлева|Берасьцейскі партрэт Вітаўта]]
 
Каля 1410 году (паводле іншых зьвестак, па 1380 годзе) [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Вітаўт]] запрасіў у Берасьце аўгустынаў і перадаў ім 2 карчмы ў месьце, загадаў выплачваць манахам па 4 грошы з мыта, па дзесяціне ад мяшчанаў і зь вёсак Бучэмлі і Трасьцяніцы. Першыя кляштарныя будынкі былі драўлянымі і разьмяшчаліся ў прадмесьці паміж рэкамі Мухаўцом і Укрынкай. За часамі [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] (1654—1667) у 1666 годзе драўляныя касьцёл і кляштар згарэлі.
 
У 1672 годзе берасьцейцы ахвяравалі [[Пляц (дзялянка)|пляцы]] і дамы на Рынку пад пабудову новага мураванага касьцёла, які асьвяцілі ў 1686 годзе. У XVII—XVIII стагодзьдзях у кляштары было каля 20 манахаў, адбываліся ордэнскія капітулы, дзейнічалі школы філязофіі і тэалёгіі, існавала бібліятэка (на 1818 год 322 кнігі).
Радок 36:
[[Файл:Bieraście, Rynak. Берасьце, Рынак (1840).jpg|125px|значак|Фрагмэнт карціны [[Марцін Залескі|М. Залескага]], 1840]]
 
Па [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцім падзеле Рэчы Паспалітай]] (1795) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па пажарах 1801 і 1808 гадоў комплекс капітальна адбудоўвалі.
 
У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці ўлады Расейскай імпэрыі ў 1830 годзе ліквідавалі кляштар і [[Русіфікацыя Беларусі|гвалтоўна зачынілі]] касьцёл. Будынкі перадалі вайскоўцам. Пазьней зьнішчылі<ref>Грынявецкі В. Берасцейскі кляштар аўгусцінцаў // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 319.</ref>. Паводле іншых зьвестак<ref>{{Літаратура/Архітэктура Беларусі: Энцыкляпэдычны даведнік|к}} С. 91.</ref>, у 1856—1879 гадох касьцёл [[мураўёўка|перабудавалі пад гарнізонную царкву Маскоўскага патрыярхату]].
Радок 49:
 
=== Касьцёл ===
Касьцёл — 1-[[нэф]]авая [[базыліка]] зь вежай-званіцай на галоўным [[фасад]]зе, завершанай высокім шатром. Прылеглыя да вежы часткі фасадафасаду завяршаліся [[Валюта (архітэктура)|валютамі]] і [[пінакля]]мі.
 
Унутраная прастора перакрывалася драўлянымі скляпеньнямі. Алтарная і бакавая сьцены ўпрыгожвала фрэскавая размалёўка. У касьцёле захоўваўся старажытны партрэт вялікага князя [[Вітаўт]]а (цяпер знаходзіцца ў [[Летува|Летуве]]).
 
=== Кляштар ===
Кляштарны корпус — 1- і 2-павярховы будынак, які далучаўся да касьцёла. Меў калідорны плян. У кляштары былі трапезная, кухня, пякарня, келькікельлі. Да будынка далучаліся 3 крамы.
 
== Крыніцы ==