Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (Беніца): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
Радок 53:
[[Файл:Bienica, Rynak. Беніца, Рынак (XVIII).jpg|200пкс|значак|зьлева|З мапы XVIII ст.]]
 
Парафіяльны касьцёл у Беніцы існаваў яшчэ ў 1669 годзе. У 1701 годзе кашталян троцкі [[Міхал Казімер Коцел]] фундаваў у мястэчку будаваньне касьцёла і кляштару бэрнардынаў. У 1704 годзе біскуп віленскі [[Канстантын Бжастоўскі]] асьвяціў новазбудаваны касьцёл.
 
У 1780 годзе пры кляштары пачала дзейнічаць школа.
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
[[Файл:Bienica, Bieničanka. Беніца, Бенічанка (1896).jpg|200пкс|значак|У панараме мястэчка, 1896]]
 
Па [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другім падзеле Рэчы Паспалітай]] (1793) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] (1830—1831) у 1851 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар, а па здушэньні [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]] (1863—1864) у 1866 годзе [[Русіфікацыя Беларусі|гвалтоўна перарабілі]] касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату.
 
У 1888 годзе расейскія ўлады зруйнавалі будынак кляштару.
Радок 72:
 
== Архітэктура ==
Касьцёл — 1-[[нэф]]авая 2-вежавая крыжова-купальная [[базыліка]] з 5-граннай [[апсыда]]й. Сяродкрыжжа перакрываецца купалам на 8-гранным сьветлавым [[Барабан (архітэктура)|барабане]], завершаным гранёнай шатровай вежай. Над галоўным заходнім [[фасад]]ам узвышаюцца 3-ярусныя квадратныя ў пляне вежы. Ніжнія ярусы вежаў разьмяшчаюцца на ўзроўні муроў касьцёла і аб'ядноўваюццааб’ядноўваюцца зь імі агульным прафіляваным карнізам. Верхнія ярусы злучаюцца крывалінейным [[франтон]]ам.
 
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі на падпружных арках. Алтар, крылы трансэпта і бабінец адкрываюцца ў цэнтральную залю аркавымі праёмамі. Над уваходам на дзьвюх калёнах разьмяшчаюцца хоры. Галоўны і бакавыя алтары зьнішчылі пры пераробцы касьцёла пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Часткова захаваліся тры стукавыя надмагільлі роду Коцелаў. У сутарэньнях касьцёла былі сямейныя пахаваньні Коцелаў і Швыкоўскіх<ref>Гліннік В., Пярвышын У. Беніцкі касцёл і кляштар бернардзінцаў // {{Літаратура/Архітэктура Беларусі: Энцыкляпэдычны даведнік|к}} С. 80.</ref>.
Радок 90:
Trajecki kaścioł, Bienica6.JPG|Галоўны фасад
Фото путешествия по Беларуси 430.jpg|З боку апсыды
Фото путешествия по Беларуси 412.jpg|Інтэр'ерІнтэр’ер
</gallery></center>