Розьніца паміж вэрсіямі «Леў Гарошка»

д
(→‎Сьвятарскае служэньне: Удакладнены рымскі пэрыяд Л.Гарошкі паводле біяграфіі Ч. Сіповіча, напісанай А.Надсанам)
|апісаньне =
|род дзейнасьці = сьвятар, рэлігійны і грамадзкі дзеяч
|дата нараджэньня = [[{{Нарадзіўся|11 сакавіка]] [[|3|1911]]}}
|месца нараджэньня = в. [[Трашчычы]], [[Наваградзкі павет]], [[Менская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]]
|дата сьмерці = [[{{Памёр|28 ліпеня]] [[|7|1977]]}}
|месца сьмерці = [[Парыж]], [[Францыя]]
}}
{{Цёзкі}}
'''Леў Гарошка''' ({{Дата ў старым стылі|[[11 сакавіка]]|[[1911]]|26 лютага}}, в. [[Трашчычы]], [[Наваградзкі павет]] — [[28 ліпеня]] [[1977]], [[Парыж]])<ref name="rsvab">[http://origin.svaboda.org/content/transcript/768805.html Леў Гарошка], ''[[Радыё Свабода]]''</ref> — грэка-каталіцкі сьвятар, архімандрыт, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, дасьледчык гісторыі рэлігіі ў Беларусі, культуролаг, літаратар, аўтар многіх артыкулаў, кніг. Псэўданімы: Л. Іскра, Анатоль Жменя, Пракоп Каваль і інш.
 
== Біяграфія ==
 
=== Сьвятарскае служэньне ===
[[FileФайл:Boz shliah.jpg|thumb|left|Малітоўнік «Божым шляхам», выдадзены айцом Л. Гарошкам]]
Душпастырскую працу пачаў у на Палесьсі ў [[Пінская дыяцэзія|Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі]] ([[1937]]—[[1939]]1937—1939). Служыў у парафіях Угрынічы, [[Гарадная]] (Столінскі р-н), [[Стоўпцы]], [[Збураж]] (Маларыцкі р-н). Перасьледаваўся за сваю душпастырскую і асьветніцкую дзейнасьць польскімі сьвецкімі ўладамі, стала знаходзіўся пад наглядам паліцыі.
 
Пасьля стварэньня ў верасьні 1939 Беларускага экзархату ГКЦ і прызначэньня ў кастрычніку [[1940]] а. Антона [[Неманцэвіч]]а, SJ першым у XX ст. беларускім грэка-каталіцкім экзархам, а. Леў Гарошка 2 траўня 1942 быў абраны ў Раду экзархату і стаў ягоным намесьнікам (віцэ-экзархам).
У гады [[Другая сусьветная вайна|2-й сусьветнай вайны]] жыў у [[Баранавічы|Баранавічах]], працаваў на настаўніцкіх курсах, настаўнікам беларускай і лацінскай моваў у гандлёвай і медычнай школах, рэдакцыях газэт ды інш. Прымаў удзел у 2-м Усебеларускім кангрэсе ў Менску (1944). У канцы вайны, разам з хваляй эміграцыі апынуўся на Захадзе: спачатку ў [[Бэрлін]]е, а пасьля ў [[Мюнхэн]]е, дзе арганізоўвае беларускае душпастырства<ref>[http://adradjency.narod.ru/duhounae/garoshka.html Леў Гарошка].</ref>.
 
З восені 1945 жыў у [[Рым]]е, дзе разам з айцамі Чэславам Сіповічам і Пётрам Татарыновічам прыклаў шмат высілкаў для дапамогі беларускім вайскоўцам, якія апынуліся ў Італіі ў складзе Другога Корпусу польскай арміі. У 1946 годзе ён выдаў беларускі малітоўнік «Божым шляхам» і актыўна зьбіраў сродкі на выданьне газэты "«[[Беларускія навіны]]"» (выдавалася ў Парыжы шматтысячным накладам і рассылалася суродзічам па ўсім сьвеце - — ад Скандынавіі да Афрыкі й Амэрыкі<ref name=":0">Надсан А. ''Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус''. Мн.: БелФранс, 2004, с. 66.</ref>). Ён пераканаў [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў|Усходнюю Кангрэгацыю]], што энцыкліка папы Пія ХІІ ''Orientalis omnes'' з нагоды 350-х угодкаў [[Берасьцейская унія|Берасьцейскай Уніі]] павінна быць выдадзеная і на беларускай мове, а лацінскае слова "«Rutheni"» ў ёй перакладзенае як "«беларусы і ўкраінцы"», што стала важным момантам для таго, каб назоў Беларусь пачаў заваёўваць належнае яму месца ў дакумэнтах Каталіцкай Царквы.<ref name=":0" />
 
16 кастрычніка 1946 [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў]] прызначае яго рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі. Жывучы ў [[Парыж]]ы а. Леў Гарошка ў 1947—1957 рэдагаваў і выдаваў беларускі рэлігійна-грамадзкі часопіс «[[Божым шляхам]]». Затым выехаў у Рым, дзе ў 1959 уступіў у навіцыят [[Кангрэгацыя Айцоў Марыянаў|айцоў-марыянаў]]. У 1960 біскупам Чэславам Сіповічам быў накіраваны ў Лёндан і прызначаны рэктарам [[Беларуская каталіцкая місія ў Лёндане|Беларускай каталіцкай місіі]]. У 1962-69 гг. — ігумен манаскага дому айцоў-марыянаў у Лёндане. У 1965 годзе атрымоўвае годнасьць архімандрыта. Прымаў актыўны ўдзел у рэлігійным і культурным жыцьці беларускага замежжа. Сябра лёнданскага аддзелу [[Згуртаваньне беларусаў Вялікабрытаніі|Згуртаваньня беларусаў Вялікабрытаніі]]. Удзельнік ХІV Кангрэсу «Царква ў патрэбе» ў Кёнігштайне (31.07 — 04.08.1964).
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Гарошка, Леў}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 26 лютага]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1911 годзе]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Наваградзкай беларускай гімназіі]]
[[Катэгорыя:Беларускія каталіцкія сьвятары]]
[[Катэгорыя:Выбітныя асобы Баранавічаў]]
[[Катэгорыя:Беларускія рэлігійныя дзеячы]]
[[Катэгорыя:Памерлі 8 жніўня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1977 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Парыжы]]
117 470

зьменаў