Беніца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Галерэя: пунктуацыя
д пунктуацыя
Радок 58:
Першы пісьмовы ўпамін пра Беніцу як [[сяло]] Маркаўскай воласьці [[Віленскае ваяводзтва|Віленскага ваяводзтва]] датуецца 1507 годам. У 1554 годзе маёнтак знаходзіўся ў валоданьні роду Астравухаў, у 1576 годзе перайшоў да С. Валовіча. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) сяло і аднайменны маёнтак увайшлі ў склад [[Ашмянскі павет|Ашмянскага павету]].
 
[[Файл:Bienica, Rynak. Беніца, Рынак (XVIII).jpg|значак|[[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (Беніца)|Кляштар бэрнардынаў]], XVIII ст.]]
 
З 1634 году Беніца знаходзілася ў валоданьні роду [[Коцелы|Коцелаў (Катлоў)]]. Пры двары ўласьнікаў маёнтку жыў і працаваў філёзаф П. Мотвіл, існавалі бібліятэка, архіў, мастацкая галерэя, парк, сад, сажалкі з каналамі. У 1701 годзе [[Міхал Казімір Коцел]], [[кашталяны віцебскія|кашталян віцебскі]] збудаваў у мястэчку касьцёл і кляштар бэрнардынаў, пры якім працавала школа. Па пабудове касьцёла Беніца стала асноўнай рэзыдэнцыяй Коцелаў, якія збудавалі тут сядзібны палац, аранжарэю, заснавалі сад, парк з сыстэмай сажалак і каналаў.