Аповесьць мінулых часоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 1871100 удзельніка 37.215.58.22 (гутаркі)
Радок 17:
«Аповесць мінулых часоў» пабудаваная на мэтадалягічных прыёмах антычнай гістарыяграфіі, вызначаных у ІІ ст. да н. э. грэцкім гісторыкам [[Палібій|Палібіем]]. Яны прадугледжвалі тры правілы: веданьне гістарычных укладаньняў папярэднікаў, шырокі агляд геаграфіі дасьледаваньня, сувязь падзеяў мінулага і сучаснага. Як і [[Фукідыд]] і [[Арыстотэль]], Нестар асноўную ўвагу надаваў апісаньню палітычных і ваенных падзеяў. Уплыў антычнай традыцыі вельмі выразна адчуваецца тады, калі летапісец укладвае ў вусны сваіх пэрсанажаў антычныя афарызмы, напрыклад, «маці гарадоў рускіх». З другога боку, відавочныя прынцыпы і падыходы, характэрныя для сярэднявечнай мэтадалёгіі — правідэнцыялізму. У многіх выпадках летапісец тлумачыць падзеі і дзеяньні людзей са спасылкай на Слова Божае. Мэтадалягічная структура летапіснага зводу складаецца з тлумачальнай (галоўнай) і правідэнцыяльнай (дапаможнай) гісторыі. Тлумачальная гісторыя будуецца на прынцыпах заканамернасьці, ісьціны і праўды.
 
== Клясыфікацыя ==
== Класіфікацыя ==
Беларускі дасьледнік [[Мікалай Сьмяховіч]] адносіць «Аповесьць мінулых гадоў» да пасіўна-сузіральнага кірунку школы базавай вэрыфікацыі. У зводзе адсутнічаюць элемэнты крытыкі, папярэдні аналіз матэрыялаў, запазычаных зь іншых крыніцаў. Летапісец найперш выконваў камунікацыйную функцыю, каб перадаць гістарычна цэласныя веды, якія назапасіла грамадзтва.