Друя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
Радок 61:
У ХІV—ХV стагодзьдзях Друя была ўмацаваным пунктам Полацкай зямлі. «''Мещане друйские''» прыцягваліся да будаваньня фартыфікацыяў у Полацку. З гэтага ж часу на левым беразе Дзьвіны існаваў [[Друйскі замак]]. У 1496 годзе маёнтак перайшоў у валоданьне князя Ц. Масальскага, які атрымаў ад [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Аляксандар Ягелончык|Аляксандра]] прывілей на места, замак і друйскія воласьці<ref>[[Кастусь Шыдлоўскі|Шыдлоўскі К.]] Друя // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 603.</ref>.
 
[[Файл:Jan Stanisłaŭ Sapieha. Ян Станіслаў Сапега (1709).jpg|210px|значак|[[Ян Станіслаў Сапега]]]]
[[Файл:Druja, Sapiežyn. Друя, Сапежын (XVIII).jpg|міні|Пячатка магістрату Сапежына]]
 
З ХVІ ст. у Друі існавала мытная служба, да ліку асноўных заняткаў жыхароў места адносілася таксама сельская гаспадарка. У гэты ж час тут стварылі [[Друйскае Эвангельле]], адзін з шэдэўраў беларускай рукапіснай кнігі. 22 сакавіка 1506 году вялікі князь [[Аляксандар Ягелончык|Аляксандар]] надаў прывілей на Друйскае «''имение..., лежащее в Полоцкой земле''», а таксама вёскі [[Залесьсе]], [[Чурылавічы]] Г. Масальскай. Масальскія атрымалі права на вольны гандаль на Дзьвіне. За часамі [[Літоўска-маскоўская вайна 1512—1522 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім]] (1512—1522) у 1515 годзе ўсходнія захопнікі спалілі Друю<ref name="evkl">[[Кастусь Шыдлоўскі|Шыдлоўскі К.]] Друя // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 604.</ref>. На 1552 год, паводле Полацкай рэвізіі, места знаходзілася ў валоданьні братоў Юрыя і Івана Масальскіх — Івану належала 56 [[дым (адзінка падаткаабкладаньня)|дымоў]] мяшчанаў і слугаў, 7 корчмаў, 26 дымоў «''к замку людей отчизных''» і 6 дымоў «''людей вольных''», Ю. Масальскі валодаў 48 дымамі мяшчанаў; замак знаходзіўся ў агульным карыстаньні. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Друя ўвайшла ў склад [[Браслаўскі павет|Браслаўскага павету]]. 17 верасьня 1579 году ў месьце спыняўся [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Стэфан Баторы|С. Баторы]], які вяртаўся з войскам з-пад [[Пскоў|Пскова]]. У 1600 годзе [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлер вялікі]] [[Леў Сапега|Л. Сапега]] набыў маёнткі Друя, Чурылавічы, [[Дзедзін]], Залесьсе, а ў 1611 годзе — частку места. Асноўная частка Друі заставалася за Масальскімі.
 
8 жніўня 1618 году [[Ян Станіслаў Сапега|Я. С. Сапега]] падпісаў прывілей на заснаваньне побач з Друяй новага места пад назвай ''Сапежын'' з разьлікам ператварыць яго ў значны рамесны, гандлёвы і абарончы пункт. 3 сакавіка 1620 году [[кароль|сьпіс каралёў польскіх]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Жыгімонт Ваза]] надаў Сапежыну [[Магдэбурскае права]] і герб: ''«у блакітным полі віціна з разгорнутым ветразем на срэбнай вадзе»''<ref>{{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў|к}}</ref>. Мясцовае кіраваньне ажыцьцяўляў [[магістрат]] на чале з [[войт]]ам, пасаду якога зацьвярджалі аднак самі Сапегі. Паводле прывілея, справаваньне ў магістраце мусіла весьціся на лацінскай або польскай мовах. Прывілей Я. Сапегі неаднойчы пацьвярджаўся вялікімі князямі ў ХVІІ—ХVІІІ стагодзьдзях. 3ь пераходам пад юрысдыкцыю Сапегаў усёй Друі Магдэбурскае права пашырылася на іншыя часткі места.
 
[[Файл:Druja, Sapiežyn. Друя, Сапежын (XVIII).jpg|міні|210пкс|Пячатка магістрату Сапежына]]
[[Файл:Druja, Sapiežynskaja. Друя, Сапежынская (XVIII).jpg|міні|[[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (Друя)|Кляштар бэрнардынаў]] паводле піктаграфічнай мапы XVIII ст.]]
 
У [[Смаленская вайна|вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1632—1634)]] у 1632 годзе Друю зруйнаваналі войскі [[Масковія|маскоўскага]] гаспадара [[Міхаіл Фёдаравіч|Міхаіла Фёдаравіча]]<ref name="evkl"/>. На 1643 год, паводле інвэнтару, у месьце выразна вылучалася некалькі частак. Найбольш старажытныя, у вусьці Друйкі, налічвала 103 дымы. У Сапежыне было 108 дымоў, тут знаходзіліся Рынак, ратуша і большасьць з сакральных будынкаў Друі. Побач разьмяшчалася прадмесьце з замкам. Існавала таксама задзьвінская частка Друі — Прыдруйск (цяпер у Латвіі). Агулам у месьце налічвалася 306 дымоў і каля 100 корчмаў. Сярод рамесьнікаў былі рыбакі, ганчары, алейнікі, шаўцы, рымары, сядляр, каваль, кравец, цясьляр і інш. У магістрацкіх актах ХVІІІ ст. упамінаюцца таксама шапнікі, сьніцары, ткачы, катляры, бляхары, мечнік, ліцейнік і іншыя.
 
[[Файл:Druja, Sapiežynskaja. Друя, Сапежынская (XVIII).jpg|міні|210пкс|[[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (Друя)|Кляштар бэрнардынаў]] паводле піктаграфічнай мапы XVIII ст.]]
 
У ХVІІ—ХVІІІ стагодзьдзях Друя належала да сярэдніх местаў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і была значным рамесным і гандлёвым цэнтрам, дзе існавала цэхавая арганізацыя рамесьнікаў. Гандлёвае значэньне места абумовіла Дзьвіна — найважнейшая гандлёвая артэрыя ў [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]]. Апроч гэтага, Друя была цэнтрам лятыфундыі — буйнога землеўладаньня Сапегаў (у ХVІІІ ст. называлася [[Друйскае графства|Друйскім графствам]]). Сярод рамесьнікаў былі музыкі, скамарохі, муляры і багамазы. Тут нават навучалі іканапісу. У месьце збудавалі каля 20 сьыятыняў. Многія зь іх зьяўляліся выдатнымі помнікамі дойлідзтва. У Друі дзейнічалі некалькі кляштараў, у тым ліку бэрнардынскі, дамініканскі і праваслаўны манастыр. Пры дамініканскім кляштары існаваў шпіталь, у якім у 1677 годзе знаходзіўся кароткі час на лекаваньні вядомы харвацкі асьветнік і энцыкляпэдыст Ю. Крыжаніч.