Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар цыстэрыянаў (Вістычы): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 71:
Касьцёл — 3-[[нэф]]авая бязьвежавая [[базыліка]] з паўцыркульнай [[апсыда]]й і бакавымі [[закрысьція]]мі. Бакавыя нэфы значна вузейшыя і карацейшыя за сярэдні. З абодвух бакоў ад сярэдняга нэфа разьмяшчаюцца 4 прыдзелы: два зь іх, далучаныя да апсыды, знаходзяцца ў бакавых нэфах, а два, што выходзяць на галоўны фасад, выступаюць з асноўнага аб'ёму амаль на 3 м. [[Нартэкс]] выходзіць за габарыты галоўнага [[фасад]]а і стварае яго шырокую роўніцу, над якой узвышаецца прастакутны шчыт з 3-кутным [[франтон]]ам. Сымэтрычны бязьвежавы фасад падзяляецца разьвітым [[антаблемэнт]]ам на ніжнюю частку і [[атык]]авы франтон з [[валюта]]мі. Вось сымэтрыі вылучаецца ўваходным аркавым парталам і акном над ім, нішай і [[люнэта]]й у [[тымпан]]е франтона. У дэкаратыўным аздабленьні фасада выкарыстоўваюцца падвойныя паўкалёны, прафіляваныя цягі, роўныя нішы разнастайных формаў. Бакавыя фасады ўпрыгожваюцца падвойнымі [[пілястра]]мі, вокны апярэзваюцца паўцыркульнымі архівольтамі.
 
Нэфы вялікага пралёту перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі са спаранымі падпружнымі аркамі. Сьцены асноўнага аб'ёму падзяляюцца рэдка расстаўленымі вокнамі і плаўна пераходзяць у глухую сьцяну магутнай апсыды. У цэнтры яе 2-га яруса знаходзіцца амбразура закладзенага акна. Сьцены бакавых нэфаў падзяляюцца парнымі пілястрамі, паміж якімі высока ўзьнятыя вялікія паўкруглыя [[люкарна|люкарны]]. Пры ўваходзе хоры, куды вядуць крутыя вітыя ўсходы ў тоўшчы сьцяны<ref>Габрусь Т. ВітыцкаяВістыцкая Крыжаўзвіжанская царква // {{Літаратура/Архітэктура Беларусі: Энцыкляпэдычны даведнік|к}} С. 116.</ref>.
 
=== Кляштар ===