Вістычы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
стыль
Радок 56:
 
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Упершыню Вістычы ўпамінаюцца ў 1471 годзе як уладаньне Выганоўскіхмаёнтак у [[Берасьцейскі павет|Берасьцейскім павеце]] [[Троцкае ваяводзтва|Троцкага ваяводзтва]]. Уладальнік паселішча Ян Насута фундаваў тут парафіяльны касьцёл<ref>Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wyd. 2, przejrzane i uzupełnione. T. 2: województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993. S. 150—154.</ref>. У XVI ст. маёнтак перайшоў да маршалка дворнага і старосты берасьцейскага [[Юры Ільлініча|Ю. Ільлініча]], пазьней — [[Тышкевічы|Тышкевічаў]].
 
У 1678 годзе<ref>[http://www.cistopedia.org/index.php?id=6688&L=0 Vistytis], CISTOPEDIA — Encyclopædia Cisterciensis</ref> з фундацыі падкаморага берасьцейскага Яўстаха Тышкевіча<ref>Krzywicki J. Wistyce // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|13}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIII/618 618].</ref> ў Вістычах збудавалі касьцёл і кляштар [[цыстэрцыяны|цыстэрцыянаў]]. У 2-й палове XVIII ст. маёнтак перайшоў да Ягмінаў.
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
У выніку [[трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] (1795) Вістычы апынуліся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у [[Слонімская губэрня|Слонімскай]], з 1797 году — у [[Літоўская губэрня|Літоўскай]], з 1801 году — у [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай]] губэрнях. У XIX ст. маёнтак перайшоў у валоданьне [[Шэметы|Шэметаў]]. У [[вайна 1812 году|вайну 1812 году]], у верасьні, пры пераправе праз раку Лясную каля вёсак Вістычаў, Клейнікаў і Церабуні адбылася бітва, у выніку якой загінулі 2 тыс. францускіх і 1 тыс. расейскіх салдат, а вёска згарэла.
 
Па здушэньні [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар цыстэрыянаў. На 1849 год Вістычы знаходзіліся ў валоданьні [[Грабоўскія|Грабоўскіх]]. Уу маёнтку была плаціна і 8 мастоў. На 1863 год у вёсцыВістычах быліпрацавалі карчма, вадзяны і ветраны млыны. Маёнткам валодаў П. Ягмін. Па здушэньні [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]] (1863—1864) у 1866 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Маскоўскааг Патрыярхату. У 1889—1890 гадох у вёсцы працавала народная вучэльня, дзе навучаліся 61 хлопчык і 3 дзяўчынкі. У 1890 годзе маёнткам валодаў С. Ягмін.
 
=== Найноўшы час ===