Розьніца паміж вэрсіямі «Вістычы»

28 байтаў дададзена ,  3 гады таму
(дапаўненьне, выява, стыль)
|Сайт =
}}
'''Ві́стычы'''<ref>{{Літаратура/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Берасьцейская вобласьць}} С. 89.</ref> (таксама ''Выстычы''<ref>[http://euroradio.fm/report/gistarychnaya-veska-pad-brestam-mae-4-afitsyinykh-nazvy-fota-111664 Гістарычная вёска пад Брэстам мае 4 афіцыйных назвы], [[Эўрарадыё]]</ref>)  — [[аграгарадок|вёска]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Лясная (рака)|Лясной]]. Уваходзяць у склад [[Чарнаўчыцкі сельсавет|Чарнаўчыцкага сельсавету]] [[Берасьцейскі раён|Берасьцейскага раёну]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]]. Насельніцтва 687 чал. (2009). Знаходзяцца за 12  км на поўнач ад [[Берасьце|Берасьця]].
 
Вістычы  — старажытная вёска на [[Берасьцейскі павет|гістарычнай Берасьцейшчыне]]. Да нашага часу тут захаваліся [[Касьцёл Сьвятой Соф'і і кляштар цыстэрыянаў|касьцёл Сьвятой Соф'іСоф’і]] ў стылі [[барока]] пры [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|зьнішчаным уладамі Расейскай імпэрыі кляштары цыстэрыянаў]] і мэмарыяльная калёна, помнікі архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся палац і капліца-пахавальня ([[клясыцызм]], XVIII ст.), [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|зруйнаваныя савецкімі ўладамі]].
 
== Гісторыя ==
 
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Упершыню Вістычы ўпамінаюцца ў 1471 годзе як уладаньне Выганоўскіх у [[Берасьцейскі павет|Берасьцейскім павеце]] [[Троцкае ваяводзтва|Троцкага ваяводзтва]]. У XVI ст. маёнтак перайшоў да маршалка дворнага і старосты берасьцейскага [[Юры Ільлініча|Ю. Ільлініча]], пазьней  — [[Тышкевічы|Тышкевічаў]].
 
У 1678 годзе<ref>[http://www.cistopedia.org/index.php?id=6688&L=0 Vistytis], CISTOPEDIA - — Encyclopædia Cisterciensis</ref> з фундацыі Тышкевічаў у Вістычах збудавалі касьцёл і кляштар [[цыстэрцыяны|цыстэрцыянаў]].
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
У выніку [[трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] (1795) Вістычы апынуліся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у [[Слонімская губэрня|Слонімскай]], з 1797 году  — у [[Літоўская губэрня|Літоўскай]], з 1801 году  — у [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай]] губэрнях. У XIX ст. маёнтак перайшоў у валоданьне [[Шэметы|Шэметаў]]. У [[вайна 1812 году|вайну 1812 году]], у верасьні, пры пераправе праз раку Лясную каля вёсак Вістычаў, Клейнікаў і Церабуні адбылася бітва, у выніку якой загінулі 2 тыс. францускіх і 1 тыс. расейскіх салдат, а вёска згарэла.
 
Па здушэньні [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар цыстэрыянаў. На 1849 год Вістычы знаходзіліся ў валоданьні [[Грабоўскія|Грабоўскіх]]. У маёнтку была плаціна і 8 мастоў. На 1863 год у вёсцы былі карчма, вадзяны і ветраны млыны. Маёнткам валодаў П. Ягмін. Па здушэньні [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]] (1863—1864) у 1866 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Маскоўскааг Патрыярхату. У 1889—1890 гадох у вёсцы працавала народная вучэльня, дзе навучаліся 61 хлопчык і 3 дзяўчынкі. У 1890 годзе маёнткам валодаў С. Ягмін.
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Вістычы абвяшчаліся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад [[БССР|Беларускай ССР]]<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>. Паводле [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовы]] (1921) Вістычы апынуліся ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], у Матыкальскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. У гэты час тут было 3 двары.
 
У 1939 годзе Вістычы ўвайшлі ў [[БССР]]. На 1940 год у вёсцы было 5 двароў, на 1996 год  — 190, на 1997 год  — 170. У 2000-я гады Вістычы атрымалі афіцыйны статус [[аграгарадок|аграгарадку]].
 
<center><gallery widths=150 heights=150 caption="Вёска на старых здымках" perrow="4">
 
== Насельніцтва ==
 
=== Дэмаграфія ===
* '''XX стагодзьдзе''': 1905 год  — 74 чал.; 1921 год  — 89 чал.; 1940 год  — 37 чал.; 1959 год  — 105 чал.; 1970 год  — 103 чал.; 1996 год  — 605 чал.<ref>{{Літаратура/БелЭн|4к}} С. 198.</ref> 1997 год  — 605 чал.<ref>{{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|3-1к}} С. 100.</ref>; 1999 год  — 598 чал.
* '''XXI стагодзьдзе''': 2009 год  — 697 чал.<ref name="mashke">[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Зьвесткі перапісу 2009 году]</ref>
 
=== Інфраструктура ===
 
== Эканоміка ==
Зь сьнежня 1949 году ў вёсцы працуе сельскагаспадарчае прадпрыемства, першапачаткова  — калгас імя Сталіна (да сакавіка 1957 году), потым калгас «Расьсьвет», зь сьнежня 1969 году  — саўгас «Расьсьвет». У 2001 годзе саўгас ператвораны ў Камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства саўгас-сад «Расьсьвет».
 
== Турыстычная інфармацыя ==
 
=== Выдатныя мясьціны ===
* Калёна мэмарыяльная
* [[Касьцёл Сьвятой Соф'і і кляштар цыстэрыянаў (Вістычы)|Касьцёл Сьвятой Соф'іСоф’і]] (1678, цяпер царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа [[Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату]])
* Парк пры сядзібе Ягмінаў
 
* {{Літаратура/БелЭн|4}}
* {{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|3-1}}
* [http://www.archive.org/stream/Cc1-4#page/n117/mode/2up Die Cistercienser in Lithauen // Cistercienser Chronic Nro 12. 1 Februar 1890. 2 Jahrg. P. 1717—18 [http://www.archive.org/stream/Cc1-184#page/n117/mode/2up]
* [http://www.archive.org/stream/Cc1-4#page/n277/mode/2up Mittheilungen über das Kloster Wistycze // Cistercienser Chronik Nro 22. 1 December 1890. 2 Jahrg. P. 177177—181. [http://www.archive.org/stream/Cc1-181.4#page/n277/mode/2up]
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* {{radzima|vistychy}}
* [http://www.archive.org/stream/Cc1-4#page/n117/mode/2up Die Cistercienser in Lithauen // Cistercienser Chronic Nro 12. 1 Februar 1890. 2 Jahrg. P. 17-18]
* [http://www.archive.org/stream/Cc1-4#page/n277/mode/2up Mittheilungen über das Kloster Wistycze // Cistercienser Chronik Nro 22. 1 December 1890. 2 Jahrg. P. 177-181.]
* [https://www.youtube.com/watch?v=kQJ2EjV4lvo Прыгоды Дылетанта: Выстычы]