Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 48:
 
== Дэмаграфія ==
Карэйскі паўвостраў першапачаткова быў заселены [[тунгускія народы|тунгускімі народамі]], якія прыйшлі сюды з паўночна-заходняй [[Азія|Азіі]]. Некаторыя з гэтых плямёнаў засялілі паўночны [[Кітай]] ([[Манчжурыя|Манчжурыю]]).
 
Насельніцтва КНДР аднароднае, але ёсьць невялікія нацыянальныя меншасьці: [[кітайцы]] (50 000 чалавек) і [[японцы]] (1800 чалавек).
 
Пачынаючы з [[1960-я|1960-х]] гадоў краіна прыкладала значныя намаганьні для прыцягненьня іншаземцаў, перш за ўсё тэхнічных спэцыялістаў з краінаў камуністычнага блёку{{няма крыніцы}}. Акрамя таго, з 1960-х да 1980-х гадоў у [[Вышэйшая навучальная ўстанова|ВНУ]] Паўночнай Карэі вучыліся шмат студэнтаў з [[Усходняя Эўропа|Усходняй Эўропы]], [[Самалі]], [[Ангола|Анголы]] і [[Віетнам]]у. Сёньня ў КНДР жывуць іншаземцы з [[Расея|Расеі]], Усходняй Эўропы і Віетнаму (у асноўным у навакольлі [[Пхеньян]]у){{няма крыніцы}}.
 
Узроставая структура насельніцтва КНДР выглядае наступным чынам:
* 0—14 гадоў — 24%;
* 15—64 гады — 68%;
* 65 і старэй — 8%.
 
Прырост насельніцтва складае 0,84%. Нараджальнасьць — 15,54 немаўлятаў на 1000 насельніцтва, сьмяротнасьць — 7,13 сьмерцяў на 1000 насельніцтва, эміграцыя адсутнічае. Сьмяротнасьць сярод немаўлятаў — 23,29 чалавек на 1000, працягласьць жыцьця — 71,65 году. Фэртыльнасьць — 2,1 немаўлятаў на адну жанчыну.
 
Традыцыйная рэлігія — [[будызм]] і [[канфуцыянства]], але рэлігійная дзейнасьць у краіне забароненая.
 
== Глядзіце таксама ==