Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 45:
 
== Эканоміка ==
Dick
Эканоміка Паўночнай Карэі, заснаваная на дактрыне самазабесьпячэньня і цэнтральнага кіраваньня, знаходзіцца ў стане стагнацыі. Урад краіны адмаўляецца ўдзельнічаць у міжнародным гандлі і прадстаўленьня эканамічных паказчыкаў, абмяжоўваючы такім чынам колькасьць інфармацыі на гэту тэму. Дзяржаўныя прадпрыемствы вырабляюць тавары, якія спажываюцца выключна на мясцовым рынку. Цэнтральнае плянаваньне, палітычны тэрор зьяўляюцца прычынамі эканамічнай стагнацыі. Сэрыя экалягічных катастрофаў, [[карупцыя]], зьнікненьне [[камунізм|камуністычнага]] блёку ў [[Эўропа|Эўропе]] пагоршылі і так безнадзейны стан. [[Сельская гаспадарка]] таксама ў гаротным стане, сваю прадукцыю, яна пастаўляе ў асноўным для патрэбаў дзяржаўнай [[армія|арміі]].
 
Структура эканомікі выглядае наступным чынам: 30,2% — сельская гаспадарка, 33,8% — [[прамысловасьць]], 36% — паслугі.
 
З прычыны поўнай самаізаляцыі, недастатковай колькасьці ўгнаеньняў, некалькіх неўраджаяў, вытворчасьць харчовай прадукцыі амаль на мільён тонаў меней за патрэбы краіны.
 
Паўночная Карэя атрымлівае харчовую дапамогу з боку [[Кітай|Кітаю]] і [[ЗША]] за абяцаньне спыненьня дасьледаваньняў ў вобласьці [[Ядзерная зброя|ядзернай зброі]]. Але гэта дапамога не заўсёды даходзіць да тых, каму яна патрэбная.
 
Зь ліпеня [[2002]] году быў распачаты рынкавы экспэрымэнт ў прамысловым рэгіёне Каэсонг, які разьмешчаны амаль на мяжы з Кітаем. Кітай і [[Паўднёвая Карэя]] зьяўляюцца асноўнымі гандлёвымі партнэрамі краіны. За [[2003]] год гандлёвы абарот з Кітаем узрос на 38% і склаў 1,02 млрд [[даляр ЗША|даляраў]], а з поўднем на 12% і склаў 724 млн даляраў з пачатку экспэрымэнту. На працягу году, з 2002 да 2003, колькасьць сотавых абанэнтаў павялічылася з 3000 да 20 000. Але з чэрвеня [[2004]] году сотавыя тэлефоны зноў сталі забароненыя.
 
== Дэмаграфія ==