Друя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Найноўшы час: пунктуацыя
Радок 96:
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Друя абвяшчалася часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад [[БССР|Беларускай ССР]]<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>. Згодна з [[Рыская мірная дамова|Рыскай мірнай дамовай]] (1921) Друя апынулася ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], дзе стала цэнтрам гміны Браслаўскага павету. 7 траўня 1924 году [[Андрэй Цікота]] арганізаваў для беларусаў кляштар [[Марыяне|марыянаў]], аднак у 1938 годзе польскія ўлады выслалі з Друі беларускіх манахаў. На 1931 год у месьце было 514 будынкаў.
 
У 1939 годзе Друя ўвайшла ў [[БССР]], дзе 15 кастрычніка 1940 году атрымала афіцыйны статус [[пасёлак гарадзкога тыпу|пасёлку гарадзкога тыпу]] [[Мёрскі раён|Мёрскага]], з 1963 году — Браслаўскага раёну. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з 1941 да 6 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. На 1995 год у Друі было 702 двары. 9 лютага 2004 году афіцыйна зацьвердзілі местачковыя герб і сьцяг<ref>[http://braslav.vitebsk-region.gov.by/dfiles/000148_938019_Geraldika.doc Геральдика (.doc)], [http://braslav.vitebsk-region.gov.by Браславский районный исполнительный комитет]</ref>. [[8 красавіка]] [[2004]] году [[Друеўскі пасялковы савет|Друеўскі пассавет]] скасавалі, утварыўся [[Друеўскі сельсавет|аднайменны сельсавет]]. У 2005 годзе афіцыйны статус паселішча панізілі да пасёлку, з 27 сакавіка 2009 году — [[аграгарадок]].
 
<center><gallery caption="Мястэчка на старых здымках" widths=150 heights=150 perrow="4">