Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак (Нясьвіж): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Славутасьць |Тып = Помнік сакральнай архітэктуры |Назва...'
 
д артаграфія
Радок 45:
|Commons = Church of Saint Euphemia in Niasviž
}}
'''Касьцёл Сьвятой Яўхіі і кляштар бэнэдыктынак''' — помнік архітэктуры XVI—XVIIXVI—XVIII стагодзьдзяў у [[Нясьвіж]]ы. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне [[места]], на гістарычнай Бэнэдыктынскай вуліцы{{Заўвага|Цяперашні афіцыйны адрас — ''вуліца Чапаева, 8''}}. Твор архітэктуры раньняга і [[віленскае барока|віленскага]] [[барока]]. Аб’ект [[Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі]].
 
Комплекс складаецца з касьцёла, убудаванага ў кляштарны корпус, гаспадарчых пабудоваў і мура з брамай-званіцай. У 2-й палове XIX ст. улады [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|зруйнавалі касьцельную званіцу]] дзеля надбудовы [[Купал-цыбуліна|купала-цыбуліны]]. У наш час у кляштарным комплексе разьмяшчаецца пэдадагічны каледж.
Радок 53:
Кляштар бэнэдыктынак у Нясьвіжы заснавалі ў канцы XVI ст. з фундацыі братоў [[Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»|Мікалая «Сіроткі»]] і [[Юры Радзівіл (біскуп)|Юрыя]] Радзівілаў. У 1590—1596 гадох вялося будаваньне мураванага кляштарнага комплекса, які меў абарончае значэньне. 12 чэрвеня 1597 году ў касьцёле адбылося першае набажэнства.
 
У 1720-я гады кляштар рэканструявалі, касьцёл упрыгожыла вежа. У 1763 годзе пры кляштарыўваходзе на тэрыторыю кляштару збудавалі вежу-браму. Пры кляштары дзейнічала жаночая школа. У 1784 годзе кляштар наведаў [[Сьпіс польскіх манархаў|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі]].
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
Па [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другім падзеле Рэчы Паспалітай]] (1793) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. На 1804 год было 22 навучэнкі, 48 чал. жаночай прыслугі і 16 рамесьнікаў, на 1828 год — 33 манашкі, пераважна зь Менскага і Наваградзкага паветаў. У бібліятэцы было 437 кніг на польскай і 79 на лацінскай мовах. З музычных інструмэнтаў упамінаюцца 5 скрыпак, басэтля, 2 флейты.
 
Па здушэньні [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]] (1863—1864) у 1877 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна ліквідавалі кляштар<ref>Ярашэвіч А. Нясвіжскі кляштар бенедыкцінак // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 375.</ref> годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна ліквідавалі кляштар, па чым касьцёл перарабілі пад царкву [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]]. Кляштарны корпус прыстасавалі пад вайсковыя кашары. У гэты ж час яны зруйнавалі касьцельную вежу.
 
=== Найноўшы час ===
У 1920 годзе ўлады міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]] вярнулі будынкі бэнэдыктынкам. У 1945 годзе савецкія ўлады зачынілі кляштар.
 
З 1994 году ў кляштарыбудынках кляштару месьціцца пэдагагічны каледж на базе пэдагагічнай вучэльні, заснаванай ў 1984 годзе.
 
== Архітэктура ==
=== Касьцёл ===
Касьцёл — 1-[[нэф]]авая [[базыліка]] з 5-граннай [[апсыда]]й і невялікім [[трансэпт]]ам. Уваход у касьцёл ажыцьцяўляецца з калідораў прыбудаванага кляштарнага карпуса. Галоўны фасад выходзіць ува унутраны дворык і мае выгляд [[рызаліт]]а кляштарнага корпусамкорпуса. Апсыда дэкаруецца трыма [[пілястра]]мі і лучковымі аконнымі праёмамі. Над рызалітам узвышалася 8-гранная 3-ярусная вежа, зруйнаваная ў 2-й палове XIX ст.
 
=== Кляштар ===
Кляштарны корпус — 2-павярховы Е-падобны ў пляне будынак з рознавялікімі бакавымі крыламі (цэнтральная частка — касьцёл). Гладкія сьцены фасадаў праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі. Архітэктурна-прасторавая арганізацыя двух замкнёных двароў, сфармаваных як з заходняга, так і з усходняга, алтарнага боку касьцёлкасьцёла, мае нерэгулярны і досыць выпадковы характар. Галоўны ўваход разьмяшчаецца асымэтрычна, у паўночным крыле.
 
У бакавых крылах разьмяшчаліся кельлі, гаспадарчыя і службовыя памяшканьні, у паўднёвым крыле — заля-трапезная. Унутраны плян калідорны, часткова зьменены пад сучасныя патрэбы.