Масавае забойства беларусаў ва ўсходняй Польшчы ў 1946 годзе: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 22:
Банда Райса складалася з прыкладна каля 200 чалавек — былых байцоў АК зь [[Віленшчына|Віленшчыны]] і мясцовых палякаў.<ref name=maksymiuk1/> Банда Райса ў 1944 годзе перайшла на Падляшша зь Віленшчыны.<ref name=backauscyna/> Пасьля афіцыйнага роспуску Арміі Краёвай Райс уступіў у войска камуністычнай Польшчы, але потым дэзэртаваў і далучыўся да антыкамуністычнага падпольля.<ref name=backauscyna/>
 
28 студзеня 1946 г. банда апынулася каля вёскі [[ЛозіцыЛазіца]]. Там палякі спынілі абоз [[фурманка|фурманак]], якім мясцовыя сяляне ехалі на нарыхтоўку дроваў для школы.<ref name=maksymiuk1/> Райс адпусьціў фурманаў [[каталіцтва|каталіцкага]] веравызнаньня, а праваслаўных прымусіў перавозіць ягоную банду.<ref name=backauscyna/> 29 студзеня аддзел «Бурага» зьдзейсьніў пасьпяховы напад на [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|савецкі гарнізон]] у [[Гайнаўка|Гайнаўцы]], забіўшы двух савецкіх салдатаў і ўзяўшы ў палон падпалкоўніка, якому потым удалося ўцячы. 30 студзеня банда «Бурага», праяжджаючы празь вёску [[Красная Вёска|Краснае Сяло]], вырашыла памяняць некаторых вазакоў. Солтысу вёскі было прыказана падрыхтаваць новыя падводы. З Краснага Сяла выехалі з аддзелам 12 фурманаў, зь якіх потым назад вярнуліся толькі чацьвёра.<ref name=maksymiuk1/>
 
=== Забойства фурманаў ===
Радок 28:
31 студзеня аддзел апынуўся ў лесе каля вёскі [[Старыя Пухалы]] і вырашыў пазбавіцца ад фурманаў. Дадому былі адпушчаныя тыя зь іх, якія ўмелі перажагнацца па-каталіцку і прачытаць малітву «[[Ойча наш]]» па-польску, астатнія былі забітыя.<ref name=maksymiuk1/> Паводле сьведкаў, у тую ноч зь лесу было чуваць крыкі катаваных людзей і толькі нешматлікія стрэлы<ref name=maksymiuk1/>. Паводле журналіста [[Ян Максімюк|Яна Максімюка]], што дасьледваў гэтую тэму, фурманаў, імаверна, забілі абухамі сякер, а стралялі толькі ў тых, якія спрабавалі ўцякаць.<ref name=maksymiuk1/>
 
Агулам у тую ноч было забіта 30<ref name=maksymiuk1/> або 31<ref name=racyja1>[http://www.racyja.com/sumezhzha/dzen-praklyatykh-zhaunerau/ Дзень выклятых жаўнераў] — Валянціна Лаеўская, Беларускае [[Радыё Рацыя]], 2015 г.</ref> чалавек з 12 вёсак ([[Красная Вёска|Краснае Сяло]], [[Збуч]], [[Чыжы]], [[Вялікія Пасечнікі]], [[Ягаднікі]], [[ЛозіцыЛазіца]], [[Махнатае]], [[ЗалешаныЗаляшаны (Польшча)|Заляшаны]], [[Ракавічы]], [[Крывая]], [[Арэшкава]], [[Выганоўская Волька]]).<ref name=maksymiuk1/>
 
=== Спаленьне вёсак Залешаны і Выганоўская Волька ===