Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў (Магілёў): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 47:
'''Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў''' — помнік архітэктуры XVIII ст. у [[Магілёў|Магілёве]]. Знаходзіўся на гістарычным Пакроўскім пасадзе (Школішчы), на Пакроўскай вуліцы, каля [[Царква Покрыва Багародзіцы (Магілёў)|царквы Покрыва Багародзіцы]]. Твор архітэктуры [[барока]].
 
Комплекс складаўся з касьцёла і 2-павярховага кляштарнага корпусу. У 1872 годзе ўлады [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|часткова зруйнавалі будынак касьцёла]], у 1950-я гады [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|савецкія ўлады зруйнавалі архітэктуры комплекс]] (захаваліся падмуркі).
 
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Кляштар бэрнардынаў у Магілёве заснавалі ў 1687 годзе з фундацыі рэчыцкіх лоўчага Тэадора Жавуцкага і падчашага Міхала Пятуцкага. Апошні ахвяраваў [[Пляц (дзялянка)|пляц]] з драўляным [[Сьвіран|сьвірнам]], які неўзабаве перабудавалі пад капліцу. У 1702 годзе на месцы капліцы збудавалі драўляны касьцёл, да якога ў 1705 годзе прыбудавалі драўляны жылы корпус.
 
У 1720 годзе вялося будаваньне мураванага касьцёла. У 1760 годзе праводзілася рэканструцыя (разбудова) касьцёла.
Радок 61:
 
=== Найноўшы час ===
За савецкім часам у касьцёле і кляштары разьмяшчаліся дзяржаўныя ўстановы. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] ў ліпені 1941 году помнік атрымаў пашкоджаньні.
 
У другой палове 1950-х гадоў савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл і кляштар.
Радок 67:
== Архітэктура ==
=== Касьцёл ===
Касьцёл — 2-вежавая 1-[[нэф]]авая [[базыліка]]. Нэф пераходзіў у крыху вузейшы за яго выцягнуты [[прэзьбітэрыюм]], завершаны 3-граннай алтарнай [[апсыда]]й. У 1760 годзе з поўначы да касьцёла прыбудавалі прастакутны ў пляне аб'ёмаб’ём зь дзьвюма 2-яруснымі вежамі (ува ўсходняй вежы былі сходы), якія завяршаліся паўсфэрычнымі купаламі. Нэф і прэзьбітэрыюм стаялі пад адзіным дахам, тарэц якога з боку галоўнага фасаду закрываў фігурны [[франтон]]. Рытм бакавых фасадаў ствараўся прастакутнымі вокнамі і лучковымі завяршэньнямі, лапаткамі.
 
Інтэр’ер касьцёла упрыгожваліўпрыгожвалі 7 алтароў, зь якіх галоўны, ў гонар Сьвятога Антонія меў цудоўны абраз.
 
=== Кляштар ===