Славянскія мовы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 1:
{{Моўная група
| назва = славянская галіна
| альтэрнатыўная назва =
| народнасьць = [[славянскія народы]]
| рэгіён = [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральная]], [[Усходняя Эўропа]]; [[Расея]]
| колькасьць носьбітаў = прыкладна 400-500400—500 млн
| колер сям’і = індаэўрапейская
| сям’я = [[індаэўрапейскія мовы|Індаэўрапейская сям'ясям’я]]
* '''Славянская галіна'''
| мова1 = [[заходнеславянскія мовы|заходнія]],<br />[[усходнеславянскія мовы|усходнія]],<br />[[паўднёваславянскія мовы|паўднёвыя]] групы
| мова2 =
| мапа = Slavic_languages.png
| подпіс мапы = <center>Распаўсюджаньне славянскіх моваў ва Ўсходняй Эўропе<center/center>
| мапа2 =
| подпіс мапы2 =
| памер мапы = 250пкс
| sil =
| назва sil =
| зацемка sil =
| sil2-3 =
| назва sil2-3 =
| iso2, iso3 = sla
| iso5 = sla
}}
[[Файл:Slavic languages tree.svg|міні|255пкс|Дрэва клясыфікацыі славянскіх моваў.]]
'''Cлавя́нскія мо́вы''' — галіна роднасных моваў у складзе [[індаэўрапейскія мовы|індаэўрапейскай сям’і]]. Распаўсюджаныя на тэрыторыі [[Эўропа|Эўропы]] і [[Азія|Азіі]]. Агульная колькасьць носьбітаў — каля 400-500400—500 мільёнаў чалавек. Традыцыйна вылучаюцца тры групы славянскіх моваў: [[заходнеславянскія мовы|заходнеславянская]], [[паўднёваславянскія мовы|паўднёваславянская]], [[усходнеславянскія мовы|усходнеславянская]], у склад апошняй, у прыватнасьці, далучаецца й [[беларуская мова]]. Сярод іншых індаэўрапейскіх моваў найбольш блізкія да славянскіх [[балцкія мовы]], зь якімі часам аб'ядноўваюццааб’ядноўваюцца ў гіпатэтычную [[балта-славянскія мовы|балта-славянскую групу]] моваў у складзе індаэўрапейскае моўнае сям'ісям’і.
 
Лічыцца, што ўсе славянскія мовы паходзяць ад агульнае [[прамова (лінгвістыка)|прамовы]] — [[праславянская мова|праславянскай]], якая ўтварылася ў выніку распаду праіндаэўрапейскай мовы і праіснавала прынамсі з [[5 стагодзьдзе|V]] да [[9 стагодзьдзе|ІХ]] стст. н. э., распаўшыся пасьля гэтага на асобныя мовы. Шэраг моваў маюць няўстойлівы палітычны, лінгвістычны статус альбо структурна зьяўляюцца пераходнымі між іншымі, што дазваляе некаторым дасьледчыкам лічыць некаторыя мовы дыялектамі іншых (або наадварот). Апрача таго, на аснове жывых славянскіх моваў у былыя часы разьвіваліся кніжныя мовы зь вялікім даданьнем штучных элемэнтаў або элемэнтаў іншых славянскіх моваў, што нярэдка рабілася ў палітычных мэтах ([[вуграруская мова]], [[славянасэрбская мова]], [[язычча]]). Сярод славянскіх моваў таксама ёсьць мовы, якія ўяўляюць сабою піджыны ([[панашэму]], [[цыгана-сэрбская мова|цыгана-сэрбская]], [[русенорск]], [[кяхцінская мова|кяхцінская]]) або ідыёмы, што зьяўляюцца зьмяшанымі формамі маўленьня між блізкароднаснымі славянскімі мовамі ([[трасянка]], [[суржык]]). Апошнія ўзьнікалі ў выніку параўнальна нядаўніх глябалізацыйных працэсаў, таму да іх не адносяцца гістарычныя дыялекты, якія зьяўляюцца пераходнымі між блізкімі мовамі (палескія гаворкі, тарлацкія дыялекты).
 
Першая пісьмовасьць славянаў — [[глаголіца]] й [[кірыліца]]. Паводле колькасьці этнасаў пераважаюць славянскія народы, што выкарыстоўваюць лацініцу, лічбава — кірыліцу (перадусім за кошт [[расейцы|расейцаў]] — найбольшага з славянскіх этнасаў). Лацініца мела крыху пазьнейшы распаўсюд сярод славянаў, першапачатковае ўжываньне мела кірыліца й глаголіца (гл. [[Кірыла і Мятод]]). Цягам некалькіх стагодзьдзяў славяне мелі агульную пісьмовую мову — стараславянскую (ня блытаць з праславянскай).
Радок 74:
 
{{Славянскія мовы}}
 
{{Накід:Лінгвістыка}}
 
[[Катэгорыя:Славянскія мовы| ]]