Валокі Полацкія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: артаграфія
д →‎Гісторыя: артаграфія
Радок 9:
Валокі пачалі забудоўвацца прыкладна ў пачатку XVII ст. Тут утварылася вуліца Валоцкая, якая злучала мясцовасьць з [[Высокі Рынак|Высокім Рынкам]], да [[Нізкі Рынак|Нізкага Рынку]] ішла траса [[Вуліца Зыбіцкая|вуліцы Зыбіцкай]]. Да пачатку XVIII ст. уся тэрыторыя паміж вуліцай Зыбіцкай і берагам ракі была заселенай. Тут утварыліся вуліцы, якія праз масты і грэблі злучалі вуліцу Зыбіцкую з [[Траецкае прадмесьце|Траецкім прадмесьцем]] на левым беразе Сьвіслачы<ref>{{Літаратура/Рэха даўняга часу|к}} С. 30.</ref>
 
Паводле матэрыялаў рукапісных судовых актавых кніг менскага гродзкага суду за 1600—1640 рокі на Валоках Полацкіх жылі месьцічы Кузьма Пішчалка, жонка пінскага падстолія Грыгор’яРыгора Тарлецкага ГаленаАлена Бачанка і Фёдар Заляцелы — відаць, той самы, пра якога ўпамінае [[Уладзіслаў Сыракомля|Ўладзіслаў Сыракомля]] («Менск», 1857). Тут жа набыла дом у Якуба Раманскага і Багданы Кішчанкі ваяводзіная вендзескаявэндэнская Соф'я Служчына. Гасподу для віленскага купца здаваў у сваім доме Ісак Багушэвіч Шышка<ref>Бабкова В. Стары Менск // «[[Наша Ніва]]» №16, 2001.</ref>.
 
У XIX стагодзьдзі на Валоцкай вуліцы жылі кампазытар [[Станіслаў Манюшка]] і мастак [[Валенці Ваньковіч]] (абодва будынкі захаваліся).