Іван Ермачэнка: розьніца паміж вэрсіямі

д
'''Іва́н Абра́мавіч Ермачэ́нка''' ([[13 траўня]] [[1894]], в. [[Капачэўка]] [[Барысаўскі павет|Барысаўскага павету]] [[Менская губэрня|Менскае губэрні]] — [[25 лютага]] [[1970]], штат [[Флярыда]], [[ЗША]]) — беларускі палітычны дзяяч, публіцысты.
 
== Біяграфія ==
 
Зь сялянскае сям’і. У [[1914]] скончыў школу прапаршчыкаў; удзельнік [[Першая сусьветная вайна|1-е сусьветнай вайны]]. У грамадзянскую вайну ў [[Расея|Расеі]] ваяваў на баку белае арміі; быў ад’ютантам генэрала [[Пётар Урангель|П. Урангеля]]. У [[1920]] эвакуяваўся ў [[Турэччына|Турэччыну]]. Там далучыўся да беларускага руху. У [[1921]] у рангу палкоўніка прадстаўнік ураду [[БНР]] у [[Канстантынопаль|Канстантынопалі]] й генэральны консул на Балканах; заснаваў консульскія аддзелы БНР у [[Югаславія|Югаславіі]] й [[Баўгарыя|Баўгарыі]]. У [[1922]] намесьнік міністра замежных справаў БНР у [[Коўна|Коўні]]. Пераехаў у [[Прага|Прагу]], дзе ў [[1929]] скончыў мэдычны факультэт [[Карлаў унівэрсытэт|Карлава ўнівэрсытэту]]. Падчас навучаньня ўваходзіў у кіраўніцтва шэрагу беларускіх студэнцкіх арганізацыяў: [[Беларускі Сялянскі Саюз|Беларускага Сялянскага Саюзу]], [[Беларуская Грамада|Беларускае Грамады]] й іншых. Фундатар часопісу «[[Іскры Скарыны]]». Ад [[1938]] — куратар беларуска-нямецкага супрацоўніцтва. Ад кастрычніку [[1941]] у [[Менск]]у; узначальваў створаную ім [[Беларуская Народная Самапомач|Беларускую народную самапомач (БНС)]], адзіную дазволеную немцамі беларускую арганізацыю на той час. [[22 чэрвеня]] [[1942]] узначаліў [[Беларускія мужы даверу|Беларускіх мужоў даверу]] й стаў дарадцам генэральнага камісара Беларусі [[Вільґельм Кубэ|В.Кубэ]]. Друкаваўся ў «Менскай (Беларускай) газэце». З дазволу В.Кубэ пачаў ствараць [[Беларускі Корпус Самааховы]]. Увесну [[1943]] падчас кампаніі [[СС]] і [[паліцыя|паліцыі]] супраць В.Кубэ зьняты з усіх пасадаў. [[27 красавіка]] [[1943]] высланы ў Прагу, дзе быў арыштаваны [[гестапа]]м па справе забойства Кубэ. Напачатку [[1945]] выехаў на захад [[Нямеччына|Нямеччыны]]. Уваходзіў у склад [[БЦР]].
 
Ад [[1948]] на эміграцыі ў [[ЗША]]; працаваў лекарам. Адзін з заснавальнікаў [[Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамогавы камітэт|Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамогавага камітэту]] ў [[Саўт-Рывэр]]ы (штат [[Нью-Джэрсі]]). Публікаваўся ў часопісы «[[Беларус у Амэрыцы]]».
 
== Вонкавыя спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://bielns.org/jermacenka.html Ермачэнка Іван]
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ермачэнка, Іван}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 13 траўня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1894 годзе]]
32 246

зьменаў