Валокі Полацкія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: стыль
дапаўненьне
Радок 7:
 
== Гісторыя ==
Валокі пачалі забудоўвацца прыкладна ў пачатку XVII ст. Тут утварылася вуліца Валоцкая, якая злучала мясцовасьць з [[Высокі Рынак|Высокім Рынкам]], да [[Нізкі Рынак|Нізкага Рынку]] ішла траса [[Вуліца Зыбіцкая|вуліцы Зыбіцкай]]. Да пачатку XVIII ст. уся тэрыторыя паміж вуліцай Зыбіцкай і берагам рэчкі была заселенйа. Тут утварыліся вулачкі, якія праз масты і грэблі злучалі вуліцу Зыбіцкую з [[Траецкае прадмесьце|Траецкім прадмесьцем]] на левым беразе Сьвіслачы<ref>{{Літаратура/Рэха даўняга часу|к}} С. 30.</ref>
 
Паводле матэрыялаў рукапісных судовых актавых кніг менскага гродзкага суду за 1600—1640 рокі на Валоках Полацкіх жылі месьцічы Кузьма Пішчалка, жонка пінскага падстолія Грыгор’я Тарлецкага Галена Бачанка і Фёдар Заляцелы — відаць, той самы, пра якога ўпамінае [[Уладзіслаў Сыракомля|Ўладзіслаў Сыракомля]] («Менск», 1857). Тут жа набыла дом у Якуба Раманскага і Багданы Кішчанкі ваяводзіная вендзеская Соф'я Служчына. Гасподу для віленскага купца здаваў у сваім доме Ісак Багушэвіч Шышка<ref>Бабкова В. Стары Менск // «[[Наша Ніва]]» №16, 2001.</ref>.
Радок 13:
У XIX стагодзьдзі на Валоцкай вуліцы жылі кампазытар [[Станіслаў Манюшка]] і мастак [[Валенці Ваньковіч]] (абодва будынкі захаваліся).
 
У 1866 року улады [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] з мэтай [[Русіфікацыя Беларусі|маскалізацыі Вялікага Княства Літоўскага]] перайменавалі Валоцкую вуліцу ў Хрышчэнскую, а Зыбіцкую — у Балотную (з 1882 року — Гандлёвая). За савецкім часам гістарычнай Валоцкай вуліцы надалі афіцыйную назву Інтэрнацыянальнай. 17 сакавіка 2010 року менскія ўлады вярнулі вуліцы Зыбіцкай гістарычную назву.
 
== Галерэя ==