Ціхан Кісялёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: выправіў пра тбілісі
Радок 48:
Памёр 11 студзеня 1983 году ў Менску.
 
Пераемнік Кісялёва на пасадзе першага сакратара ЦК КПБ Мікалай Сьлюнкоў сьцьвярджаў, што "Ціхан Кісялёў "выбіў для Менску" будаўніцтва [[Менскі мэтрапалітэн|Менскага мэтрапалітэну]], нягледзячы на тое, што ў той час мэтро будавалася ў гарадах, насельніцтва якіх перавышала адзін мільён чалавек, а насельніцтва Менску складала 850 тыс. чалавек". Аднак гэта няпраўда, мэтро ў Менску будавалі пазьней, чым у аналягічных па памерах гарадах СССР. Мэтрапалітэн у Тбілісі быў адкрыты ў 1966 пры насельніцтве каля 800 тысяч, у Баку ў 1967 таксама пры 800 тысячах. У Менску ў той момант таксама жыло каля 800 тысяч чалавек, аднак мэтро не пачыналі будаваць яшчэ 10 гадоў. На момант, калі Кісялёў закладваў першы камень пры пачатку будаўніцтва мэтро ў 1977, насельніцтва Менску ўжо складала больш за 1,2 млн. А на момант адкрыцьця першай лініі ў 1984 перавышала 1,4 млн. Адкрыцьцё мэтро ў Менску спазьнілася на 12 гадоў пасьля нараджэньня мільённага жыхара горада.
 
Акрамя гэтага, ён дабіўся будаўніцтва мэталюргічнага заводу ў [[Жлобін]]е, з самым сучасным на той час аўстрыйскім абсталяваньнем. Пасьля таго, як Кісялёў даведаўся пра трагедыю, якая здарылася ў [[Хатынь|Хатыні]] пад час [[Другая Сусьветная вайна|Другой Сусьветнай вайны]], ён загадаў пабудаваць мэмарыяльны комплекс на месцы вёскі, прысьвечаны ня толькі Хатыні, але і ўсім іншым спаленым беларускім вёскам. Мэмарыяльны комплекс адкрыўся ў 1969 годзе<ref>http://21.by/papers_print?id=47287</ref>.