Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Жыровічы): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
Радок 44:
|Commons = Church of the Exaltation of the Holy Cross in Žyrovičy
}}
'''Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа''' — помнік архітэктуры XVIII ст. у [[Жыровічы|Жыровічах]]. Знаходзіцца ўва ўсходняй частцы комплексу [[Жыровіцкі манастыр|Прачысьценскага манастыра]], на ўзвышшы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі [[Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія (уніяцкая)|Сьвятога Пасаду]], цяпер — у валоданьні [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]]. Твор архітэктуры [[віленскае барока|віленскага барока]]. Аб'ектАб’ект [[Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі]].
 
== Гісторыя ==
Царкву збудавалі ў 1769 годзе як сымбаль [[Галгота|Галготы]].
 
Па [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцім падзеле Рэчы Паспалітай]] (1795) царква працягвала дзейнічаць. Аднак па скасаваньні [[Берасьцейская унія|Берасьцейскай уніі]] ў 1839 годзе ўлады [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] [[Русіфікацыя Беларусі|гвалтоўна адабралі царкву і манастыр]] у Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Маскоўскага патрыярхату.
 
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта адназальная базыліка, з званіцай над уваходам, без вылучэньня [[апсыда|апсыды]] ў самастойны аб’ём. Галоўны паўночна-заходні фасад вызначаецца стройнасьцю і лёгкасьцю 3-яруснай кампазыцыі. Плаўны пераход ярусаў забясьпечваецца бакавымі [[валюта (архітэктура)|валютамі]]. Трэці ярус — 4-гранная вежачка ззь фігурным [[Баня (купал)|купалам-баняй]]. Падобная меншага памеру вежачка ўпрыгожвае алтарную частку.
 
Унутры царква перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на распалубках і асьвятляецца бакавымі лучковымі вежачкамі. Над уваходам на 3-пралётнай лучковай [[Аркада|аркадзе]] [[хоры]] з плаўна хвалістай лініяй парапэта. Шматпрыступкавыя (28 прыступак) аднамаршавыя сходы займаюць палову будынка. Раней яны мелі ілюзорны працяг на пэрспэктыўнай фрэскавай сюжэтнай размалёўцы алтарнай сьцяны, што пашырала прастору інтэр’еру<ref>Кулагін А. Жыровіцкі манастыр базыльян // {{Літаратура/Архітэктура Беларусі: Энцыкляпэдычны даведнік|к}} С. 216.</ref>.