Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Наваградак): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 52:
[[Файл:Navahradak, Rynak. Наваградак. Рынак (7.04.1883).jpg|значак|зьлева|200пкс|Аўтэнтычны выгляд, 1883]]
 
Кляштар ордэна францішканаў існаваў у Наваградку ўжо ў 1323 годзе, што вынікае зь ліста князя [[Гедзімін]]а да Папы Рымскага. Пабудова драўлянага касьцёла датуецадатуецца 1434 годам. Мураваныя касьцёл і кляштар збудавалі ў 1780 годзе<ref>Чарняўская Т., Ярашэвіч А. Навагрудскі касцёл і кляштар францысканцаў // {{Літаратура/Архітэктура Беларусі: Энцыкляпэдычны даведнік|к}} С. 359.</ref> (паводле некаторых зьвестак, у 1714 годзе). Фундатарам будаваньня быў падстолі наваградзкі [[Тамаш Вайніловіч]].
 
Па [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцім падзеле Рэчы Паспалітай]] (1795) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] (1830—1831) улады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар, а ў 1846 годзе гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1852 годзе касьцёл перабудавалі ў [[мураўёўкі|маскоўскім стылі]].
Радок 59:
Помнік архітэктуры барока. Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса.
 
Касьцёл — 3-[[нэф]]авая [[базыліка]] з 5-граннай [[алтар]]най [[апсыда]]й. Галоўны фасад падзяляецца разьвітым [[антаблемэнт]]ам на тры ярусы, сьцены цэнтральнага нэфа — [[пілястра]]мі. Бакавыя фасады праразаюцца высокімі аконнымі праёмамі, разьмешчанымі на двух узроўнях. Трэці ярус — невысокая вежа-званіца з [[купал]]ком на 8-гранным [[барабан (архітэктура)|барабане]]. Вокны галоўнага фасадафасаду (з паўцыркульным і [[арка]]вым завяршэньнем) упрыгожваюць [[вітраж]]ы. У тоўшчы сьцяны галоўнага фасадафасаду дзьве вітыя лесьвіцы, якія вядуць на званіцу. Бакавыя нэфы перакрываюцца [[крыжовыя скляпеньні|крыжовымі скляпеньнямі]], цэнтральны — [[Цыліндрычныя скляпеньні|цыліндрычнымі]] з [[распалубка]]мі.
 
Кляштарны корпус — 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак. Галоўны фасад (з уваходам у цэнтры) рытмічна падзяляецца прастакутнымі вокнамі. На паўднёвым тарцовым фасадзе вонкавыя мураваныя сходы, агароджаныя падпорнай сьцяной і ўмацаваныя масіўным [[контрфорс]]ам. Плян калідорны. Перакрываецца ў асноўным крыжовымі скляпеньнямі.
 
== Галерэя ==