Кембр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д стыль
Радок 34:
 
[[Катэгорыя:Палеазой]]
'''Кембрыйскі пэрыяд''' (сыстэма), кембр (ад лацінскае назвы [[Ўэйлз|Валіі]] ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]) — першы пэрыяд [[Палеазой|палеазойскае эры]]. Пачаўся 542 мільёны рокаў таму й цягнуўся 54 мільёны рокаў.
 
== Палеагеаграфія ==
У пачатку пэрыяду [[Афрыка]], [[Аўстралія]], [[Антарктыда]], [[Паўднёвая Амэрыка]] і [[Індастан]] аб’ядналіся ў супэркантынэнт [[Гандвана]]. Рэшта кантынэнтаў — [[Паўночная Амэрыка]], Балтыя й [[Сыбір]] — таксама знаходзіліся ў паўднёвым паўшар’і. Мелася тры акіяны — [[Панталяса]], які займаў амаль усё паўночнае паўшар’е, [[Прататэтыс]] паміж паўночнымі кантынэнтамі й Гандванай і Япэт на поўдні ад Паўночнае Амэрыкі.
 
== Арганічны сьвет ==
Пачатак кембру адзначаны так званым [[Кембрскі эвалюцыйны выбух|эвалюцыйным выбухам]], па якім шматразова ўзрасла разнастайнасьць шматклеткавых жывёлаў і зьявіліся бадай што ўсе сучасныя тыпы царства жывёлаў, у тым ліку й зьніклыя — [[архэацыяты]], [[лябаподы]] або падтып [[трылябіты]]. Найбольш поўна прадстаўленая кембрыйская фаўна была апісаная ў 1909 року са сланцаў Бэрджэс у Паўночнае Амэрыцы.