Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Заслаўе): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Сучасныя здымкі: пунктуацыя
д →‎Гісторыя: стыль
Радок 50:
У 1627 годзе ў Заслаўі збудавалі першы драўляны касьцёл. У 1774 годзе з фундацыі тагачаснага ўладальніка пачелішча [[падканцлер вялікі літоўскі|падканцлера]] [[Антоні Пшазьдзецкага|Антонія Пшазьдзецкага]] пачалося будаваньне мураванага касьцёла. 8 верасьня 1779 году адбылося асьвячэньне новага касьцёла. Аўтарства помніка няпэўнае, існуюць дзьве вэрсіі: найбольш імаверна, што яго спраектаваў [[Карла Спампані]], які працаваў у Заслаўі і, у прыватнасьці, узьвеў [[Палац Пшазьдзецкага (Заслаўе)|палац Пшазьдзецкіх]]. Аўтарам касьцёла мог быць таксама іншы дойлід — [[Павал Антоні Фантана]].
 
Па [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другім падзеле Рэчы Паспалітай]] (1793) касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1848 годзе інтэр’ер і фасад касьцёла адрамантавалі. У 1851 годзе побач з касьцёлам збудавалі драўляную званіцу. З пачаткам [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]] ў 1863 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна зачынілі касьцёл, а ў 1868 годзе пераасьвяцілі яго пад царкву царкву Раства Багародзіцы [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]]. У 1874—1878 гадох інтэр’ер і [[фасад]] помнік [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|зьнявечылі]] [[Мураўёўкі|маскоўскай перабудовай]] паводле праекту губэрнскага архітэктара С. Іванова, на што расейскія ўлады ахвяралаівыдзелілі 7 тыс. рублёў.
 
У 1926 годзе пастановай СНК [[БССР]] будынак колішняга касьцёла ўзялі пад дзяржаўную ахову і надалі яму афіцыйны статус помніка архітэктуры. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] будынакпомнік атрымаў значныя пашкоджаньні.
 
У 1987—1998 гадох у касьцёле праводзіліся [[Рэстаўрацыя|рэстаўрацыйныя працы]], па якіх будынак перадалі каталікам. У 2007—2008 годзе праводзілася аднаўленьне інтэр’еру касьцёла.