Замкавая царква (Наваградак): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дапаўненьне
д →‎Гісторыя: стыль
Радок 48:
 
== Гісторыя ==
Будаваньне царквы, відаць, пачалося яшчэ за вялікім князем [[Гедымін|Гедымінам]] да 1323 году, калі Наваградак быў ягонай рэзыдэнцыяй. Каля [[1316]] году места стала катэдрай першага літоўскага мітрапаліта Феафіла. Магчыма, збудавалі царкву трохі пазней, за сынам Гедыміна Карыятам, якому ў сярэдзіне XIV ст. належала Наваградзкае ўдзельнае княства<ref>Гайба М. [http://www.radzima.org/be/navagradak-navagrudak/6543.html Замкавая царква ў Наваградку], [[Radzima.org]]</ref>.
 
У 2-й палове XIV ст. будынак перабудавалі — дадалі чатыры [[слуп]]ы ў цэнтры. У 1416 годзе тут адбыўся сабор з удзелам [[япіскап]]аў полацкага, чарнігаўскага, луцкага, уладзіміра-валынскага, перамышльскага, смаленскага, тураўскі і холмскага. На прапанову вялікага князя [[Вітаўт|Вітаўта]] сабор пасьвяціў у сан асобнага ад [[Маскоўскі патрыярхат|Масквы]] мітрапаліта [[Рыгор Цамблак|Рыгора Цамблака]] і абвясьціў аўтакефалію. Пазьней царква стала катэдрай мітрапаліта [[Канстантынопальскі патрыярхат|Канстантынопальскага патрыярхату]].