Міхал Валіцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дэкатэгарызацыя
выява, стыль
Радок 6:
|Партрэт = Michał Valicki. Міхал Валіцкі (1879).jpg
|Шырыня партрэту =
|Подпіс партрэту = Міхал Валіцкі. А. Рэгульскі, [[1879]]
|Герб = POL COA Łada.svg
|Шырыня гербу =
Радок 28:
'''Міхал Валіцкі''' (сапр. '''Міхал Міцкевіч'''; [[1746]], [[Наваградзкі павет]] — [[1828]], [[Вільня]]) — авантурыст, філянтроп [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]].
 
Будучы прафэсійным гульцом у [[гульнёвыя карты|карты]], зарабіў вялізныя грошы, на якія купіў прозьвішча Валіцкі (права належаць да роду), а ў [[1787]] годзе — пасаду падстолія кароннага ў С. Солтыка. Апроч таго, набыў у [[Італія|Італіі]] тытул графа.
 
== Біяграфія ==
[[Файл:Michał Valicki. Міхал Валіцкі (1800).jpg|180px|значак|зьлева|М. Валіцкі, па 1800]]
 
Прадстаўнік дробнага шляхецкага роду [[Міцкевічы|Міцкевічаў]]. Навучаўся ў [[Менскі езуіцкі калегіюм|Менскім езуіцкім калегіюме]], працягваў адукацыю ў [[Магілёў|Магілёве]]. Працаваў віцэ-[[Рэгент (Вялікае Княства Літоўскае)|рэгентам]] у судох [[Менск]]у.
 
Праз схільнасьць да авантураў і прыгодаў пакінуў працу і пераехаў у [[Кракаў]]. Здабыў дасканаласьць у картах і гульні ў [[більярд]]. Падтрыманы апекай [[Францішак Сапега|Францішка Сапегі]], выехаў у [[Вена|Вену]]. Пазьней накіраваўся ў [[Парыж]], дзе набыў грунтоўныя веды ў розных навуках, шмат увагі аддаваў самаадукацыі.
 
Дзеля далучэньня да двара караля [[Францыя|Францыі]] [[Людовік XVI|Людовіка XVI]] набыў у Італіі графскі тытул. Неўзабаве з дапамогай сваёй каханкі княгіні Паліньяк зрабіўсястаў фаварытам каралевы [[Марыя Антуанэта|Марыі Антуанэты]].
 
Па вяртаньні ў [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]] атрымаў пацьверджаньне графскага тытулу ад [[Сьпіс каралёў польскіх|караля]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]]. Сьпярша жыў у [[Варшава|Варшаве]], пазьней пераехаеў у [[Пецярбург]], дзе ладзіў шыкоўныя прыёмы.
 
У [[1793]] годзе набыў палац віцэ-адміністратара ў [[Горадня|Горадні]], пазьней перабраўся ў фальварак [[Азёры (Гарадзенская вобласьць)|Азёры]] [[Гарадзенскі павет|Гарадзенскага павету]]. Стварыў там узорную гаспадарку, заснаваў суконную і папяровую мануфактуры.
 
Падараваў значную частку сваёй калекцыі каштоўных камянёў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскаму ўнівэрсытэту]]. Фундаваў навучаньне ў ім сваякоў Міцкевічаў і Валіцкіх<ref>[[Ігар Трусаў|Трусаў І.]]. Валіцкі Міхал // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 382.</ref>.
 
== Партрэт ==
Паводле апошніх дасьледаваньняў, у Нацыянальным летувіскім музэі захоўваецца копія партрэта Міхала Валіцкага аўтарства Марціна Янушэвіча з арыгінальнага твору пэндзля Дж. Б. Грасі. Традыцыйна лічылася, што на гэтым партрэце выяўлены [[Яўхім Храптовіч]]<ref>Аляксей Хадыка А. Разгаданая тайна: партрэт Міхала Валіцкага, мэцэната і гульца // «[[Новы час (газэта)|Новы час]]», № 31 (76), 5—11 лістапада 2007.</ref>.
 
== Крыніцы ==
Радок 51 ⟶ 53:
== Літаратура ==
* {{Літаратура/ЭВКЛ|1}}
* Людмила Рублевская Л. [http://sb.by/print/post/74898/ Фантастический граф] // «[[Советская Белоруссия]]» № 189 (23089), [[8 кастрычніка]] [[2008]].
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Валіцкі, Міхал}}