Бітва на Соме: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
памылкі
д →‎Хада бітвы: артаграфія, пунктуацыя
Радок 37:
== Ход бітвы ==
[[Файл:Battle of the Somme 1916 map.png|міні|200пкс|зьлева|Мапа бітвы на Соме]]
З-за цяжкага становішча саюзьнікаў апэрацыя пачалася раней. [[24 чэрвеня]] распачаўся артабстрэл нямецкіх пазіцыяў і працягвалася 7 дзён. Было ўжыта 1,5  млн. снарадаў. Аднак тая артпадрыхтоўка не прынесла жаданага выніку. Фартэцыі немцаў былі мацнейшыя і лепей замаскаваныя, чым лічылі брытанцы.
Хаця першая лінія абароны была значна пашкоджана, і 50% нямецкіх батарэй былі разьбіты, немцы за час артабстрэлу пасьпелі сьцягнуць дадаткова тры дывізіі і 30 батарэй цяжкой артылерыі.
 
[[1 ліпеня]] па нямецкай 1-й лініі было выпушчаны колькі мінаў, а пасьля артылерыі перанесла абстрэл у глыб нямецкай абароны. Нямецкія жаўнеры ў гэты час пакінулі бліндажы і занялі баявое становішча. Брытанская пяхота была спынена кулямётным агнём. У першы дзень брытанцы страцілі каля 60 тысяч жаўнераў (21 тысяча забітымі і бязь зьвестак і больш 35 тысячаў параненымі)  — збольшага добраахвотнікаў, што ішлі ў войска на хвалі энтузіязму. Асабліва пацярпелі афіцэры, колер формы якіх вылучаўся ад шараговых жаўнераў. Больш пасьпяховымі былі вынікі атакі ў французаў, якія здолелі заняць дзьве пазыцыі нямецкіх ўмацаваньняў. Быў захоплены [[Барлё]], але такі імклівы наступ ня прадугледжваўся графікам агульнай апэрацыі і войска было адведзена назад. 5 ліпеня атакі аднавіліся, але немцы здолелі аднавіць умацаваньні і прывесьці новыя часткі. На працягу ліпеня-кастрычніка 1916 французы зацята спрабавалі ўзяць Барлё, але больш ня здолелі гэта зрабіць.
 
Наступныя месяцы прынесьлі шэраг цяжкіх бітваў, якія невялікія тэрытарыяльныя здабыткі. Немцы вымушаны былі правесьці перагрупаваньне сваіх сілаў і зьняць частку дывізій з пад Вэрдэна.
 
У гэты час расейскаерасейская армія распачала [[13 чэрвеня]] няўдалую [[Скробава-Гарадзішчанская апэрацыя|Скробава-Гарадзішчанскую апэрацыю]] пад [[Баранавічы|Баранавічамі]]. БрусылаўскіБрусілаўскі прарыў на [[Аўстра-Вугоршчына|аўстра-вугорскім]] фронце прымусіў Нямеччыну прыйсьці на дапамогу саюзьніку і даслаць частку войска на Ўсходні фронт. У жніўні нямецкі рэзэрв на Заходнім фронце складала адна дывізія.
 
Сытуацыя пачала выпраўляцца ў верасьні. [[3 верасьня]] распачаўся новы наступ. Пасьля артпадрыхтоўкі, ўу якой удзельнічала 1900 цяжкіх гармат, дзьве брытанскія і дзьве францускія арміі пайшлі ў атаку. Войска Антанты здолела заглыбіцца на 3-4  км.
 
=== Удзел танкаў ===
[[Файл:British Mark V (male) tank.jpg|міні|250пкс|Брытанскі танк Mark V, 1916]]
[[15 верасьня]] ўпершыню ў вайне быў ужыты [[танк]] (з брытанскага боку). Хаця ў атацы здолела прыняць удзел толькі 18 танкаў з 50, і наступалі яны асобна на фронце 10  км, іх псыхічны ўплыў на нямецкую пяхоту быў вялічэзны. У выніку ангельцы здолелі прасунуцца на 5  км з 5 гадзін бою, у той час як раней прасоўваньне на некалькі сот мэтраў цягнула за сабою шматлікія страты.
 
У той самы час перамога пачала хіліцца на бок брытанцаў. Немцы былі зьнясіленыя моцнай брытанскай артпадрыхтоўкай і выкарыстаньнем танкаў. Але наступныя атакі танкаў ня прынесьлі такога самага выніку  — нямецкія жаўнеры хутка навучыліся змагацца з танкамі.
 
[[2525—27 верасьня]] — [[27 верасьня]] англаангельска-францускае войска заняло вышыні над рэкамі Сома і Анкр.
 
Пагаршэньне надвор’я прымусіла генэрала Гэйга стрымаць наступ.