Максім Гарэцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 37.214.236.196 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Krassotkin
Радок 35:
Сын Леанід, загінуў у баях пад Ленінградам ([[1944]]). Вядомыя ягоныя «Пісьмы з фронту» да сям’і. Дачка Галіна (1921—2006) — захавальніца літаратурнага архіву сям’і Гарэцкіх, аўтарка шэрагу працаў, прысьвечаных жыцьцю і творчасьці бацькі і маці, успамінаў пра іх і пра свайго дзядзьку — акадэміка [[Гаўрыла Гарэцкі|Гаўрылу Гарэцкага]].
 
=== ЖыцьцёЖыццё і дзейнасьцьдзейнасць ===
[[Файл:Gor 05.jpg|значак|Максім Гарэцкі (справа) са сваім братам [[Гаўрыла Гарэцкі|Гаўрылам Гарэцкім]], 1926]]
Першую навуку Максім Гарэцкі спасьцігаў у школе граматы ў вёсцы Вялікая Багацькаўка. Потым некалькі гадоў ён вучыўся ў сяле Вольша [[Аршанскі павет|Аршанскага павету]] ў царкоўна-прыходзкай школе. Ужо ў той час Гарэцкі пачынае цікавіцца [[Беларуская літаратура|беларускай літаратурай]] і пачынае сьвядома карыстацца [[беларуская мова|беларускай мовай]]. У [[1908]] годзе Гарэцкі скончыў вучобу ў Вольшы і атрымаў магчымасьць быць настаўнікам, вучыць грамаце сялянскіх дзяцей<ref name="ReferenceB">''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 15-17</ref>. У кастрычніку 1908 году прыехаў у [[Горкі (горад)|Горкі]], каб рыхтавацца да паступленьня ў вучэльню. Там займаўся з рэпэтытарам Крэерам<ref>''Дасаева'' Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага. С. 7</ref>. У [[1909]] годзе Максім Гарэцкі паступіў у каморніцка-агранамічную вучэльню ў [[Горкі (горад)|Горы-Горках]], якую скончыў у [[1913]] годзе<ref name="ReferenceB">''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 15-17</ref>.