Максім Гарэцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 37.214.236.196 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Krassotkin
Радок 35:
Сын Леанід, загінуў у баях пад Ленінградам ([[1944]]). Вядомыя ягоныя «Пісьмы з фронту» да сям’і. Дачка Галіна (1921—2006) — захавальніца літаратурнага архіву сям’і Гарэцкіх, аўтарка шэрагу працаў, прысьвечаных жыцьцю і творчасьці бацькі і маці, успамінаў пра іх і пра свайго дзядзьку — акадэміка [[Гаўрыла Гарэцкі|Гаўрылу Гарэцкага]].
 
=== ЖыццёЖыцьцё і дзейнасцьдзейнасьць ===
[[Файл:Gor 05.jpg|значак|Максім Гарэцкі (справа) са сваім братам [[Гаўрыла Гарэцкі|Гаўрылам Гарэцкім]], 1926]]
Першую навуку Максім Гарэцкі спасьцігаў у школе граматы ў вёсцы Вялікая Багацькаўка. Потым некалькі гадоў ён вучыўся ў сяле Вольша [[Аршанскі павет|Аршанскага павету]] ў царкоўна-прыходзкай школе. Ужо ў той час Гарэцкі пачынае цікавіцца [[Беларуская літаратура|беларускай літаратурай]] і пачынае сьвядома карыстацца [[беларуская мова|беларускай мовай]]. У [[1908]] годзе Гарэцкі скончыў вучобу ў Вольшы і атрымаў магчымасьць быць настаўнікам, вучыць грамаце сялянскіх дзяцей<ref name="ReferenceB">''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 15-17</ref>. У кастрычніку 1908 году прыехаў у [[Горкі (горад)|Горкі]], каб рыхтавацца да паступленьня ў вучэльню. Там займаўся з рэпэтытарам Крэерам<ref>''Дасаева'' Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага. С. 7</ref>. У [[1909]] годзе Максім Гарэцкі паступіў у каморніцка-агранамічную вучэльню ў [[Горкі (горад)|Горы-Горках]], якую скончыў у [[1913]] годзе<ref name="ReferenceB">''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 15-17</ref>.
Радок 73:
Ваенныя творы Гарэцкага былі заўважаны крытыкай за мяжой, напрыклад, Т. Н. Браран (Н.Рандаў) у [[НДР]]<ref name="chyhryn">Чыгрын І. П. Паміж былым і будучым: Проза М. І. Гарэцкага / І. П. Чыгрын. — 2-е выд., выпр. — Мн.: Бел. навука, 2003. С. 50.</ref>. У вышыні антываеннага духу апавяданьні «Генэрал» і «Рускі» параўноўваюцца крытыкамі з творамі [[Васіль Быкаў|Васіля Быкава]] «Мёртвым не баліць» і «Адна ноч»<ref>Адамовіч Алесь. «Браму скарбаў сваіх адчыняю…» — Мн.: Выд-ва БДУ, 1980. С. 67.</ref>, аповесьць «На імпэрыялістычнай вайне» — з ваеннымі творамі [[Эрых Марыя Рэмарк|Рэмарка]], [[Анры Барбюс|Барбюса]], [[Жорж Дзюамель|Дзюамеля]]<ref name="chyhryn"/>.
 
== ТворчасцьТворчасьць ==
[[Файл:M. Harecki, „Ruń“ (vokładka).jpg|значак|Зборнік апавяданьняў «Рунь» (1914)]]
[[Файл:М. Гарэцкі. Драматычны абразок “Памінкі”..jpg|значак|Рукапіс драматычнага абразку «Памінкі», 1922 г. На аркушы пячатка савецкіх часоў з надпісам «забаронена»]]
Радок 83:
Гарэцкі востра адчуваў патрэбы літаратурнага разьвіцьця беларусаў, аб чым сьведчаць яго артыкулы «Наш тэатар» і «Развагі і думкі», апублікаваныя ў 1913-14 гг. У іх аўтар выявіў сябе як тэарэтык, публіцыст, зацікаўлены праблемамі разьвіцьця нацыянальнай культуры, мовы, тэатру<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 29</ref>.
 
[[22 лютага]] [[1914]] году з'явіласязьявілася кніга Гарэцкага «Антон». Надрукаваная яна была толькі ў [[1918]] годзе ў віленскай газэце [[Гоман|«Гоман»]]. У [[1919]] годзе выйшла асобнае выданьне. Твор мае падзагаловак «Абразы жыцьця» і складаецца з 15 асобных абразкоў<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 89</ref>. Франтавыя ўражаньні і назіраньні 1916—1917 гг. пісьменьнік акуратна заносіў у дзёньнік, матэрыялы якога ён пазьней выкарыстаў для напісаньня дакумэнтальна-мастацкай [[Аповесьць|аповесьці]] «На імпэрыялістычнай вайне»<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 119</ref>. Пасьля [[1917]] году шмат піша на тэму [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|рэвалюцыі]]. У 1918—1919 у палемічных допісах рэзка крытыкуе «буржуазных беларускіх дзеячоў», услаўляе бальшавізм; адначасова, крытыкуе «новую (камуністычную) буржуазію», кладзе выразны націск на неглыбокую далучанасьць «буржуазных дзеячоў» да нацыянальнага руху<ref>Чыгрын І. П. Паміж былым і будучым: Проза М. І. Гарэцкага / І. П. Чыгрын. — 2-е выд., выпр. — Мн.: Бел. навука, 2003. С. 92—96.</ref>.
 
У [[1918]] годзе Максім разам з братам [[Гаўрыла Гарэцкі|Гаўрылам]] працаваў над «Руска-беларускім слоўнікам», які быў выдадзены ў [[Смаленск]]у ў [[1918]] годзе, а ў [[1921]] годзе ў [[Вільня|Вільні]]. Гэта быў першы беларускі [[слоўнік]] такога тыпу, надрукаваны пасьля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|Кастрычніцкай рэвалюцыі]], і першы вопыт самога пісьменьніка ў галіне [[Лексыкаграфія|лексыкаграфіі]]. Яшчэ Гарэцкаму належыць «Невялічкі беларуска-маскоўскі слоўнік», выдадзены ў [[Вільня|Вільні]] ў [[1919]] годзе, які меў тры выданьні, апошняе пад назвай «Беларуска-расійскі слоўнічак» выйшла ў [[БССР|Савецкай Беларусі]] ў [[1925]] годзе. На год раней у [[Менск]]у зьявіўся складзены Гарэцкім разам з [[Мікола Байкоў|Байковым]] «Практычны расійска-беларускі слоўнік», які ахоплівае каля 20000 словаў<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 123—124</ref>.
Радок 150:
Пасьля высылкі М. Гарэцкага ў Вятку, ён атрымліваў ад жонкі матэрыялы па пошце, а ў канцы чэрвеня [[1932]] у Вятку быў прывезены і архіў цалкам. Архіў пасьля [[4 сьнежня]] [[1937]] перахоўвала жонка Гарэцкага (у Пясочні, [[Кіраў (Кіраўская вобласьць)|Кіраве]], [[Ленінград]]зе). [[12 сакавіка]] [[1971]] амаль усе рукапісы былі перададзеныя ў [[Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа|Фундамэнтуальную бібліятэку]] Акадэміі навук БССР (архіў № 7, 119 адзінак захаваньня). Рэшта рукапісаў знаходзіцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва.
 
== УшанаваннеУшанаваньне памяці ==
[[Файл:1993. Stamp of Belarus 0035.jpg|значак|Максім Гарэцкі на паштовай марцы Беларусі]]
У [[1993]] годзе ў роднай вёсцы да 100-годзьдзя зь дня народзінаў пісьменьніка, што адзначалася таксама у рамках [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры|Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры]], адчынілі музэй<ref>{{Навіна|аўтар=[[Мікалай Рудкоўскі]]|загаловак=Жыву і радуюся, і вы жывіце і радуйцеся|спасылка=http://www.mogved.by/print/sled-v-istorii/493|выдавец=[[Газэта]] «[[Магілёўскія ведамасьці]]»|дата публікацыі=25 лютага 2008|дата доступу=29 студзеня 2013}}</ref>. З [[1997]] году дзейнічае Міжнародны фонд братоў Гарэцкіх. Ягонае імя носяць бібліятэка ў Горках, вуліцы ў Менску, Мсьціславе і Горках. У Менску і Вязьме пастаўленыя помнікі. Рэгулярна ладзяцца Гарэцкія чытаньні<ref>{{Навіна|аўтар=[[Тацяна Жук]], [[Марына Ліс]]|загаловак=Рукапісы не гараць. Максім Гарэцкі: «Жыцьцё праляцела, як адзін дзень»|спасылка=http://news.tut.by/culture/335195_print.html|выдавец=[[TUT.BY|Tut.by]]|дата публікацыі=18 лютага 2013|дата доступу=18 лютага 2013}}</ref>.
 
У [[2012]] годзе пры падрыхтоўцы да рэспубліканскага сьвята «Дажынкі» ў [[Горкі|Горках]], нягледзячы на пратэсты грамадзтва, быў знесенызьнесены дом, у якім у 1926—1928 гг. жыў Максім Гарэцкі. Гэта быў адзіны дом, які захаваўся ад Гарэцкага на тэрыторыі сучаснай Беларусі.<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/24905534.html 120-годзьдзе Максіма Гарэцкага: дом зьнесьлі, збор твораў ня выдалі. [[Радыё Свабода]]]</ref>
 
<center><gallery widths=200 heights=200 caption="" perrow="3">