Розьніца паміж вэрсіямі «Вэрсальская мірная дамова 1919 году»

(img)
| wikisource = Treaty of Versailles
}}
[[FileФайл:The signing of the peace treaty of Versailles.webm|thumb|thumbtime=5|''The Signing of the Peace Treaty of Versailles'']]
'''Вэрсальская мірная дамова 1919 року'''  — пагадненьне, якое афіцыйна завяршыла [[Першая сусьветная вайна|Першую сусьветную вайну 1914—1918 рокаў]]. Падпісаная [[28 чэрвеня]] [[1919]] року ў Вэрсальскім палацы (Францыя) [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|Злучанымі Штатамі Амэрыкі]], [[Вялікабрытанія]]й, [[Францыя]]й, [[Італія]]й і [[Японія]]й, а таксама [[Бэльгія]]й, [[Балівія]]й, [[Бразылія]]й, [[Куба]]й, [[Эквадор]]ам, [[Грэцыя]]й, [[Гватэмала]]й, [[Гаіці]], [[Хіджаз]]ам, [[Гандурас]]ам, [[Лібэрыя]]й, [[Нікарагуа]], [[Панама]]й, [[Пэру]], [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчай]], [[Партугалія]]й, [[Румынія]]й, [[Каралеўства Югаславія|Каралеўствам сэрбаў, харватаў і славенцаў]], [[Тайлянд|Сыямам]], [[Чэхаславаччына]]й і [[Уругвай|Ўругваем]] з аднаго боку, і [[Нямеччына]]й  — зь іншага.
 
Паводле Пратаколу да Дамовы ўмовы міру набывалі моц пры іх ўхваленьні Нямеччынай ды прынамсі трыма зь пяці ''галоўных саюзьніцкіх дзяржаваў'', у якасьці якіх у [[Прэамбула|прэамбуле]] па парадку згадваліся [[Злучаныя Штаты Амэрыкі]], [[Брытанская імпэрыя]], [[Францыя]], [[Італія]] ды [[Японія]]. Дадзеныя агаворкі дазволілі ажыцьцявіць Вэрсальскую дамову насуперак адмове ЗША яе ўхваліць.
# Артыкулам 119, паводле якога Нямеччына адмаўлялася ад усіх ''заморскіх уладаньняў'' на карысьць ''галоўных саюзьніцкіх дзяржаваў''.
Такім чынам, зямельна мір абумоўліваўся перадачаю Нямеччынай:
# Брытанскай імпэрыі  — [[Архіпэлаг Бісмарка|архіпэлага Бісмарка]], поўначы [[Камэрун]]а, выспы [[Науру]], [[Папуа-Новая Гвінэя|усходу]] выспы [[Новая Гвінэя]], заходніх [[востраў|астравоў]] [[Самоа]], [[Намібія|Паўднёва-Заходняй Афрыкі]], большай часткі [[Танзанія|Паўднёва-Ўсходняй Афрыкі]] ды [[Гана|ўсходу]] [[Тога]]лэнду;
# Францыі  — большай часткі Камэруна, [[Лятарынгія|Лятарынгіі]], захаду [[Тога]]лэнду ды [[Эльзас]]а;
# Японіі   [[Каралінскія астравы|Каралінскіх]], [[Маршалавы астравы|Маршалавых]] і [[Марыянскія астравы|Марыянскіх выспаў]] ды астравоў [[Палаў]].
 
== Наступствы для Беларусі ==
Паводле 116-га Артыкула Дамовы Нямеччына пазбаўлялася ўсіх захопленых земляў, што ўваходзілі ў склад былой [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] па стане на [[1 жніўня]] [[1914]] року, ды касавала [[Берасьцейская мірная дамова|Берасьцейскую мірную дамову]] [[1918]] року з [[Камуністычная партыя Савецкага Саюзу|бальшавіцкім]] [[урад]]ам [[Расея|Расеі]]. Такім чынам, праз вызваленьне ад умоваў Берасьцейскага міру расейскія бальшавікі ўпаўнаважваліся на захоп усёй [[Беларусь|Беларусі]]. Аднак [[польска-савецкая вайна]] прывяла да адпаведнага перадзелу [[Краіна|краіны]] паводле [[Рыская мірная дамова|Рыскае мірнае дамовы]] [[1921]] року.
 
== Рэпарацый і абмежаваньні на ўзброеныя сілы ==
{{also|Рэпарацыі}}
Паводле дамовы ўзброеныя сілы Нямеччыны павінны былі быць абмежаваныя 100000-ай сухапутнай арміяй; абавязковая вайсковая служба адмянялася, асноўная частка ваенна-марскога флёту, які захаваўся, падлягала перадачы пераможцам, былі таксама накладзеныя жорсткія абмежаваньні на будаўніцтва новых баявых караблёў.
 
Германіі забаранялася мець многія сучасныя віды ўзбраеньня — баявую авіяцыю, бронетэхніку (за выключэньнем невялікай колькасьці састарэлых машын — браніраваных аўтамабіляў для патрэб паліцыі). Германія абавязвалася кампэнсаваць у форме рэпарацый страты, панесеныя ўрадамі і асобнымі грамадзянамі краін [[Антанта|Антанты]] ў выніку ваенных дзеяньняў (вызначэньне памераў рэпарацый ускладалася на асаблівую рэпарацыйных камісію).
 
3 кастрычніка 2010 году Нямеччына апошнім траншам у 70 мільёнаў эўра завяршыла выплату рэпарацый, накладзеных на яе Вэрсальскай мірнай дамовай (269 мільярдаў залатых марак — эквівалент прыкладна 100 тысяч тон золата). Выплата спынілася пасьля прыходу да ўлады [[Гітлер]]а, і была ізноў адноўленая пасьля Лёнданскай дамовы 1953 году.
 
== Тэрыторыі, адарваныя ад Нямеччыны паводле Вэрсальскай дамовы ==
{| class="standard" style="text-align:right"
!align="left"|Дзяржавы-набытчыкі||Плошча, км²||Насельніцтва, тыс. чал.
|-
|align="left"| [[Польшча]] || 43 600 || 2950
|-
|align="left"| [[Францыя]] || 14 520 || 1820
|-
|align="left"| [[Данія]] || 3900 || 160
|-
|align="left"| [[Літва]] || 2400 || 140
|-
|align="left"| [[Вольны горад Данцыг]] || 1900 || 325
|-
|align="left"| [[Бэльгія]] || 990 || 65
|-
|align="left"| [[Чэхаславаччына]] || 320 || 40
|-
! Усяго || 67 630 || 5500
|}
 
 
== Вонкавыя спасылкі ==
30 955

зьменаў