Гарадзенская ратуша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: артаграфія
д →‎Гісторыя: артаграфія
Радок 60:
[[Файл:Haradzienskaja ratuša. Гарадзенская ратуша (1926).jpg|значак|Здымак 1926 году]]
 
Па разбурэньнях [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] (1700—1721) Горадню вызвалілі на дзесяць гадоў ад сплаты да скарбу «чыншаў … капшчызны ад напояў». Гэтыя сродкі таксама мелі пайсьці «на рэпарацыю ратушы і аздобу места». Як сьведчыць унівэрсал надворнага каралеўскага падскарбія Асалінскага [[1720]] году «ратуша ў месьце тутэйшым Горадні, так даўно пустуючая да як найхутчэйшай мае прыйсьці пэрфэкцыі», у чым мелі дапамагаць таксама і ўладальнікі крамаў на Рынку. Але ратуша стаяла надалей без усялякага рамонту і паціху разбуралася гандлярамі. Так, жыд Зэльман Беркавіч «капаючы падмуркі на свае крамніцы ў шкоду места асьмеліўся і выразаць казаў трубы, якія з даўніх часоў сядзяць і ўфундаваныя для бясьпекі места ад агню выпадковага». Фрагмэнты памянёнага ўнівэрсалу сьведчыць пра заняцьце жадоўскіміжыдоўскімі гандлярамі будынку ратушы, якая ж да таго знаходзілася ў зруйнаваным стане.
 
У Гарадзенскіх актах [[1730]] году ўпамінаецца: «старая ратуша … неадрамантаваная і цяпер пустуе і да рэшты руйнуецца». Таму мескі магістрат распачаў выдаляць крамы з будынку ратушы. Жыды, уладальнікі крамаў, што не згаджаліся з пастановай уладаў, у час спробы рамонтных работ закідалі муляроў і нават бурмістра Войцеха Цяхлевіча камянямі і цэгламі. Вывесьці гандляроў з руін ратушы так і не ўдалося. Падарожнік Вільгельм Шлемюлер, які наведаў Горадню ў час сойму [[1752]] году, у сваім дзёньніку зьвяртае ўвагу на ратушу толькі ў канцы апісаньня забудовы места, ляканічна натуючы: «некалькі яшчэ значнейшых дамоў мураваных у Рынку. У сярэдзіне відаць руіны велізарнага гмаху, дзе купцы раскладваюць свой тавар».