Гарадзенская ратуша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: артаграфія
д →‎Гісторыя: артаграфія
Радок 52:
Час пабудовы і месца знаходжання першай [[ратуша|ратушы]] ў Горадні канчаткова ня высьветлены. З прывілея [[1496]] году вынікае, што места атрымала дазвол на пабудову ратушы: «узьвядуць нават ратушу на годным месцы, на каторым які пакой або камору для пастыганьня сукна выгатаваць і мець ім не забараняем. Будуць таксама мець на ратушы меру збож, г.зн.: бочку ратушную і мёду г.зн. медніцу». Першая і пакуль што адзіная зьвестка пра ратушу ў Горадні адносіцца да 1539—1540 гадоў. Можна меркаваць, што збудавалі яе адразу па атрыманьні местам Магдэбурскага права, як было, напрыклад, у Менску (наданьне ў [[1499]] годзе — першы ўпамін пра ратушу ў 1503 годзе).
 
Гравюра на медзі Адэльгаўзэра-Цюндта [[1568]] году — першая іканаграфічная выява Горадні прадстаўляе ратушу як архітэктурную дамінанту ня толькі Рынку, але і ўсяго места. У час [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў|вайны Рэчы Паспалітай з МасквойМаскоўскай дзяржавай 1654—1667 гадоў]] захопнікі моцна зруйнавалі Горадню разам ззь іншымі местамі [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. «Таму як места Гарадзенскае з фальваркамі і прадмесьцямі ад войск маскоўскіх ушчэнт зруйнаванае і спустошанае, каб да дасканалага дабрабыту дайсьці магло, ад падаткаў на тым сойме і на потым звальняем» — паведамляецца ў канстытуцыі сойму 1661 году. «Непрыяцель» зьнішчыў мескую ратушу. Згодна з соймавай канстытуцыяй [[1678]] году, «мяшчане гарадзенскія ратушу паводле мінулых камісіяў узводзяць, таксама мураваць, будаваць, і ранейшыя будынкі маюць выстаўляць».
 
На даручэньне каралеўскіх камісараў магістрат Горадні меў распачаць пабудову ратушы. На гэта прызначылі суму 4800 злотых, у тым ліку гарадзенскія жыды мелі даць 300 злотых, а таксама 20 000 штук цэглы, 100 мерак вапны. Аднак справа замаруджвалася з прычыны браку сродкаў. За невыкананьне даручэньня зь места меркавалася спагнаць 2000 коп літоўскіх грошаў. Галоўнай прычынай недахопу грошай на будаваньне былі цяжкасьці зь іх зборам, пра што паведамляе канстытуцыя сойму [[1690]] году. Сродкі мелі зьбірацца прымусова, «абы ратуша была пабудавана коштам места».