Гарадзенская ратуша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
д →‎Гісторыя: артаграфія
Радок 70:
На пляне Горадні [[1780]] году ратушны будынак на Рынку адсутнічае, хаця Рынак і названы «ратушным», а «ратушны дворык» у той час разьмяшчаўся на вуліцы Калючынскай, якая пачыналася ад Рынку. Магчыма, у гэты час на месцы руінаў старой ратушы рыхтавалі пляцоўку пад будаваньне новай. Будаваньне мураванай ратушы з крамамі і гауптвахтай скончылася ў [[1784]] годзе. Пацьверджаньне існаваньня новай ратушы сустракаецца ў 1791 годзе. Вядома, што яна мела дзьве брамы «з фацыятамі». Відаць, гэта і была клясыцыстычная ратуша, якая праіснавала да сярэдзіны XX ст. будынак ратушы адзначаны таксама на плянах Горадні [[1793]], [[1795]], [[1798]] гадоў. Як «ратуша» ці «ратуша з лаўкамі»<ref>Гардзееў Ю. Да пытання аб гісторыі Гродзенскай ратушы (канец ХV—ХVІІІ стст.) // Краязнаўчыя запіскі. Вып. 4. — Горадня, 1997.</ref>.
 
Іканаграфічны матэрыял XVI ст. (гравюры [[Матэуш Цюндт|Матэуса Цюндта]], зробленая на падставе малюнка [[Яган Адэльгаўзэр|Ягана Адэльгаўзэра]] ў [[1568]] годзе, а таксама яе копіяў XVI—XVIII стст.) не дазваляе вызначыць дакладнае месца пабудовы ратушы канца XV — пачатку XVI стст. Гарадзенскі гісторык [[Юзэф Ядкоўскі]] і гісторык архітэктуры [[Юры Якімовіч]] асьвятлілі гісторыю ратушы і прааналізавалі яе архітэктурны воблік, але нічога ня пішуць пра яе месца знаходжаньня. [[Алена Квітніцкая]] разьмясьціла будынак ратушы на скрыжаваньні Рынку і вуліцы Замкавай. Больш імаверным здаецца меркаваньне [[Аляксандар Краўцэвіч|Аляксандра Краўцэвіча]], які размясьціў яго ў сярэдзіне Рынку. Гэтую думку можна пацьвердзіць наступнымі аргумэнтамі. Згодна з люстрацыяй Горадні [[1675]] году мескія ўлады мелі пзудавацьзбудаваць ратушу на тым самым месцы, дзе разьмяшчаўся яе стары будынак, разбураны ў часы [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны 1654—1667 гадоў]] Менавіта ў цэнтры Рынку і ўзьвялі новую ратушу ў XVIII ст., што знайшло адлюстраваньне на плянах места XVIII — першай паловы XX стст.
 
== Архітэктура ==