Розьніца паміж вэрсіямі «Ігнат Даніловіч»

д
→‎Працы: апублікаваў помнік права ў асобным выданьні, а ня працу з такой назвай
д (→‎Працы: апублікаваў помнік права ў асобным выданьні, а ня працу з такой назвай)
Працы прыхільніка натуральнага права І. Даніловіча адлюстроўваюць ідэі францускіх асьветнікаў [[XVIII стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]]. Ён высока цаніў дасягненьні [[Француская рэвалюцыя|францускай рэвалюцыі]] (аб’яднаньне тэрыторыі дзяржавы, вызваленьне сьвецкай улады ад падпарадкаваньня царкве, разбурэньне ўлады фэўдалізму, абвяшчэньне роўнасьці ўсіх перад законам). Навуковец быў супраць умяшальніцтва законадаўцы ў свабоду думкі, выступаў супраць прыгоннага права, выказваўся за грамадзянскі шлюб і раўнапраўе сужэнцаў, крытыкаваў непарыўнасьць царкоўнага шлюбу<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = Вансявичюс| імя = С. А.| аўтарlink = | суаўтары = Жеруолис И. А.,| дата публікацыі = | url = http://law.edu.ru/article/article.asp?articleID=186729| загаловак = Развитие правовой науки в Вильнюсском университете| фармат = | назва праекту = Юридическая Россия| выдавец = Министерство образования и науки РФ| дата = 1 студзеня 2010| мова = ru| камэнтар = }}</ref>. Як выбітны знаўца фэўдальнага права і помнікаў заканадаўства Вялікага Княства Літоўскага І. Даніловіч у сваіх працах падкрэсьліваў усебаковую распрацаванасьць права ВКЛ. Ён адзін зь першых зьвярнуў увагу расейскіх гісторыкаў права на неабходнасьць дасканалага вывучэньня гісторыі дзяржавы і права ВКЛ і захаваньня для нашчадкаў помнікаў права. Ён марыў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае і мову Статутаў<ref name="ehb206">[[Вячаслаў Чамярыцкі]]. Даніловіч Ігнат Мікалаевіч // {{Літаратура/ЭГБ|3к}} С. 206.</ref>.
 
Працы І. Даніловіча па літоўскім заканадаўстве:
 
* Opisanie bibliograficzne dotąd wiadomych rękopismow i drukowanych exemplarzow Statutu Litewskiego («Dziennik Wilenski», [[1823]]; па-расейску зь некаторымі зьмяненьнямі ў «Журнале Министерства народного просвещения», [[1838]], № 2) — бібліяграфічнае апісаньне ўсіх вядомых рукапісаў і друкаваных асобнікаў Літоўскага Статуту;
* Dorywcze uwagi o hypotekach (Санкт-Петербург, 1835);
Пра начытанасьць І. Даніловіча ў замежнай літаратуры можна меркаваць з нататкі, падрыхтаванай ім у 1818 року на просьбу князя [[Адам Юры Чартарыйскі|Чартарыйскага]] з параўнаньнем кодэксу Напалеона з польскім правам. Яе выдаў [[Аляксандар Краўсгар]] пад назвай «Kodeks Napoleona w porównaniu z prawami polskiem i litewskiem» (Warszawa, 1905).
 
У 1826 року Ігнат Даніловіч выдаўпершым апублікаваў [[Судзебнік Казімера 1468 году]] («Daniłowicz, I. Statut Kazimierza IVJagiellończyka, pomnik najdawnieyszych uchwał litewskich z XV wieku... Wilno, 1826.»), у 1827 — «Latopisiec Litwy i Kronika ruska» (летапіс, цікавы як крыніца зь мінуўшчыны Літвы й Русі, знойдзеная ім у Беластоцкай вобласьці). Складзены І. Даніловічам збор рукапісаў і выпісак з больш як 2500 крыніцаў надрукаваны пасьмяротна ў двух тамох у 1860—1862 роках у Вільні пад назвай «Skarbiec diplomatów», у тым ліку «[[Беларуска-літоўскі летапіс 1446 году]]».
 
Артыкул І. Даніловіча «Пра літоўскія летапісы» (у «Журнале Министерства народного просвещения», 1840, № 11) да пачатку [[XX стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] заставаўся карысным дапаможнікам па гістарычнай бібліяграфіі Вялікага Княства Літоўскага. Разам з князем [[Дзьмітры Абаленскі|Дз. Абаленскім]] ён выдаў «Книгу посольскую метрики Великого княжества Литовского» (Масква, 1843). Акрамя таго, апублікаваў «Исторический взгляд на древнее образование городов славянских до XIII стол.» (у «Сборн. общ. ист. и древн. росс.», IV, 1841) і іншыя працы.