Данута Бічэль: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створаная старонка. Лічу, што пісаць прозьвішча лепш "Бічэль", як і сама яна піша ў апошніх кнігах і інтэрвію. "Загнетава" амаль не сустрака...
Метка: badformatting
 
Радок 1:
'''Данута Янаўна Бічэль''' (нар. [[1 студзеня]] [[1938]], [[Біскупцы (Лідзкі раён)| в. Біскупцы]] [[Лідзкі раён|Лідзкага раёну]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]])  — беларуская [[паэтка]]. Ляўрэат [[Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы|Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы]] (1984) за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож». Узнагароджана мэдалём. Займаецца грамадзкай, літаратурнай, асьветніцкай дзейнасьцю.
 
 
'''Данута Янаўна Бічэль''' (нар. [[1 студзеня]] [[1938]], [[Біскупцы (Лідзкі раён)| в. Біскупцы]] [[Лідзкі раён|Лідзкага раёну]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]]) — беларуская [[паэтка]]. Ляўрэат [[Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы|Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы]] (1984) за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож». Узнагароджана мэдалём. Займаецца грамадзкай, літаратурнай, асьветніцкай дзейнасьцю.
 
== Біяграфія ==
Нарадзілася ў сялянскай сям'ісям’і. Скончыла [[Навагрудзкае пэдагагічнае вучылішча]] (1957), аддзяленьне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гарадзенскага пэдагагічнага інстытута імя Я. Купалы (1962). З 1962 выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Горадні. Сябра [[СП СССР]] (1964). З 1982 загадчыца Дома-музэя Максіма Багдановіча ў Горадні. Сябра [[Беларускі ПЭН-цэнтар|Беларускага ПЭН-цэнтру]] (1989). Вядомая грамадзкая дзяячка, адна з арганізатараў і актыўных удзельнікаў суполкі Максіма Багдановіча, зь верасьня 1988  — сябра [[Беларускі народны фронт «Адраджэньне»|БНФ]]. Прымала ўдзел у мітынгах, якія праходзілі ў Горадні. Каардынавала дзейнасьць рэгіянальных суполак БНФ у Гарадзенскай вобласьці. Была адным з ініцыятараў выпуску самвыдавецкай газэты «Рэанімова». Уваходзіла ў групу падтрымкі кандыдата ў дэпутаты ВС БССР [[Міхась Ткачоў|Міхася Ткачова]] (1990).
 
== Творчасьць ==
 
У друку выступае з 1958 году (газэта «[[Літаратура і мастацтва|Літаратура і мастацтва]]»). У вершах, арганічна зьвязаных з народна-паэтычнай традыцыяй, апявае Радзіму, жыцьцё працаўнікоў вёскі, прыгажосьць роднай зямлі.
 
Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзявочае сэрца» (1961), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты  — гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасьцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палесьсі» (1990), «Божа, мой Божа» (1992), «Снапок» (1999), «На белых аблоках сноў» (2002), «Стакроткі ў вяночак Божай Маці» (2004), «Ойча наш…» (2008). Напісала паэмы і кнігі вершаў для дзяцей «Перапёлка» (1968), «Грыб-парасон» (1969), «Дзічка» (1971), «Рыжая палянка» (1971), «Дагані на кані» (1973), «Лузанцы» (1982), «Габрынька і Габрусь» (1985). Аўтар кнігі нарысаў, мэмуараў і эсэ «Хадзі на мой голас» (Вроцлаў, 2008), выдала кнігу прозы «Мост сьвятога Францішка» (2010).
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Беларускія пісьменьнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А.  К.  Гардзіцкі. Нав. рэд. А.  Л.  Верабей.  — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.  — 653  с.: іл. ISBN 5-340-00709-X