Віктар Орта: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам 'Віктар Хорта (нід. Victor Horta,Гент,Фландрыя,Бельгія 6 студзеня 1861 - Брусэль, Бель...'
 
Абзацы,памылкі
Радок 1:
Віктар Хорта (нід. Victor Horta,Гент,Фландрыя,Бельгія 6 студзеня 1861 - Брусэль, Бельгія,8 верасьня, 1947), бельгійскі архітэктар.Разам з Анры Ван дэ Вельдэ(1863-1957) з'яўляецца клясікам бельгайскага Арт-Нуво ў архетэктуры.
 
Віктар нарадзіўся ў Генце, сын шаўца Пітара Хорта и Хенрыкі Копіцерс. Быў двойчы жанаты-з сяброўкай дзяцінства Палін Гэйсэ(1860-1950),ад якой меў дачок Маргэрыт(1881-1882) і Сімону(1890-1939),шлюб скасаваны ў 1906 і Юліяй Карлсан(1876-1966),з якой пабраўся ў 1908.
 
Вучыўся ў сярэдняй школе ў родным Генце,у так званым Каралеўскім Атэніўме(школа мастацтваў),дзе атрымаў адукацыю ў традыцыях Боз-Арт.Затым працаваў ў Парыжы на Манмарце дызайнерам,знаходзіўся пад ўплывам Эжэна Віяле-лё-Дзюка(1814-1879) і Жуля Дзюбюйсона(1845-?).У гэты час склаліся яго погляды на важкасьць дызайна інтэр’ера і дэкаратыўна-ужытковага мастацтва.
 
У 1880 па сьмерці бацькі вяртаецца дахаты і неўзабаве пераязжае ў Брусэль,дзе працягвае сваю адукацыю,гэтым разам ў Каралеўскай Акадэміі выяўленчага мастацтва,якую сканчыў з залатым медалём ў 1884 годзе,адначасова стаўшы лаўрэатам фонда Годшарль,які ўручаў штогадовую прэмію асабліва тэленавітым мастакам Бельгіі.У гэты час пасябраваў з Паўлям Ханкарам(1859-1901),яшчэ адным талянавітым бельгійскім архетэктарам блізкіх поглядаў.Інтэрнатуру праходзіў пад кіраўніцтвам Альфонса Балата(1818-1895),тагачаснага прыдворнага архетэктара пры двары караля Леапольда ІІ(1835-1909),паспрабаваўшы сябе на новачэсным для тае пары досьведзе праектаваньня будынка каралеўскіх аранжэрэяў з выкарыстаньнем сталі і шкла як будаўнічых матэрыялаў.
 
З 1885 пачынае ўласную практыку,а ў 1893 стварае свійсвой першы сапраўдны шэдэўр-Дом Тасаля,які лічыцца першай у сьвеце пабудовай ў стылі Арт-Нуво.На перадваенны час прыходзіцца росквіт таленту Віктара Хорты,калі кожны праектуемы ім будынак мае гарманічнае архетэктурнае рашэньне,спалучаючае адзінства вонкавага выгляду і інтэр’ераў з выкарыстаньнем такіх прыёмаў,як разнастайныя ўзроўні на фасадзе,адмысловыя вокны,зімовыя сады,лесьвіцы,шкляныя элементы на даху,што агулам стварала пачуцьцё адчыненнасьці і суцэльнасьці для ўсяе прасторы будынкаў,нечувальнае для тае эпохі і заварожваючае па сёньня.
 
Пад час Першай ўсясьветнай вайны мастак з’язджае з акупаваный немцамі радзімы,жывучы і працуючы ў Вялікабрытаніі і ЗША.Па вяртаньню займае высокія пачэсныя пасады,такія як дырэктар Акадэміі выяўленчага мастацтва(1927-1931).На жаль,не ўсё з архетэктурнай спадчыны мастака дажыло да нашых дзён,але чатыры яго шэдэўры займаюць ганаровае месца ў сьпісе аб’ектаў усясьветнай спадчыны ЮНЭСКА,упрыгожваючы бельгійскую сталіцу непараўнальным флёрам тае выкшталцонай эпохі.
 
Памёр Віктар Хорта 8 верасьня 1947 году,пахаваны на цментары Іксэлес,Брусэль,Бельгія.