Гаспар II дэ Каліньі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 30:
|Маці = [[Люіза дэ Манмарэнсі]]
|Муж =
|Жонка = [[Шарлота дэ Ляваль]],</br />[[Жаклін дэ Манбэль]]
|Дзеці = [[Люіза дэ Каліньі]],</br />[[Бэактрыкс дэ Каліньі]],</br />[[Франсуа дэ Каліньі]],</br />[[Шарль дэ Каліньі]]
|Рэлігія = [[кальвінізм]]
|Рэгаліі =
Радок 44:
 
=== Дзяржаўная служба ===
У [[1537]] годзе Гаспар быў прадстаўлены да двару [[Францыск I (кароль Францыі)|Францыска I]], дзе хутка пасябраваў з маладым герцагам [[Франсуа дэ Гіз|Франсуа дэ Гізам]]ам. Ужо ў [[1543]] годзе яны ўдваіх праводзілі караля на вайну, а неўзабаве пасьля гэтага Каліньі ўступіў у шэрагі дзейнага войска й адразу зьвярнуў на сябе ўвагу мужнасьцю й таленавітасьцю, здольнасьцю арганізаваць войскі, трымаць жаўнераў у дысцыпліне й натхняць іх. Падчас вайны з [[Карл V (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)|Карлам V]] і [[Генрых VIII|Генрыхам VIII]] ён выказаў здольнасьці й на дыпляматычнай ніве, пасьпеўшы шляхам перамоваў пакінуць за Францыяй [[Булёнь]].
 
У [[1547]] годзе быў прызначаны генэральным палкоўнікам францускай пяхоты, з [[1551]] году — губэрнатарам [[Парыж]]у й [[Іль-дэ-Франс]], з [[1555]] году — [[Пікардыя|Пікардыі]]. У [[1552]] годзе прызначаны адміралам Францыі. У чыне адмірала прымаў удзел у вайне супраць [[Лятарынгія|Лятарынгіі]], дзе спрыяў заваяваньню трох біскупстваў і [[бітва пры Рынці|перамозе пры Рынці]]. Але асабліва Каліньі праславіў сябе ў гэтай вайне [[абарона Сэн-Канта|абаронай Сэн-Канта]] ([[1557]]), там ён быў узяты ў палон [[гішпанцы|гішпанцамі]], перапраўлены ў [[Гент]], дзе й прабыў каля двух гадоў.
 
У гэты час, дзякуючы адзіноце, чытаньню [[Біблія|Бібліі]], перапісцы з братам (д’Андэлё), які ўжо браў актыўны ўдзел у [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]], Каліньі далучыўся да кальвінства й пераканаў зрабіць тое ж і сваю жонку. У кастрычніку [[1559]] году Каліньі быў вызвалены з гішпанскага палону й вярнуўся ў Францыю. На радзіме ён стаў адным зь лідэраў пратэстанцкага руху, прыняўшы актыўны ўдзел у Рэлігійных войнах.