Гарадная: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 6:
|Сьцяг =
|Гімн =
|Дата заснаваньня = [[1592]]
|Першыя згадкі =
|Статус з =
|Магдэбурскае права = [[1670]]
|Былая назва =
|Мясцовая назва =
Радок 58:
== Гісторыя ==
 
[[Файл:Haradnaja. Гарадная (1792).jpg|міні|зьлева|160пкс|Мескі герб з прывілею [[1792]]]]
 
[[30 студзеня]] [[1592]] року пісар Пінскага замку [[Флярыян Маркоўскі]] заснаваў каралеўскае мястэчка Гарадную. Падзея апісаная ў лісьце вялікага князя і караля Жыґімонта Вазы да пінскага маршалка Пятра Дастаеўскага:<blockquote>...''то пак дэй в року прошлом тысэча пітсот дэвятьдэсят втором, місяца гэнвара трыдцатого дня пысар вэрносты твоее замку волосты Пінское Флёрыян Марковскі нэ вэдаты еслы за росказанем вэрносты твоее альбо сам свавольнэ собравшы нэмало подданых нашых волосты Пінское староства вэрносты твоее з розных сэл, а мэновытэ: з сэла Нэчатова, з сэла Жовкіня, з сэла Ласіцка і з іншых сэл...''<ref>Vilniaus universiteto bibliotekos katalogas, Šifras: F5-F114-30855. Zygmunt Tretij Boźeju Myłostiu Korol Polski, Wełyki Kniaz Litows. ...</ref></blockquote>Першапачатковы прывілей наданьня магдэбурскага права быў страчаны падчас татарскага набегу 1653 року.<ref name=":2">http://horodno.blogspot.com.by/2013/05/1653.html</ref> Але паводле хадайніцтва пінскага старосты Яна Кароля Млоцкага яно было ўзноўленае каралём [[Міхал Вішнявецкі|Міхалам Вішнявецкім]] [[5 лістапада]] [[1670]], пацьверджанае канфірмацыйнымі прывілеямі каралёў [[Ян Сабескі|Яна Сабескага]] 1 сакавіка [[1677]], [[Аўгуст Сас|Аўгуста Саса]] 4 студзеня [[1759]]<ref>Стрэнкоўскі С.П. Гарадское самакіраванне на тэрыторыі Беларусі (канец XIV-XVIII ст.), частка II. Мінск, 2013. С. 70.</ref> і [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]] [[30 сьнежня]] [[1773]]<ref name=":0">Валер Кісель. Мястэчка Гарадная: ад майдэборыі да сельсавету // ARCHE Пачатак. 2013, №4. С. 308-311.</ref>:<blockquote>''...з…з унясеньнем тады да нас Панамі-Радаю і ўраднікамі нашымі, якія пры нашым боку, ад высакароднага Яна Кароля Млоцкага, старосты нашага пінскага, за мястэчкам Гарадною названым, у Пінскім старостве разьмешчаным, у ягоным на той час беспасярэднім трыманьні, надумалі мы прыгаданаму мястэчку Гарадной усялякія вольнасьці, якія служаць майдэборскаму праву, сілаю даўнейшых, якія ім празь непрыяцеля загінулі, надаць і зацьвердзіць...''<ref>http://horodno.blogspot.com.by/2014/03/pryvilej-1670.html</ref> </blockquote>У сьнежні [[1654|1653]] Гарадная зьнішчаецца татарамі<ref name=":2" />, пра што сьведчыць гарадэнскі войт Самойла Васьковіч у прысязе, складзенай [[9 верасьня]] [[1654]] <ref name=":0" />. У палон выведзена каля 700 жыхароў<ref name="ReferenceB">Гарадная // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 476.</ref>, у полымі гінуць дакумэнты Магдэбурскага права, пра што згадваецца ў прывілеі 1670 року<ref name=":1" />. У 1664—1665 у мястэчку Гарадной [[Кігіраўскае войтаўства|Кігіраўскага войтаўства]] [[Пінскі павет|Пінскага павету]] на пастоі разьмяшчаўся драґунскі полк Кальштына<ref>Акты издаваемые Виленскою коммисіею для разбора древних актовъ. Т. 34. Вильна, 1909. С. 378-380.</ref>.
 
Паводле прывілею [[1670]] «...''мяшчане нашыя гарадэнскія войта, бурмістраў, радцаў, лаўнікаў або рымскае, або таксама грэцкае рэлігій, якія ёсьць у Вуніі Сьвятой, раз у тры леты сярод сваіх абіраючы, і якія ў тамтэйшым магістраце засеўшы, усялякія справы, як крымінальныя, гэтак і іншыя ўсялякія запісамі, облігамі, зарукамі, ці іншаю якою назваю названымі, пад суд свой майдэборскі падлеглыя...''». Апэляваць гарадэнцы маглі да пінскага старасты. У крайнім разе была магчымасьць зьвяртацца і ў каралеўскі суд. Жыхары места мелі права «''...солад, мёд, піва, гарэлку не адно на сваю ўласную патрэбу, але і на шынковы продаж рабіць, з выплатай чопавага, да скарбу Вялікага Княства Літоўскага прыналежнага...''<ref name=":1">Валер Кісель. [http://horodno.blogspot.com/2014/03/pryvilej-1670.html 1670. Прывілей Гарадной на магдэбургскае права]</ref>»
 
Паводле інвэнтару [[1747]] року ў мястэчку Гарадной 8 вуліцаў (Высацкая, Падлеская, Карпілаўка, Ад возера, Жаўкінская, Астроўская, Красная і Гарадэнская), квадратны Рынак са старою царквою. 147 гаспадароў жылі на 160 заселеных пляцах, яны валодалі 48 валокамі зямлі, мелі 71 вала, 17 коней, 119 агародаў, 889 засьцянковых маргоў. Акрамя таго, у мястэчку пуставала 40 пляцаў, 58 валок, 31 агарод, 149 маргоў. На войта Людвіка Даманскага і царкву былі зарэзэрваваныя 20 пляцаў і 13 валок<ref>НГАБ. Ф. 27, воп. 6, спр. 54, арк. 140зв.</ref>. Паводле люстратарскага інвэнтару 1765 року мяшчане Гарадное валодалі 184 пляцамі, 64 валокамі, 165 агародамі, 1062 маргамі<ref name="НГАБ">[[НГАБ]]. Ф. 120, воп. 1, спр. 2921, арк. 3-23зв.</ref>.
 
У [[1776]] року Гарадную, як і ўсе мястэчкі Вялікага княства Літоўскага, пазбавілі Магдэбурскага права. Уладальнік [[Пінская эканомія|Пінскае эканоміі]] [[Міхал Казімір Агінскі]] і адміністратар эканоміі пінскі падстараста [[Мацей Бутрымовіч]] сталі змушаць гарадэнцаў да адпрацоўкі паншчыны і іншых павіннасьцяў звыш інвэнтару [[1765]]. Гарадэнцы адмовіліся падпарадкоўвацца ды ігнаравалі новыя патрабаваньні. Выбарныя мяшчане наведалі ў [[1784]] Варшаву, дзе выхадайнічалі ў караля Панятоўскага аберагальны ліст. Таксама гарадэнцы распачалі цяжбу ў [[Літоўская асэсорыя|Літоўскай асэсорыі]] супраць Агінскага і Бутрымовіча, якая ў [[1790]] року спынілася з прычыны вайсковае інтэрвэнцыі Расеі. У [[1789]] другі люстратарскі інвэнтар Гарадное з парады М. Бутрымовіча быў складзены, не выяжджаючы ў мястэчка. Паводле яго падаткі вырасьлі ў 5 разоў у параўнаньні з [[1747]] рокам. Гарадэнцы адмовіліся выконваць новы інвэнтар, запісаўшы пратэст у Пінскім земскім судзе<ref name=":0" />.
 
[[Закон пра месты]] [[18 красавіка]] і [[Канстытуцыя 3 траўня 1791 году|Канстытуцыя 3 траўня 1791 року]], якія ўраўновалі ў правох мяшчан Рэчы Паспалітае са шляхтаю, і прывілей аднаўленьня [[Магдэбурскае права|Магдэбурскага права]] [[17 сакавіка]] [[1792]] року давалі надзею на сканчэньне прэтэнзіяў з боку магнатаў. У гэтым прывілеі герб Гарадное апісаны ў выглядзе лася, які мае залатыя рогі<ref name=":0" />.
 
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Гарадная апынулася ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. Мяшчане працягвалі змагацца за сваю зямлю і за свае вольнасьці ў судах. 17 траўня 1799 Валынскі задворны суд прызначыў выязны Камісарскі суд, які распачаўся беспасярэдне ў Гарадной. У выніку колькігадовага працэсу 1 красавіка 1803 року суд вызначыў аддаць урадлівыя землі гарадэнцаў суседзкім абшарнікам (Бутрымовічам, Валконскім, ФілацьевымФіляцьевым). Аднак мяшчанам, дзякуючы захаваным імі ранейшым каралеўскім прывілеям, была захаваная асабістая свабода.<ref name=":0" /> Гэтыя акалічнасьці і зрабілі ганчарства асноўнаю крыніцай існаваньня мяшчан. Гарадная стала называцца прывілеяваным (казённым) мястэчкам Пінскага павету Менскае губэрні.
 
Згодна з [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовай]] ([[1921]]) Гарадная апынулася ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], сьпярша ў [[Лунінецкі павет|Лунінецкім павеце]], а з [[1 студзеня]] [[1923]] году — у [[Столінскі павет|Столінскім павеце]] [[Палескае ваяводзтва|Палескага ваяводзтва]]. У [[1924]] і [[1925]] сюды перасялілася каля 200 радзінаў з [[Галіччына|Галіччыны]]. Перасяленцы стварылі асобнае паселішча хутарскога тыпу (мела назву «Калёнія») і адрадзілі грэка-каталіцкую парафію. Неўзабаве ім перадалі будынак драўлянай царквы, першае набажэнства ў якім адбылося [[5 студзеня]] [[1928]]<ref>Анастасія Ільіна. [http://brama.brestregion.com/nomer22/artic18.shtml Служэнне а. Івана Тыляўскага] // «Гістарычная брама» № 1 (22), 2004.</ref>.
 
У [[1939]] Гарадная ўвайшла ў [[БССР]], дзе [[12 кастрычніка]] [[1940]] зрабілася цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на [[1970]] тут было 470 двароў, на [[1993]] — 522 двары.
 
<center><gallery widths=150 heights=150 caption="Мястэчка на старых здымках">