Гай Пікарда: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 1:
'''Гай Піка́рда''' ({{мова-en|Guy Picarda}}; псэўданім '''Піхура Г.'''; [[20 ліпеня]] [[1931]], [[Лёндан]] — [[20 красавіка|20]] (паводле іншых зьвестак — [[21 красавіка|21]]) красавіка [[2007]]) — ангельска-францускі [[адвакат]] і музыказнаўца, дасьледчык беларускай культуры.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям’і бацькоў брэтонца-француза і ангелькі ірляндзкага паходжаньня. Бацька працаваў адвакатам у Апэляцыйным судзе ў [[Парыж]]ы, а таксама ў Лёндане. Маці ў 1920-х гадох служыла ў ''Interallied Rhineland High Commission''<!--ня ведаю, як перакласьці-->.
 
Вучыўся ў школах у [[Ангельшчына|Ангельшчыне]] і [[Францыя|Францыі]]. У [[1951]] годзе паступіў ва ўнівэрсытэт у [[Гранобль|Граноблю]], скончыў [[Оксфардзкі ўнівэрсытэт]], [[Сарбонскі ўнівэрсытэт|ўнівэрсытэт у Сарбоне]] і Лёнданскую школу эканомікі. У Оксфардзе працаваў сакратаром унівэрсытэцкага аддзяленьня таварыства па культурных абменах з [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]]. У [[1959]] годзе распачаў працу па спэцыяльнасьці. Праз два гады ён стаў адвакатам у парыскім Апэляцыйным судзе, у [[1977]] адвакатам суду (барыстэрам) у King’s Inns у [[Дублін]]е. Займаўся сямейнымі спадчыннымі справамі ў Лёндане і [[Парыж]]ы. Дваццаць гадоў адпрацаваў адвакатам у францускай амбасадзе ў Лёндане.
 
Ягоныя францускія карані прывялі Пікарду да ўступленьня ў «Таварыства [[Гугеноты|гугенотаў]] Лёндану» і да прэзыдэнцтва ў «Зьвязе французаў Вялікай Брытаніі» з 1962 да 1972.
Радок 10:
Захапіўся царкоўнымі харавымі сьпевамі падчас навучаньня ў Оксфардзе і Парыжы, дзе ён сьпяваў у хоры [[Праваслаўе|праваслаўнай]] царквы Аляксандра Неўскага. Аднойчы Гай дэ Пікарда вырашыў арганізаваць канцэрт, для якога атрымаў песьні ад украінцаў і расейцаў. Але лёнданскія ўкраінцы прапанавалі таксама ўключыць у праграму і беларускую музыку — і скіравалі яго ў раён Фінчлей (паўночны Лёндан) да маладога сьвятара [[Часлаў Сіповіч|Часлава Сіповіча]] (пазьней біскуп), шэфа Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі. Беларусь, рэгіён зьмяшаных культурных стыляў — праваслаўнага, рымска-каталіцкага, грэка-каталіцкага, габрэйскага й татарскага — выклікала велізарнае захапленьне Гая Пікарды на ўсё жыцьцё. Дзеля вывучэньня ейнае культуры Пікарда разам з Обранам Хэрбэртам ({{мова-en|[[:en:Auberon Herbert]]}}) у [[1954]] заснавалі ангельска-беларускае таварыства. У [[1961]]—[[1970]] выкладаў музыку й сьпевы ў [[беларуская школа імя Кірылы Тураўскага ў Лёндане|беларускай школе імя Кірылы Тураўскага ў Лёндане]].
 
Трапіўшы на службу, якая праводзілася ў беларускай царкве, што ў Фінчлі — паўночным мікрараёне ангельскай сталіцы, Гай Пікарда адкрыў для сябе разьмешчаныя праз вуліцу [[Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны|Беларускую бібліятэку]] і музэй імя Францішка Скарыны. З гэтага моманту Гай Пікарда распачаў вывучэньне старадаўніх кніг і рукапісаў<ref name="golas">{{Спасылка | аўтар = Адам Мальдзіс| прозьвішча = Мальдзіс| імя = Адам| аўтарlink = Адам Мальдзіс| суаўтары = | дата публікацыі = 24 студзеня 2008| url = http://www.golas.by/index.php?subaction=showfull&id=1201263352&archive=1201765939&start_from=&ucat=4&| загаловак = Нечаканае завяшчанне Гая Пікарды.| фармат = | назва праекту = | выдавец = «Голас Радзімы» №3 (3075)| дата = 29 лістапада 2008 | мова = | камэнтар = }}</ref>. З [[1971]] стаўся сакратаром кіраўнічай рады бібліятэкі і музэю на доўгія гады. Чалец [[Міжнародная асацыяцыя беларусістаў|Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў]] ([[Менск]]).
 
У 1964 ажаніўся зь Мішлен Войталь ({{мова-en|Micheline Wojtal}}), ад якой меў сына Жана-Аляксандра. Пазьней разьвёўся зь ёй і ў 1972 ажаніўся зь Сюзэн Флэмінг ({{мова-en|Susan Fleming}}), ад якой меў дзьвюх дачок, Кэтрын ды Эліс. Другі ягоны шлюб таксама скончыўся разводам.
 
=== Сьмерць і пахаваньне ===
Памёр [[21 красавіка]] [[2007]] году ў Лёндане. Паводле ўласнага запавету, адшуканага грэка-каталіцкім сьвятаром а. Сяргеем Стасевічам<ref>[http://www.golas.by/index.php?subaction=showfull&id=1201263352&archive=1201765939 Нечаканае завяшчанне Гая Пікарды.]</ref>, прах Гая Пікарды быў пахаваны ў Беларусі [[15 лістапада]] [[2008]] году. Паніхіду па памерлым адслужыў мітрапаліт [[Тадэвуш Кандрусевіч]]. На месцы пахаваньня, ля [[Касьцёл Сьвятых Сымона й Алены (Менск)|Чырвонага касьцёлу]], усталяваная мэмарыяльная шыльда<ref>[http://www.svaboda.org/Content/Article/1349440.html Прах Пікарды пахавалі ў Чырвоным касьцёле.]</ref><ref>[http://catholic.by/p2/index.php?option=com_content&task=view&id=5725&Itemid=48 Парэшткі Гая Пікарды пахаваны ў крыпце мінскага касцёла святых Сымона і Алены.]</ref>.
 
== Творчая дзейнасьць ==
Вывучаў творчасьць беларускіх кампазытараў [[Мікола Равенскі|Міколы Равенскага]], [[Мікола Куліковіч|Міколы Куліковіча (Мікалая Шчаглова)]], жыцьцё і дзейнасьць [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]], распрацоўваў гісторыю перакладаў [[Біблія|Бібліі]] на беларускую мову, праблематыку гісторыі [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]], Менску. Шмат увагі аддаваў пошуку старажытных беларускіх царкоўных сьпеваў і іх выданьню. У канцы 1950-х паехаў з экспэдыцыяй на Падляшша. У Кляшчэлях, Сямятычах, Супрасьлі ды іншых мястэчках ён зьбіраў старажытныя беларускія царкоўныя сьпевы. У [[1959]] адшукаў у [[Кіеў|Кіеве]] СупрасльскіСупрасьльскі і Жыровіцкі ірмалоі — рукапісныя музычныя зборнікі [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]] рэлігійнага зьместу. Вынікі дасьледніцкай працы выдаў па-ангельску і па-беларуску, у тым ліку «Беларускі царкоўны сьпеўнік. Сьвятая Літургія» ў двухдзьвюх кнігах ([[1979]]—[[1991]]1979—1991), «Беларускі духоўны сьпеўнік», навукова-папулярнае выданьне «Царкоўная музыка на Беларусі. 989—1995»<ref>{{Спасылка | аўтар = Натальля Гардзіенка| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = травень 2007| url = http://www.bielarus.org/open.php?n=532&a=10| загаловак = Сьв. Памяці| фармат = | назва праекту = | выдавец = «[[Беларус (ґазэта)|Беларус]]» №532| дата = 29 лістапада 2008 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Уклаў анталёгію беларускіх песнапеньняў «Залатая Беларусь», а таксама даведнік пра [[Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны|Беларускую бібліятэку імя Ф.Скарыны]] ў [[Лёндан]]е.
 
Друкаваўся на старонках рэлігійных і сьвецкіх выданьняў («[[Божым шляхам]]», «Беларус»<!--ня ведаю, ці пра газэту, ці пра альманах вядзецца-->, «[[The Journal of Byelorussian Studies]]» і іншых). Выдаваў для ангельцаў часопіс пра беларускую культуру «The Byelorussian Cronicle», напісаў і выдаў па-ангельску даведнік «Мінск: Гістарычны даведнік» (1994)<ref>[http://tn.by/index.php?option=com_library&Itemid=33&task=view&book_id=79 Minsk: A Historical Guide, (and Short Administrative, Professional and Commercial Directory); Guy Picarda; Technalohija Publishers, Mensk & London; 1993, 1994; 250 pages. Call Number: DK507.924 .P522 1994.]</ref>. Сярод найбольш вядомых ягоных публікацыяў артыкулы пра гравюры [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]] ды пра [[Марк Шагал|Марка Шагала]] й [[Кабала|кабалу]].
Радок 27:
 
== Узнагароды ==
* [[1974]]: Фрыман Лёнданскага Сіты;
* [[1975]]: Кавалер Нацыянальнага Ордэна Заслугі (Францыя);<ref>{{Спасылка | аўтар = Джым Дынглі| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = чэрвень 2007| url = http://www.bielarus.org/open.php?n=533&a=13| загаловак = Сьв. Памяці| фармат = | назва праекту = | выдавец = «[[Беларус (ґазэта)|Беларус]]» №533| дата = 29 лістапада 2008 | мова = | камэнтар = }}</ref>
* [[2000]]: Мэдаль Францішка Скарыны (Рэспубліка Беларусь);
* [[2003]]: Залаты мэдаль міністэрства культуры Беларусі ў гонар дзесяцігодзьдзя фэстывалю духовай музыкі «Магутны Божа» ў Магілёве;
* [[2006]]: дыплём ад офісу [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры|ЮНЭСКО]] ў Беларусі.
 
== Крыніцы ==
Радок 39:
* {{кніга|аўтар = |частка = |загаловак = Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн.|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Мн.|выдавецтва = [[БелТА]]|год = 2001|том = 1|старонкі = |старонак = 576|сэрыя = |isbn = 985-6302-33-1|тыраж = }}
* {{Спасылка|аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 21 траўня 2007| url = http://www.timesonline.co.uk/tol/life_and_style/court_and_social/article1820821.ece| загаловак = Guy Picarda. Lawyer whose passion for Orthodox choral music led to a second career as a scholar of Belarussian music| фармат = | назва праекту = Court & Social | выдавец = Times Online| дата = 29 лістапада 2008 | мова = en| камэнтар = }}
* Баркоўскі А. Брытанец, які палюбіў Беларусь. // Чырвоная ЗменаЗьмена. МінскМенск.18—24 лютага 1991.
 
== Вонкавыя спасылкі ==