Віцень: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:
| Імя пры нараджэньні =
| Пасада = 9-ы [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь літоўскі]]
| Пачатак тэрміну = [[1295]]
| Канец тэрміну = [[1316]]
| Каранацыя =
| Папярэднік = [[Будзівід]]
Радок 15:
| Дата нараджэньня =
| Месца нараджэньня =
| Дата сьмерці = [[1316]]
| Месца сьмерці =
| Дата пахаваньня =
Радок 29:
| Сайт =
}}
'''Віцень''' (пачатак [[1250-я|1250-х]] — [[1316]]) — [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь літоўскі]] ([[1295]]—[[1316]]1295—1316).
 
Паводле [[Густынскі летапіс|Густынскага летапісу]], Віцень прыняў дзяржаўны [[герб]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]<ref name="evkl458"/>: {{Цытата|Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему князству Литовскому печать: [[Рыцар|рыцер]] збройны на коне з мечем, еже ныне наричут [[Пагоня|Погоня]].|[[Густынскі летапіс]]}}
 
== Біяграфія ==
Зьвесткі пра паходжаньне Віценя даволі супярэчлівыя<ref>[[Мікола Ермаловіч|Ермаловіч М.]] Віцень // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 341.</ref>. Паводле «[[Хроніка зямлі Прускай|Хронікі зямлі Прускай]]» [[Пётра з Дусбурга|Пятра з Дусбурга]], ён быў сынам [[Лютувер|Пукувера (Лютувера)]]<ref>[[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А.]] Віцень // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 457.</ref>, родапачынальніка [[Гедзімінавічы|Гедзімінавічаў]]. Братам Віценя быў [[Гедзімін]]<ref name="evkl458">[[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А.]] Віцень // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 458.</ref>. Кіраваньне прыпала на пэрыяд адноснай стабільнасьці з адсутнасьцю барацьбы за ўладу.
 
У [[1291]] годзе [[Будзівід]] паслаў Віценя зь вялікім войскам супраць палякаў у [[Берасьцейская зямля|Берасьцейскую зямлю]]. У [[1294]] Віцень ужо як вялікі князь ваяваў [[Леньчыцкая зямля|Леньчыцкую зямлю]]. У тым жа годзе ён захапіў [[Жамойць]] і здушыў там паўстаньне мясцовай знаці, якую схіляў да хаўрусу [[Тэўтонскі ордэн]]. У [[1295]] напаў на [[Малая Польшча|Малую Польшчу]].
 
Зладзіў адпор наступу Ордэнаў на [[Вялікае Княства Літоўскае]]. Пад ягонай камандаю адбыліся вайсковыя выправы на тэрыторыю Тэўтонскага ордэну.
 
Дзеля барацьбы з крыжакамі на правым беразе [[Нёман]]у збудаваў некалькі [[Замак|замкаў]], у якіх несупынна знаходзіліся зьменныя залогі. Тым часам на левым беразе ракі свае замкі збудаваў Ордэн; тут часта адбываліся вайсковыя сутычкі.
Скарыстаў супярэчнасьці паміж [[Інфлянцкі ордэн|інфлянцкімі рыцарамі]] і [[Сьпіс рыскіх арцыбіскупаў|рыскім арцыбіскупам]] і ў [[1298]] склаў хаўрус з [[Рыга]]й і арцыбіскупам, што дало магчымасьць адбіць крыжацкі наступ на Жамойць. Тады ж захапіў крыжацкі замак [[Каркгаўз]]. Хаўрус [[ВКЛ]] з Рыгай дзейнічаў да канца панаваньня Віценя. Недзе ў той жа час дамову з Рыгай ад імя [[Полацкае княства|Полацкага княства]] склаў полацкі япіскап [[Якаў (полацкі япіскап)|Якаў]], які зваў Віценя сваім сынам. Гэта сьведчыць пра тое, што ў час Віценя паміж [[Полацкае княства|Полацкам]] і ВКЛ працягваліся стасункі, якія пачаліся яшчэ пры [[Войшалк]]у. Дамова забясьпечвала падпарадкаваньне Полацкай зямлі ВКЛ, але на новых умовах, з захаваньнем мясцовага ладу. Фактычная залежнасьць складваецца і ў дачыненьні іншых княстваў захаду і цэнтру сучаснае Беларусі.
 
У [[1300]] Віцень ваяваў [[Добжынская зямля|Добжынскую зямлю]], а ў [[1306]] быў з вайсковай выправай ля [[Каліш]]у. Яшчэ адна выправа на Польшчу адбылася ў [[1307]]. Некаторыя зь іх адбываліся як адказ на падтрымку Мазовіяй тэўтонскіх нападаў.
 
Ва ўнутранай палітыцы намагаўся ўмацаваць палітычнае адзінства Вялікага Княства Літоўскага. Сяліў на [[Горадня|Гарадзеншчыне]] [[прусы|прусаў]], якія ўцякалі ад [[крыжакі|крыжакоў]] з [[Прусія|Прусіі]]. Паводле позьняга [[Уваскрасенскі летапіс|Ўваскрасенскага летапісу]], далучыў да сваёй дзяржавы тэрыторыю да [[Заходні Буг|Заходняга Бугу]], у тым ліку Берасьцейскую зямлю.
Радок 51:
== Галерэя ==
<center><gallery widths=225 heights=180 caption="Уяўныя партрэты вялікага князя Віценя">
Файл:Vicień. Віцень (A. Guagnini, 1578).jpg|З хронікі [[Аляксандар Гваньіні|А. Гваньіні]] «Апісаньне эўрапейскай Сарматыі» ([[1578]])
Файл:Vicień. Віцень.jpg|З хронікі [[Аляксандар Гваньіні|А. Гваньіні]] (іншая вэрсія)
Файл:Vicień. Віцень (XIX).jpg|Невядомы мастак, XIX ст.
Радок 60:
|папярэднік = [[Будзівід]]
|назва = [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|Вялікі князь літоўскі]]
|гады = [[1294]]—[[1316]]1294—1316
|наступнік = [[Гедзімін]]
}}
{{Канец блёку}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
== Спасылкі ==
{{Крыніцы}}