Рыгор Якубёнак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Рыгор Юстынавіч Якубёнак''' ([[1882]], [[вёска ЗелясінкіЗалясінкі|ЗелясінкіЗалясінкі]], [[Шаркоўшчынскі раён]] — [[1944]], [[Лужкі]], [[Шаркоўшчынскі раён]]) — беларускі грамадзкі дзеяч міжваеннага часу, [[пэдагог]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[1882]] годзе ў [[вёска ЗелясінкіЗалясінкі|в. ЗелясінкіЗалясінкі]] (цяпер [[Шаркоўшчынскі раён]]). Адукацыю атрымаў да вайны ў [[Маладэчанская_настаўніцкая_сэмінарыя|Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі]]. Падчас [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] Якубёнак служыў у царскім войску. Вярнуўся на радзіму ў [[1917]] годзе. З [[1921]] па [[1924]] гг. працаваў настаўнікам беларусазнаўства ў [[Нясьвіская беларуская гімназія|Нясьвіскай беларускай гімназіі]]. Ужо ў [[1923]] годзе польскія ўлады, нягледзячы на тое, што быў праведзены набор новых навучэнцаў, не далі гімназіі дазволу на правядзеньне навучаньня, матывуючы тым, што беларусы не маюць патрэбы ў беларускай сярэдняй адукацыі, што навучэнцаў мала, а ўзровень навучаньня нізкі і што памяшканьне школы не адпавядае патрабаваньням. Нягледзячы на афіцыйнае закрыцьцё гімназіі, настаўнікі працягвалі ў 1923-1924 навучальным годзе вучыць гімназістаў у кансьпіратыўных умовах на прыватных кватэрах. У 1924 годзе Нясьвіская беларуская гімназія канчаткова спыніла сваё існаваньне.
 
Падпольнае існаваньне Нясьвіскай гімназіі не магло далей працягвацца, і пасьля безвыніковых пошукаў памяшканьня для школы ў [[Нясьвіж]]ы і [[Гарадзея|Гарадзеі]], з вялікімі цяжкасьцямі было знойдзена памяшканьне ў Клецку. Польскія ўлады чынілі ўсе магчымыя перашкоды адкрыцьцю Клецкай гімназіі. Пасьля заступніцтва паслоў [[Сэйм Рэспублікі Польшча|Сэйму]], у тым ліку [[Браніслаў Тарашкевіч|Браніслава Тарашкевіча]], пад націскам бацькоў патэнцыяльных гімназістаў, а таксама самаахвярных дзеяньняў заснавальніка Нясьвіскай і Клецкай беларускай гімназій [[Язэп Шнаркевіч|Язэпа Шнаркевіча]], ліцэнзія на дзейнасьць Клецкай беларускай гімназіі, напачатку для 1-4 клясаў, была нарэшце атрымана. Дырэктарам гімназіі быў прызначаны Рыгор Якубёнак.
Радок 8:
Якубёнак распачаў актыўную дзейнасьць па арганізацыі і добраўпарадкаваньні гімназіі, разьмешчанай у [[Клецк]]у па адрасу: вул. Татарская, 4. У 1926 годзе быў арганізаваны інтэрнат для гімназістаў. Якубёнак, які меў сталярныя, цясьлярныя і мулярныя здольнасьці, падчас канікулаў уласнаручна рабіў мэблю для інтэрната і для гімназіі, клаў печы і нават драўляны прасторны туалет. Ужо ў наступныя гады ў гімназіі было 8 асноўных клясаў і адзін падрыхтоўчы, у якіх вучылася каля 200 гімназістаў. За тры выпускі гімназіі яе скончыла 46 навучэнцаў. У [[1931]] годзе [[Клецкая беларуская гімназія|Клецкая гімназія]] была ліквідавана польскімі ўладамі.
 
Грамадзкая дзейнасьць Якубёнка не абмяжоўвалася кіраўніцтвам гімназіі. Ён быў адным з кіраўнікоў [[Таварыства беларускай школы]], віцэ-старшынёй Беларускага прафэсіянальнага вучыцельскага саюза, існаваўшага ў [[1929]]—[[1937]] гг. і заснаванага па ініцыятыве [[Антон Луцкевіч|Антона Луцкевіча]], [[Радаслаў Астроўскі|Радаслава Астроўскага]], [[Вінцэнт Жук-Грышкевіч|Вінцэнта Грышкевіча]] і інш. Гэты факт паказвае, што і пасьля закрыцьця Клецкай гімназіі Якубёнак не заставаўся ў баку ад асьветніцкай дзейнасьці. Справа ў тым, што ў 1931 годзе Рыгор Юстынавіч вярнуўся ў родныя ЗелясінкіЗалясінкі, працаваў на супольнай з братам гаспадарцы, займаўся пчалярствам і сталярствам. Польскія ўлады неаднаразова прапанавалі яму працу ў Лужэцкай школе, але Рыгор Юстынавіч гаварыў: “Я на палякаў працаваць не буду”, так і не згадзіўшыся на гэтыя прапановы.
 
Падчас Другой сусьветнай вайны акупацыйныя нямецкія ўлады адчынілі ў Лужках беларускую школу і Якубёнак вярнуўся да сваёй любімай справы, працуючы там выкладчыкам [[беларуская мова|беларускай мовы]] і літаратуры. У [[1944]] годзе Рыгор Юстынавіч Якубёнак загінуў ці памёр пры нявысьветленныхнявысьветленых абставінах. Якубёнка знайшлі мёртвым у лесе па дарозе з ЗелясінакЗалясінак у Лужкі.
 
== Вонкавыя спасылкі ==