Васіль Захарка: розьніца паміж вэрсіямі

132 байты выдалена ,  6 гадоў таму
д
Няма апісаньня зьменаў
| пасада = 2-і [[прэзыдэнт БНР]]
| пачатак_тэрміну = [[1928]]
| канец_тэрміну = [[6 сакавіка]] [[1943]]
| прэзыдэнт =
| прэм'ер-міністар =
| прэм'ер-міністар2 =
| прэзыдэнт2 =
| дата_нараджэньня = {{Нарадзіўся|1|4|1877|0|1}}
| месца_нараджэньня = [[Дабрасельцы]], [[Ваўкавыскі павет (Расейская імпэрыя)|Ваўкавыскі павет]], [[Гарадзенская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]]
| дата_сьмерці = {{Памёр|14|4|1943}}
| узнагароды =
}}
'''Васі́ль Іва́навіч Заха́рка''' ([[1 красавіка]] [[1877]], [[Дабрасельцы]] (цяпер [[Зэльвенскі раён]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]]) — [[14 сакавіка]] [[1943]], [[Прага]]) — беларускі палітычны дзяяч, другі [[прэзыдэнт БНР]].
 
Нарадзіўся ў вёсцы [[Дабрасельцы]] на Гарадзеншчыне ў беднай сялянскай сям’і. У 16 гадоў стаўся сіратою, разам з двума баратамі й сястрою. У [[1895]] — здаў іспыт на царкоўнапрыхадзкога настаўніка. Працаваў у царкоўнапрыхадзкой школцы, потым працаваў пісарам.
 
== Вайсковая служба ==
З [[15 кастрычніка]] [[1898]] году на вайсковай службе. Вытрымлівае іспыт на «Заўрад ваеннага чыноўніка», потым іспыт па праграме ваенна-юнкерскай вучэльні. У [[1902]] годзе звольніўся з войска афіцэрам запасу. Працаваў сакратаром губэрнатарскага ўпраўленьня, пасьля — сакратаром бурмістра гораду [[Пултуск]]у. Належаў да [[Беларуская Сацыялістычная Грамада|Беларускай Сацыялістычнай Грамады]].
 
Зноў пакліканы да войска [[10 сьнежня]] [[1904]] году ў сувязі з выбухам [[расейска-японская вайна|расейска-японскай вайны]]. Служыў да [[1917]] году. У [[1906]] атрымаў тытул калескага рэгістратара, у [[1909]] — губэрнскага сакратара. У [[1912]] — у чыне калескага сакратара, у [[1915]] — тытулярным саветнікам.
 
Займаў пасады: [[1906]] — справавод брыгады, [[1914]] — памочнік начальніка аправізацыі арміі паўночна-заходняга фронту, у [[1916]] — загадчык канцэлярыі штабу 10-й арміі. У [[красавік]]у [[1917]] — намесьнік старшыні вярхоўнага суду штабу 10-й арміі.
 
== Дзейнасьць у органах Беларускай Народная Рэспублікі ==
Прымаў актыўны ўдзел у зьедзе беларускіх вайскоўцаў Заходняга фронту [[22 кастрычніка]] [[1917]] году ў [[Менск]]у. У створанай [[Цэнтральная Беларуская Вайсковая Рада|Цэнтральнай Беларускай Вайсковай Радзе]] займаў пасаду сакратара.
 
На І Усебеларускім Кангрэсе Захарка абраны сябрам Рады Зьезду. Пад час разгону Кангрэсу арыштаваны зь іншымі сябрамі Рады ([[Канстанцін Езавітаў]], [[Язэп Мамонька]]) [[бальшавікі|бальшавікамі]].
 
У сувязі з наступам немцаў на Менск арыштаваныя здолелі вызваліцца з турмы ў ночы на [[19 лютага]] [[1918]]. [[21 лютага]] 1918 у Менску створаны [[Народны Сакратарыят Беларусі]]. [[Язэп Варонка]] — старшыня, Захарка — [[скарбнік]].
 
[[Файл:Government of BNR.jpg|міні|400пкс|Рада БНР. Захарка сядзіць з правага краю.]]
 
Пасьля [[25 сакавіка]] Захарка займае розныя міністэрскія пасады ў кіраўніцтве [[БНР]]. Пасьля перайменаваньня ў [[кастрычнік]]у 1918 Народнага Сакратарыяту ў [[Рада Народных Міністраў|Раду Народных Міністраў]] Захарку прызначаюць Міністрам фінансаў. Яго дэлегуюць на розныя далікатныя місіі.
 
У сувязі з наступам бальшавікоў Урад БНР пераяжджае ў [[Вільня|Вільню]], а потым у [[Горадня|Горадню]]. Адтуль [[3 сакавіка]] [[1919]] ад імя Рады Міністраў Захарка разам з [[Антон Луцкевіч|Антонам Луцкевічам]] дасылае ноту пратэсту польскаму ўраду з-за пачатку польскай усеагульнай мабілізацыі ў [[Вільня|Вільні]] й ноту пратэсту супраць пачатку выбараў у польскі Сойм і далучэньня Аўгустоўскага павету да Польшчы. Нота накіраваная прадстаўнікам [[ЗША]], [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], [[Францыя|Францыі]] ды [[Італія|Італіі]] ў Спаа. На Парыскую канфэрэнцыю Антон Луцкевіч і Захарка выслалі мэмарыял у справе прызнаньня Беларусі й яе дзяржаўных правоў на этнічных беларускіх землях.
 
== На эміграцыі ==
[[24 лістапада]] [[1919]] году [[Пётра Крэчэўскі]], Васіль Захарка і Бялевіч выехалі з [[Бэрлін]]у праз Прагу і Варшаву ў Менск, куды прыбылі [[1 сьнежня]]. [[13 сьнежня]] ў Менску на скліканай Радзе БНР адбыўся падзел на [[Народная рада БНР|Народную Раду БНР]] і [[Найвышэйшая рада БНР|Найвышэйшую Раду БНР]]. Народная Рада Рэспублікі аднагалосна выбрала новы прэзыдыюм начале са старшынём Крэчэўскім, а таксама [[Палута Бадунова|Палутай Бадуновай]] і Захаркам. Сакратарамі былі прызначаны Козіч і [[Язэп Мамонька]]. [[Вацлаў Ластоўскі]] быў празначаны старшынём Рады Міністраў. Ад яго імя была надрукаваная і патаемна распаўсюджвалася адозва на беларускага насельніцтва, у якой створаная Рада абвяшчалася адзінай выканаўчай уладай на Беларусі. Гэта не спадабалася палякам, і быў выдадзены загад арыштаваць урад Ластоўскага.
 
Пётра Крэчэўскі і Захарка, каб пазьбегнуць арышту, былі вымушаныя эміграваць у [[Бэрлін]], дзе ўжо была [[дыпляматычная місія БНР]]. Тут Захарка выконваў функцыі заступніка Рады Міністраў у адсутнасьць Луцкевіча.
 
[[2 чэрвеня]] [[1920]] году прызначаны старшынём Надзвычайнай Беларускай Дыпляматычнай Місіі БНР. Захарка накіроўваецца ў Маскву па запрашэньні міністра замежных справаў РСФСР Георгія Чычэрына. Тамака ён выконваў абавязкі старшыні місіі БНР у Маскве. Захарка намагаецца прызнаньня незалежнасьці Беларусі перад савецкімі ўладамі, арганізацыі войска, вызваленьня беларускіх палітвязьняў ва Ўсходняй Беларусі й матэр’яльнай дапамогі. У гэты час Ластоўскі вызваляецца з польскай турмы і пераяжджае ў [[Коўна]], куды перамяшчаецца і ўрад БНР.
 
Пасьля Рыскай дамовы [[26 верасьня|26]]—[[29 верасьня]] [[1921]] у Празе адбываецца Палітычная нарада беларускай эміграцыі, дзе Захарка быў заступнікам старшыні нарады. Ён падпісаў прынятыя на ёй рэзалюцыі: «Аб Слуцкім паўстаньні», «Аб чыннасьці Савянкова», «Аб чыннасьці Балаховіча», «Аб рыскім трактаце», «Аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі». Апошняя рэзалюцыя сьцьвярджала, што «Беларусь павінная быць дзяржавай непадзельнай і ні ад каго не залежнай. Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада зазначае: а) што адзіным заканадаўчым органам Беларусі зьяўляецца Рада БНР, маючая пераемнасьць улады ад Усебеларускага кангрэсу 1917 г., б) што адзінай адказнай уладай Беларусі зьяўляецца Ўрад БНР, маючы мандат ад Рады БНР».
 
[[23 жніўня]] [[1923]] году на сходзе Прэзыдыюма Рады і Ўраду БНР, пасьля адстаўкі Ластоўскага, начале ўраду стаў [[Аляксандар Цьвікевіч]]. Захарка быў прызначаны Міністрам фінансаў. [[2 лістапада]] 1923 году Захарка выехаў з Коўні ў Прагу, дзе працягваў працу як заступнік старшыні ўраду Рады БНР Пётры Крэчэўскага. Быў супраць супрацоўніцтва з Польшчай і Летувою з-за тэрытарыяльных захопаў беларускіх земляў. Зьвяртаў увагу, што хаўрусы з Расеяй прыводзілі толькі да расейскафікацыі беларускага народу.
 
На скліканай Цьвікевічам [[10 кастрычніка]] [[1925]] году канфэрэнцыі ў Бэрліне Захарка не прызнаў Савецкай Беларусі за незалежную дзяржаву. Толькі дзякуючы яму БНР не спыніла свайго існаваньня, бо большасьць сябраў рады прызнала [[БССР]]. [[12 сьнежня]] 1925 Васіль Захарка быў абраны старшынём Таварыства «Беларуская Рада» ў Празе. Супрацоўнічаў з украінскай і расейскай эміграцыяй. Выкарыстоўваў кожную нагоду, каб абвесьціць ўсяму сьвету пра няўдзячны лёс сваёй Бацькаўшчыны. Пісаў звароты ў Лігу Нацыяў, кіраўніцтву іншых краінаў. Прымаў удзел у розных беларускіх імпрэзах у Празе (выстава праскіх беларускіх выдавецтваў, угодкі БНР).
 
Быў намесьнікам старшыні Рады БНР Пётры Крэчэўскага да ягонай сьмерці [[8 сакавіка]] [[1928]] году. Пасьля заняў пасаду прэзыдэнта БНР.
 
Спрабаваў давесьці сусьветнай грамадзкасьці беларускасьць Вільні. [[9 сьнежня]] [[1928]] году даслаў мэмарыял на імя старшыні Лігі Нацыяў, дзе прадставіў беларускі бок бачаньня на справу Вільні. [[12 кастрычніка]] [[1939]] даслаў пратэст прэзыдэнту Летувы супраць савецка-летувіскай дамовы ад [[10 кастрычніка]], згодна якой Віленшчына была перададзеная ў склад Летувы.
 
[[6 сакавіка]] [[1943]] году тастамэнтам здаў паўнамоцтвы [[Мікола Абрамчык|Міколу Абрамчыку]]. А [[14 сакавіка]] памёр. Пакінуў пасьля сябе багаты архіў БНР.
32 635

зьменаў