Вайна за Кастыльскую Спадчыну: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 9:
[[Файл:Juana la Beltraneja.jpg|міні|зьлева|200пкс|Хуана]]
[[Файл:IsabellaofCastile03.jpg|міні|200пкс|Ізабэла]]
Адразу па сьмерці Генрыха IV у [[1474]] годзе Ізабэла абвясьціла сябе каралевай Кастыліі. Фэрдынанд, яе муж, абвясьціў сябе каралём як апошні прадстаўнік [[Дынастыя Трастамара|дынастыі Трастамара]] па мыжчынскае лініі. Паводле ўмоваў [[Сэгавійскае пагадненьне|Сэгавійскага пагадненьня]] [[1475]] году ФэрдынадФэрдынанд і Ізабэла абвясьцілі, што будуць караляваць супольна. Напачатку [[1475]] году, Хуана, карыстаючыся падтрымкай сваіх прыхільнікаў, таксама абвясьціла сябе каралевай. У гэты ж час яна выйшла замуж за свайго дзядзьку, караля Партугаліі, які дамагаўся вуніі паміж яго каронай ды Кастыліяй. Неўзабаве, аднак, гэты шлюб быў ануляваны [[Папа|Папам Рымскім]] з-за блізкага радзтва яго ўдзельнікаў.
 
Хуану падтрымала вялікароднае шляхецтва, якое прагнула слабое і нядзейснае манархіі, якая б была пад іх кантролем. Таксама Хуана мела падтрымку свайго мужа і караля Францыі, ворага караля Арагону. Малое шляхецтва і гарады падтрымалі Ізабэлу, якая абяцала стаць моцнай гаспадарыняй. Яна таксама мела падтрымку свайго мужа і сьвёкра, а таксама [[герцагства Бургундзкае|Бургундыі]], даўнішняга ворага каралёў Францыі. Такім чынам Ізабэла мела на сваім баку магутны хаўрус малога шляхецтва ды гараджанаў.
Радок 16:
Напачатку вайны ў руках Ізабэлы апынулася цэнтральная раўніна, якая ўключала ў сябе [[Таледа]], [[Сьюдад Рэаль]] ды [[Бадахас]], якія яна ўмацавала супраць магчымага партугальскага нападу. Цэнтар улады Хуаны быў у даліне ракі [[Дуэра]] ля гораду [[Тора]], які сьцеражэ шляхі да Кастыліі. Аднак войскі Ізабэлы хутка пазбавілі Хуану кантроля над гэтымі шляхамі.
 
Ізабэла заключыла пакт супраць французаў з каралевай Навары [[Элеанора (каралева Наварская)|Элеанорай]]. У [[1476]] годзе Людовік Францускі узяўўзяў у аблогу [[Фуэнтэрабія]], жыцьцёва важны пункт на шляху францускіх жаўнераў да [[Гіпускоа]], але пацярпеў паразу і мусіў адступіць. Альфонса Партугальскі напаў на Кастылію пад штандартамі сваёй жонкі, але вайна склалася для яго беспасьпяхова, і ён таксама вымушаны быў адступіць пасьля паразы ў [[Бітва пры Тора|бітве пры Тора]] ў [[1476]] годзе.
 
Фэрдынанд і Ізабэла стварылі Санта Эрмандад (''Santa Hermandad''), у літаральным перакладзе Сьвятое Брацтва, пад кіраўніцтвам [[біскуп]]а [[Картахена|Картахены]], каб патруляваць гарады і камуны, якія поўнасьцю іх падтрымлівалі. Ва [[Уклес|Ўклесе]], у тым жа самым годзе, памёр [[Радрыга Манрыке]], [[Вялікі Майстар]] [[Закон Сант’яга|Закону Сант’яга]]. Ізабэла пасьпешліва прыехала на месца пахаваньня, каб яе муж быў абвешчаны наступным Вялікім Майстрам, што і сталася, такім чынам павялічыўшы вайсковую моц будучых Каталіцкіх Манархаў.